Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.02.2017 Праваабарончая лекцыя па праблеме мірных сходаў прайшла ў Барысаве
22 лютага ў Барысаве адбылася лекцыя па праблеме мірных сходаў у Беларусі.
23.02.2017 На ўдзельнікаў «Марша недамаедаў» у Гомелі складаюць пратаколы
Удзельнікі шэсця ў Гомелі, якое прайшло 19 лютага і сабрала каля 2000 чалавек, пачалі атрымліваць апавяшчэнні аб складанні на іх адміністрацыйнага пратакола па ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).
22.02.2017 Вярхоўны суд Расіі вызваліў палітвязня Ільдара Дадзіна
Прэзідыум Вярхоўнага суда Расіі адмяніў прысуд Ільдару Дадзіну, які быў першым прысуджаны да рэальнага тэрміна пазбаўлення волі па артыкуле 212.1 КК (неаднаразовае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення мітынгу).
20.02.2017 "Малады фронт" пікетуе будоўлю ў Курапатах
Актывісты моладзевай арганізацыі «Малады фронт» усталявалі палатку каля ўрочышча Курапаты, каб перашкодзіць будаўніцтву новага бізнес-цэнтра на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнка і Мінскай кальцавой дарогі.
18.02.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш абураных беларусаў”
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 17 лютага 2017 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 9 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам.
17.02.2017 Марш абураных беларусаў
17 лютага ў Менску пройдзе акцыя супраць дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Яго арганізатары – Беларускі нацыянальны кангрэс і незалежныя прафсаюзы – плануюць перадаць уладам рэзалюцыю са сваімі патрабаваннямі.
15.02.2017 Берасцейскія ўлады таксама спужаліся „дармаедаў”
Берасцейскі гарвыканкам забараніў усе заяўленыя пікеты супраць дэкрэта „аб дармаедстве”. Пра гэта паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
14.02.2017 Улады сказалі "НЕ" маршу недармаедаў у Магілёве
Улады адмовілі дэмакратычнай кааліцыі Магілёва ў правядзенні 19 лютага ў горадзе Маршу недармаедаў, паведамляе сайт БХД.
14.02.2017 Чыноўнікі забаранілі праваабаронцу тлумачыць віцебчукам правы «дармаедаў»
Тлумачыць палажэнні дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» жыхарам Віцебску праваабаронца Леанід Свецік меў намер 15 лютага падчас пікету, заяўку на правядзеньне якога ён падаваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебска.
13.02.2017 У Гародні падчас збору подпісаў затрымалі актывістаў БХД
У першай палове дня 11 лютага ахоўнікі рынка “Паўднёвы” ў Гародні затрымалі некалькі зборшчыкаў подпісаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 аб дармаедах.
13.02.2017 Гарадзенскія улады забаранілі правядзенне “Марша недармаедаў”
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзенне масавага мерапрыемства 19 лютага 2017 года ў выглядзе дэманстрацыі “Марш недармаедаў”.
10.02.2017 На зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3 складаюць пратаколы
За два дні супрацоўнікі міліцыі склалі чатыры пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння на зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3.
08.02.2017 Аргкамітэт падасць новую заяўку на шэсце на Дзень Волі
Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі прыняў рашэнне пра падачу новай заяўкі на шэсце 8 лютага. Маршрут застанецца без зменаў. Удзельнікі аргкамітэту выказалі абурэнне дзеяннямі чыноўнікаў Мінгарвыканкаму.
07.02.2017 Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне Дня Волі
Адзін з заяўнікаў шэсця на Дзень Волі, сябра «За Свабоду» Аляксандр Русевіч атрымаў сёння адказ з Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба руху.
06.02.2017 У Леаніда Кулакова за нясплачаныя штрафы арыштавалі аўто
На аўтамабіль «Фальксваген Туран» таксоўцы Леаніда Кулакова накладзены арышт. Адпаведны дакумэнт да Кулакова прыйшоў 4 лютага з «Органа прымусовага выкананьня Першамайскага раёна Менска».










