Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
05.03.2017 Марш недармаедаў у Берасці: "Хопіць баяцца! Пара супраціўляцца!"
Трэцюю ад пачатку года акцыю пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве, які атрымаў назву “Марша недармаедаў” правялі 5 сакавіка ў Берасці. Збор удзельнікаў мітынгу запланаваны на 12 гадзін.
03.03.2017 У Брэсце затрыманая Наталля Папкова, удзельніка маршу ў Баранавічах выклікаюць у міліцыю
Актывістку "Марша недармаедаў" затрымалі двое ў міліцэйскай форме нібыта за тое, што яна праігнаравала тэлефоннае запрашэнне ў псіханеўралагічны дыспансер.
02.03.2017 Асабісты дагляд, вайскоўцы з сабакамі і нахабства праваахоўнікаў – беларускія назіральнікі пра марш памяці Нямцова
Валанцёры “Вясны” па запрашэнні расійскай Аб’яднанай групы грамадскага назірання ўдзельнічалі ў маніторныгу марша памяці палітыка Барыса Нямцова ў Маскве. Чым гэтая акцыя запомнілася беларускім назіральнікам, распавядае актывістка ініцыятывы #ControlBY Анісія Казлюк.
02.03.2017 Міліцыя цісне на назіральнікаў за мірнымі акцыямі?
Бацькам аднаго з назіральнікаў "Вясны" 1 сакавіка тэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі і цікавіліся, што іх сын рабіў на «Маршы раззлаваных беларусаў» ў Мінску 17 лютага.
02.03.2017 Сацыяльную актыўнасць насельніцтва ўлады спрабуюць спыніць пратаколамі
Супрацоўнікі міліцыі выклікаюць актыўных удзельнікаў Маршаў недармаедаў для апытання і складання пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння з Бярозы, Баранавічаў, Гародні.
01.03.2017 “Арганізатара” маршу недармаедаў у Берасці выклікаюць у міліцыю
Пратакол-апытанне склалі на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельніка збору подпісаў супраць падатка на дармаедства Аляксандра Кабанава.
28.02.2017 Пратэсты супраць Дэкрэта № 3 дакаціліся да вёскі: Ведрыч Рэчыцкага раёна
У вёсцы Ведрыч Рэчыцкага раёна 27 лютага адбыўся стыхійны мітынг.
28.02.2017 Пратаколы за “Марш недармаедаў” пладзяцца як мухі
Па стане на 27 лютага пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве склалі на гарадзенскіх актывістаў Ежы Грыгенчу, Сяргея Верамеенку, Вольгу Верамеенку, Аляксандра Абуховіча і Анатоля Мышкевіча.
27.02.2017 У Гародні складзены першы пратакол на ўдзельніка марша НеДармаедаў
Ежы Грыгенча, гарадзенскі актывіст ад партыі АГП, стаў першым гарадзенцам на якога склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, якім быў марш НеДармаедаў што адбыўся ў горадзе над Нёманам 19-га лютага гэтага году.
27.02.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Баранавічах
26 лютага 2017 года ў Баранавічах праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 “Марш недармаедаў”.
27.02.2017 “Маршы НеДармаедаў”: затрыманні, выклікі ў міліцыю, пратаколы
Актыўныя ўдзельнікі акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве атрымалі выклікі ў міліцыю, на некаторых складзеныя пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.
26.02.2017 Хваля акцый пратэсту супраць Дэкрэту № 3 пракацілася па гарадах Беларусі
Акцыі супраць Дэкрэту № 3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства адбываюцца ў нядзелю, 26 лютага, у Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску.
24.02.2017 Анатоль Лябедзька ў другі раз “адбіўся” ад штрафу ў судзе
Адміністрацыйная справа старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі разглядалася 24 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя – М. Запаснік.
24.02.2017 Берасце: суд пакараў актывіста, які збіраў подпісы за адмену Дэкрэта «аб дармаедах»
22 лютага ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста завершыўся суд над сябрам прафсаюза РЭП Аляксандрам Сахаруком. Справу разглядала суддзя Руслана Сянько.
23.02.2017 Адбыўся суд за пікет каля комплексу “Дана Мол”
Святлана Кудзіна атрымала папярэджанне, а Юлія Раманейка аштрафаваная на пяць базавых велічынь. Абедзве дольшчыцы "Маяка Мінска" плануюць абскарджванне рашэнне суда.










