Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
16.03.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Мінску 15 сакавіка
15 сакавіка 2017 года ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 аб сацыяльным утрыманстве “Марш недармаедаў”.
16.03.2017 16 сакавіка ў беларускіх судах – аўрал: судзяць 52 чалавекі
Суды ў Мінску і абласных цэнтрах Магілёве і Горадні 16 сакавіка пачнуць разгляд адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўчорашніх ўдзельнікаў “Маршаў недармаедаў”. Па звестках праваабаронцаў, учора па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 50-ці чалавек. Некаторых адпусцілі праз некалькі гадзін, але на большую частку склалі пратаколы правапарушэнняў. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі без апазнавальных знакаў актыўна ўжывалі грубую фізічную сілу і нават слезацечны газ.
15.03.2017 Неўзабаве пасля “Маршу недармаедаў” у Мінску распачаліся затрыманні
Назіральнікі паведамляюць пра затрыманні актывістаў анархісцкага руху. Іх даставілі ў РУУСы Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска.
15.03.2017 Акцыі пратэсту праходзяць у рэгіёнах
Акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве, якія трапна названыя "Маршамі недармаедаў", запланаваныя сёння ў Мінску, Гародні, Віцебску, Магілёве.
15.03.2017 У Мінску падрыхтоўка да “Маршу недармаедаў” прайшла напоўніцу. Акцыя адбылася
У навучальных установах падоўжаны час заняткаў, сілавікі занялі пазіцыі ў горадзе і “ўзброіліся”, вядзецца пільны дагляд пасажыраў у метро, заблакаваны сайты “Хартыя’97” і “Беларускі партызан”.
15.03.2017 Напярэдадні “Маршу недармаедаў” 15 cакавіка людзей кідаюць за краты
15 сакавіка плануецца шэраг "Маршаў недармаедаў" у гарадах Беларусі. Аднак, міліцэйскі і судовы канвеер няспынна працуе, каб скараціць колькасць патэнцыйных удзельнікаў акцыяў.
15.03.2017 Зварот у сувязі з рэпрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстных акцый у розных гарадах Беларусі
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выказваюць глыбокае абурэнне рэпрэсіўнымі дзеяннямі службовых асоб і сілавых структур, звязаных з затрыманнямі і пакараннямі ўдзельнікаў шматлікіх мірных пратэстных акцый у розных гарадах нашай.
15.03.2017 Спецдакладчыкі ААН занепакоены ўзнаўленнем гвалту супраць дэманстрантаў у Беларусі
Міклаш Харасці, эксперт па правах чалавека ААН, заклікае Беларусь спыніць гвалт і пераслед у дачыненні да дэманстрантаў, а таксама паважаць свабоду мірных сходаў.
15.03.2017 Сацыяльную актывістку асудзілі на 15 сутак
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння была затрыманая сацыяльная актывістка Марыя Рабкова.
15.03.2017 У Брэсце актывістку Паліну Шарэнда-Панасюк пакаралі штрафам
У Брэсце актыўная ўдзельніца акцый “недарамаедаў” Паліна Шарэнда-Панасюк, якую цягам дня 14 сакавіка не выходзіла на сувязь з сваякамі, дастаўлена ў суд Ленінскага раёна.
14.03.2017 Пратэсты ў Беларусі - у цэнтры ўвагі міжнародных праваабарончых арганізацый
Аўтарытэтныя арганізацыі Amnesty International і Freedom House выказваюць сваё абурэнне пераследам удзельнікаў мірных акцый пратэсту, журналістаў і праваабаронцаў з боку ўладаў Беларусі.
14.03.2017 Судовую эстафету пераняла Гародня: сёння - 13 адміністрацыйных судоў
Пераляканыя гарадзенскія ўлады вырашылі збіць пратэстны настрой гарадзенцаў масавымі судовымі працэсамі. Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, на 14 сакавіка прызначаны разгляд адразу 13-ці адміністрацыйных спраў.
14.03.2017 Баранавічы, Брэст, Магілёў: судовы пераслед удзельнікаў акцый пратэсту
У Берасці зранку распачаўся адміністрацыйны працэс над над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Дзьмітрыем Гарбуновым, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
14.03.2017 Андрэа Віктарын: Мы спадзяемся, што ў Беларусі не будзе якіх-небудзь гвалтоўных дзеянняў
Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі працягне сачыць за развіццём сітуацыі ў краіне. Пра гэта 14 сакавіка заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын у адказ на просьбу БелаПАН пракаментаваць масавыя затрыманні грамадзян і журналістаў у Беларусі апошнімі днямі.
14.03.2017 Civil Rights Defenders: спыніце пераслед праваабаронцаў у Беларусі
Шведская арганізацыя Civil Rights Defenders выказвае глыбокую занепакоенасць дзеяннямі беларускіх уладаў, якія пераследуюць і затрымліваюць журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.










