Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
06.02.2017 Вольга Нікалайчык звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Грамадская актывістка Вольга Нікалайчык звярнулася 5 лютага са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН, пералічваючы факты яе сістэматычнага пераследу беларускай уладай за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах у Мінску.
02.02.2017 Грамадзкі актывіст з Баранавічаў звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН
30 студзеня грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Пра гэта паведамляе “Берасцейская Вясна”.
02.02.2017 Суддзю хапіла 4 хвіліны, каб разгледзець скаргу
1 лютага 2017 года ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд справы па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана на пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 29 снежня 2016 года.
31.01.2017 Мірныя сходы ў Беларусі. Сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць
У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні прайшоў круглы стол на тэму “Мірныя сходы ў Беларусі. Сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць”, арганізаваны гарадзенскай філіяй праваабарончага цэнтру “Вясна”.
30.01.2017 "Мірныя сходы ў Беларусі - сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць"
Гародня. Сёння, 30-га студзеня, у Гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, што на вуліцы Савецкай 3, адбудзецца сустрэча з экспертамі-праваабаронцамі, якія правядуць лекцыю на тэму "Мірныя сходы ў Беларусі - сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць".
30.01.2017 Віцебскі праваабаронца выступіць супраць Дэкрэта аб “дармаедах”
Праз пікет, заяўка на правядзенне якога пададзеная ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, праваабаронца Леанід Свецік мяркуе растлумачыць жыхарам гораду палажэнні Дэкрэта прэзідэнта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
27.01.2017 Замяніць штраф на арышт суддзя не пажадаў
26 студзеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў другую скаргу на чарговую пастанову баранавіцкага суда па справе Рыгора Грыка.
26.01.2017 Юрыст "Вясны": Канфіскацыя маёмасці - гэта працяг рэпрэсій за права на мірныя сходы
Увечары 25 студзеня ў актывіста "Маладога фронту" Зміцера Дашкевіча судовыя выканаўцы канфіскавалі асабісты аўтамабіль. Прычынай сталі неаплачаныя штрафы, якія былі накладзеныя на яго судом за ўдзел у шматлікіх мірных акцыях.
19.01.2017 Суд не задаволіў скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў
Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Сяргея Верамеенкі былі нязгодныя з адміністрацыйнымі штрафамі за ўдзел у Свіслацкім фэсце 2016, якія на іх наклаў суддзя Ленінскага раёна Гародні.
17.01.2017 Алег Корбан аштрафаваны на 805 рублёў за акцыю супраць аўтара «Рэгнума»
16 студзеня суд Савецкага раёна горада Мінска пакараў лідара грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў).
13.01.2017 Судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе актывіста з Кобрына
12 снежня ў Брэсцкім абласным судзе адбылося судовае пасяджэнне па касацыйнай скарзе грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
10.01.2017 Павел Пракаповіч аштрафаваны на 1150 рублёў за акцыю ў падтрымку Белсата
Суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Святлана Мятлянок прысудзіла каардынатару БХД па Мінскай вобласці Паўлу Пракаповічу выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі “Выключыць НТВ, уключыць Белсат” 20 снежня.
03.01.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду скаргу Юрася Беленькага
Скарга намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага ў Камітэт па правах чалавека ААН звязаная з яго пераследам за мемарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры ў 2014 годзе.
27.12.2016 Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Зміцеру Паліенку
27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу па апеляцыйнай скарзе ўдзельніка велапрабегу “Крытычная маса” Зміцера Паліенкі, асуджанага на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Прысуд актывісту ўступіў у законную сілу.
21.12.2016 Брэсцкі абласны суд адмяніў штраф Рыгору Грыку
21 снежня Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу грамадскага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка.










