Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
14.03.2017 Гомель: смс - суды - суткі
У другой палове дня 13 сакавіка некаторыя гомельскія ўдзельнікі акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3 атрымалі смс-паведамленні з неадкладным выклікам на суды, прызначаныя на той жа дзень.
13.03.2017 Дзяніс Красачка: За дзесяць хвілінаў да суда міліцыянты перапісвалі пратаколы
Адзін з затрыманых 10 сакавіка Дзяніс Красачка распавёў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” падрабязнасці таго, як адбываўся “хапун” пасля "Маршу недармаедаў" у Маладзечна.
13.03.2017 ЕС заклікае вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых падчас акцый пратэсту. Пра гэта заявіла БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч, каментуючы сітуацыю з затрыманнямі і арыштамі ў краіне.
13.03.2017 Валянцін Стэфановіч: Рэпрэсіі пашыраюцца на новыя катэгорыі грамадзянаў
Прадстаўнік “Вясны” Валянцін Стэфановіч, каментуючы бягучую сітуацыю з пераследам удзельнікаў пратэстных акцый, журналістаў, якія іх асвятляюць, і праваабаронцаў, нагадвае пра патрабаванні да ўладаў Беларусі, выкладзеныя ў заяве ПЦ “Вясна”.
13.03.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Воршы
12 сакавіка 2017 года ў Воршы праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 “Марш недармаедаў”.
13.03.2017 Суды над удзельнікамі акцый пратэсту і журналістамі праходзяць у Оршы, Бабруйску, Берасці, Гомелі
У Воршы, Бабруйску, Берасці і Гомелі 13 сакавіка праходзяць разгляды адміністрацыйных спраў, затрыманых у нядзелю ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3.
12.03.2017 Затрыманні перад маршам "недармаедаў" у Рагачове
На пад'ездзе да Рагачова супрацоўнікі ДАІ спынілі машыны з журналістамі Белсата.
12.03.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Маладэчне
10 сакавіка 2017 года ў Маладэчне праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 “Марш недармаедаў”.
12.03.2017 Сёння “недармаеды” выходзяць на вуліцы ў Бабруйску, Брэсце, Оршы і Рагачове
12 сакавіка акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 пройдуць у чатырох гарадах Беларусі. Напярэдадні мясцовыя ўлады паспрабавалі нейтралізаваць мяркуемых актыўных удзельнікаў і перашкодзіць асвятленню “маршаў недарамаедаў”: інфармацыя пра затрыманні, ператрусы і блакаванне актывістаў і журналістаў зранку прыйшла з Оршы, Брэста, Бабруйска.
11.03.2017 Östgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў у Беларусі
Шведская праваабарончай арганізацыі Östgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў у Беларусі.
11.03.2017 Студэнтаў - на мерапрыемствы, працоўных - на працу ў выходныя
Павялічваецца ціск на студэнтаў і працоўных, каб абмежаваць іх удзел у акцыях пратэсту супраць Дэкрэта №3
11.03.2017 Міліцыя расшуквае актывістаў у Гародні
У Гародні міліцыя спешна шукае актывістаў і ўручае ім позвы на суд 14-га на 10 гадзін раніцы.
11.03.2017 "Марш недармаедаў" праходзіць у Пінску
У Пінску 11 сакавіка на 12.00 запланаваны "Марш недармаедаў" супраць Дэкрэту №3.
11.03.2017 Заклікаем улады спыніць пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання
Праваабрончы цэнтр “Вясна” канстатуе пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і заклікае ўлады Беларусі да наступных крокаў.
10.03.2017 Затрыманні пасля “Марша недарамаедаў” у Маладэчне
У Маладэчне ўвечары 10 сакавіка, у той час як удзельнікі “Маршу недармаедаў” разыходзіліся ад будынка падаткавай інспекцыі, дзе завершылася акцыя, пачаліся затрыманні.










