Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
10.03.2017 Усіх траіх анархістаў перазатрымалі ў Брэсце
Як стала вядома, адзін з асуджаных на 5 сутак анархістаў за удзел у "Маршы недармаедаў" у Брэсце не выйшаў сёння з ІЧУ.
10.03.2017 Акцыя супраць Дэкрэта №3 у Маладэчне
10 сакавіка ў Маладэчне праціўнікі прэзідэнцкага Дэкрэта №3 выйшлі на цэнтральную плошчы горада, дзе, пасля сустрэчы з старшынёй райвыканкаму, агучылі сваю рэзалюцыю і рушылі маршам да будынка падаткавай інспекцыі.
10.03.2017 Наталля Папкова звярнулася ў СК па факце прымусовага змяшчэння ў псіхбальніцу
Актывістка “Маладой Беларусі” Наталля Папкова накіравала заяву ў Бресцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту аб здзейсненным злачынстве ў адносінах да яе – незаконным памяшчэнні ў псіхіятрычную бальніцу.
10.03.2017 Бярозаўскі суд пакараў Аляксандра Кабанава арыштам
Суд Бярозаўскага раёна разгледзеў адміністратыўныя справы “каардынатара” брэсцкага “Марша недармаедаў”, актывіста АГП Аляксандра Кабанава і прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
09.03.2017 Новыя затрыманні анархістаў у Брэсце
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", увечары 9 сакавіка ў Брэсце былі затрыманыя актывісты анархісцкага руху.
09.03.2017 Лукашэнка пагражае вярнуць у турму арганізатараў вулічных акцый пратэсту
Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу жорстка рэагаваць на дзеянні арганізатараў вулічных акцый супраць дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", піша БелаПАН.
09.03.2017 Маладзечанскі актывіст расказаў падрабязнасці свайго затрымання з улёткамі на Марш недармаедаў
Гарадскога каардынатара БХД Рамана Ганчарова затрымалі ў Маладзечне ўвечары 8 сакавіка.
09.03.2017 Бяроза: Два суды чакаюць Аляксандра Кабанава
Каардынатара “Марша недармаедаў” па Берасці і актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава 9 сакавіка чакае адразу два адміністрацыйныя працэсы.
09.03.2017 Баранавічскім удзельнікам мітынгу супраць Дэкрэта №3 пагражаюць штрафы
У аўторак, 7 сакавіка, пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях склалі ў дачыненні да Міхаіла Стрэльчык, Мікалая Чарнавуса-малодшага і Мікалая Чарнавуса-старэйшага.
09.03.2017 У Гомелі будуць судзіць адваката “дармаедаў”
17 сакавіка ў 17.00 суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок пачне разглядаць адміністрацыйны матэрыял у дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі, якога за працу па так званых “дармаедскіх” справах улада паспяшыла назваць адвакатам “дармаедаў”.
09.03.2017 Кіраўніка «Гавары праўду» ў Берасьці будуць судзіць за Марш недармаедаў
Каардынатара кампаніі «Гавары праўду» па Берасьці Даніла Палянскага будуць судзіць за ўдзел у другім Маршы недармаедаў, які адбыўся ў Берасьці 26 лютага.
07.03.2017 У Гародні затрыманы актывіст Ежы Грыгенча
Ежы Грыгенча, актыўны ўдзельнік маршу Недармаедаў у Гародні, актывіст АГП, затрыманы 7-га сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Гародні.
07.03.2017 Валянцін Стэфановіч: “Бліжэйшым часам мы можам стаць сведкамі новай хвалі рэпрэсій у Беларусі”
Праваабаронцы занепакоеныя рэакцыяй ўладаў на актыўны ўдзел грамадзянаў у маршах супраць Дэкрэта №3.
07.03.2017 Орша: Міліцыя спыніла дзіцячае свята, бо яго не ўзгаднілі з уладамі
Інцыдэнт здарыўся ў Воршы, дзе 4 сакавіка каля парку Герояў праходзіла імпрэза Bonsticks – вялікія мяккія цацкі забаўлялі аматараў ласункаў, перш за ўсё дзяцей.
07.03.2017 Чыноўнікі спалохаліся пратэсту насельніцтва і запусцілі рухавік пераследу
Улады Беларусі паспешліва спрабуюць знізіць сацыяльную актыўнасць насельніцтва, звязаную з прымяненнем Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя метады: запалохванні і папярэджанні, штрафы і арышты, змяшчэнне ў псіхіятрычную лякарню, затрыманні і ператрусы.










