Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
16.11.2016 Удзельнікаў акцыі з запаленымі свечкамі штрафуюць
У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынку КДБ у Мінску 29 кастрычніка.
16.11.2016 Дашкевіча аштрафавалі на 1050 рублёў за тое, што яго збілі міліцыянты
Суд Партызанскага раёну Менска прысудзіў 16 лістапада лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу штрафы ў 10 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне міліцыі» і 45 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі ля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада.
16.11.2016 Праваабаронцы рыхтуюць прапановы па змене закона аб масавых мерапрыемствах
У Мінску адбыўся круглы стол па тэме “Мірныя сходы ў Беларусі”, у межах якога прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і заканадаўчай улады абмеркавалі недасканаласць заканадаўства ў гэтай галіне, а таксама прапановы па паляпшэнні сітуацыі.
11.11.2016 Суды Мінска пачынаюць разгляд спраў за акцыі салідарнасці з Пальчысам
Суд Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада разгледзіць адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на актывіста Віктара Кулака.
10.11.2016 Пачаўся пераслед удзельнікаў Свіслацкага фэсту
9 лістапада на працу да свіслацкага грамадскага актывіста Юры Глебіка прыйшлі два міліцыянты, якія паведамілі, што ў дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.
10.11.2016 Баранавічы: актывістаў аштрафавалі за збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг
Уладзіміра Гундар і Юрыя Казакевіча прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
08.11.2016 Маніторынгавая справаздача па назіранні за акцыяй 7 лістапада ў Мінску
7 лістапада 2016 года ў Мінску праходзіла акцыя, прысвечаная Дню памяці і смутку.
08.11.2016 На затрыманых падчас адкрыцця помніка Леніну актывістаў складзеныя пратаколы
Чатырох актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі 7 лістапада пад час адкрыцця помніка Леніну каля прахадной Мінскага трактарнага завода.
04.11.2016 Грамадскага актывіста Рыгора Грыка з Баранавіч завочна пакаралі штрафам у 50 базавых
У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна 3 лістапада прайшоў суд без удзелу абвінавачага ў парушэнні ч.3 арт. 23.34 КаАП Рыгора Грыка за ўдзел ў незаконным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года.
03.11.2016 Мінгарсуд лічыць, што назіральнікам няма месца на адкрытых разглядах спраў
3 лістапада Мінскі гарадзкі суд разгледзеў прыватную скаргу назіральніц БХК і "Вясны" Алены Дубовік і Наталлі Сацункевич на вызначэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска, які 22 верасня адмовіў у абскарджанні дзеянняў супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама з-за непадведамаснасці.
02.11.2016 Мінгарвыканкам адмовіў правацэнтрыстам у дазволе на акцыю 7 лістапада
Правацэнтрысты не атрымалі дазволу Мінгарвыканкаму на правядзенне жалобнай акцыі 7 лістапада, паведамляе Рух "За свабоду".
01.11.2016 Інваліда аштрафавалі на 210 рублёў за плакат «Помогите. Help»
Суд Маскоўскага раёну Менску 31 кастрычніка прысудзіў штраф у 10 базавых велічыняў (210 рублёў) менскаму беспрацоўнаму інваліду 2 групы Ігару Цельпухоўскаму
31.10.2016 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзяды – 2016” у Мінску
Арганізатары акцыі атрымалі дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства ад дзвюх устаноў: Мінскага гарвыканкама і абласнога выканаўчага камітэта ў сувязі з тым, што збор і шэсце праводзяцца на тэрыторыі горада Мінска, а мітынг ва ўрочышчы “Курапаты”, размешчаным на тэрыторыі Мінскага раёна. Неабходнасць атрымліваць два дазволы і сама працэдура атрымання дазволаў істотна абмяжоўвае права на мірныя сходы.
31.10.2016 Кошт свабоды мірных сходаў: актывіста ў кастрычніку аштрафавалі на суму 2730 рублёў
31 кастрычніка актывісту Сяргею Пальчэўскаму суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні штрафам у памеры 50 б.в., што складае 1050 рублёў. У судзе разглядаліся адразу шэсць(!) пратаколаў правапарушэнняў па артыкуле 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
27.10.2016 Шэсце і мітынг на “Дзяды” – спосаб папаўнення дзяржбюджэту?
Менскі гарвыканкам і абласны выканаўчы камітэт дазволілі правядзенне Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ (КХП-БНФ) мітынга, прысвечанага Дню памяці продкаў “Дзяды” ў Курапатах 30 кастрычніка. Гэта адно з тых нямногіх масавых мерапрыемстваў, якое ўлады ў апошнія гады дазваляюць правесці, ды і то збольшага толькі ў сталіцы.










