Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
26.03.2017 Справаздача па выніках маніторынгу акцыі “Дзень Волі” ў Мінску 25 сакавіка
Прэвентыўна былі затрыманыя праваабаронцы і назіральнікі, якія збіраліся ажыццяўляць грамадскае назіранне за мірным сходам 25 сакавіка. Падчас акцыі было затрымана не менш за 700 чалавек. Непрафесійныя дзеянні міліцыі прывялі да затрымання вялікай колькасці людзей, якія не ўдзельнічалі ў акцыі.
26.03.2017 Заява Амбасады ЗША ў Мінску з нагоды супрацьдзеяння дэманстрацыям да Дня Волі
ЗША заклікаюць урад Беларусі неадкладна вызваліць астатніх затрыманых мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць права грамадзян на правядзенне мірных сходаў і свабоду слова ў адпаведнасці з яго міжнароднымі абавязальніцтвамі.
26.03.2017 Amnesty International: «Беларускія ўлады зноў звярнуліся да аўтарытарнай тактыкі»
Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных да і падчас мірных пратэстаў і спыніць заганную практыку рэпрэсіяў супраць дэманстрантаў, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
25.03.2017 ЕС: Прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў нельга апраўдаць
Заява прэс-сакратара Службы знешняга дзеяння Еўрапейскага саюза па падзеях напярэдадні і падчас сённяшніх акцый “Дзень волі” ў Беларусі.
25.03.2017 Усіх затрыманых у офісе "Вясны" адпусцілі
Каля 13-й гадзіне ў офіс, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" (пр. Незалежнасці, 78а-48) уварваліся АМАПаўцы. Каля 57 чалавек пагрузілі ў аўтобус і даставілі ў Першамайскі РУУС.
25.03.2017 EPDE заклікае ўлады Беларусі гарантаваць свабоду мірных сходаў у краіне
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE), сакратарыят якой знаходзіцца ў Берліне, заклікае беларускія ўлады вызваліць затрыманых падчас акцый пратэсту і гарантаваць свабоду сходаў у краіне.
25.03.2017 Дзень Волі ў Мінску – пад афіцыйнай забаронай
Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, які дэмакратычная грамадскасць краіны традыцыйна адзначае шэсцем у Мінску, сёлета азмрочаны рашэннем сталічных уладаў: любыя мерапрыемствы, якія могуць адбыцца 25 сакавіка, будуць прызнаныя незаконнымі.
25.03.2017 Затрыманым на Фабрыцыўса даюць суткі
Як стала вядома, затрыманых маладых людзей 24 сакавіка на вул. Фабрыцыўса, 4, дзе праходзіў сбор рэчаў для адміністрацыйна арыштаваных пасля Маршу недармаедаў 15 сакавіка даставілі ў суд Маскоўскага раёна.
25.03.2017 МЗС Францыі выказаў заклапочанасць хваляй рэпрэсій у Беларусі
Афіцыйны Парыж заклапочаны “хваляй рэпрэсій” у Беларусі, якая «ўдарыла па лідэрах апазіцыі, актывістах, грамадзянах, журналістах за іх удзел у мірных акцыях», гаворыцца ў апублікаванай 24 сакавіка заяве знешнепалітычнага ведамства Францыі.
25.03.2017 Прадстаўнік ПА АБСЕ: Мяне непакояць прэвентыўныя арышты і запалохванні ў Беларусі
Кіраўнік працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЕ Кент Харстэд занепакоены «ўсё больш небяспечнай атмасферай адносна дэманстрацый, якія праходзілі ў апошнія тыдні і якія плануюцца заўтра» ў краіне.
24.03.2017 БДІПЧ АБСЕ не зможа адправіць назіральную місію ў Беларусь 25 сакавіка
ПЦ "Вясна" заклікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ накіраваць у Мінск 25 сакавіка адмысловую назіральную місію. Аднак з Бюро прыйшоў адказ, што гэта немагчыма.
24.03.2017 Арыштантаў з ЦІПа перавезлі ў Жодзіна
24 сакавіка стала вядома, што 78 адміністрацыйна арыштаваных перавязлі на сямі аўтазаках з Центра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска ў ізалятар часовага ўтрымання г. Жодзіна.
24.03.2017 Патрабуем спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве і забяспечыць выкананне правоў чалавека
Супольная заява прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці Беларусі. 24 сакавіка 2017, г. Мінск
23.03.2017 Абвешчаны збор дапамогі затрыманым 15 сакавіка ў Мінску
Родныя і сябры, а таксама ўсе неабыякавыя да лёсу затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску 15 сакавіка і асуджаных на суткі, абвясцілі адкрыты збор у дапамогу арыштаваным.
23.03.2017 48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Адкрыты ліст Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, апублікаваны на сайце Libereco, падпісалі 48 праваабарончых арганізацый з 24 краін свету з заклікам спыніць хвалю затрыманняў і пераследу мірных дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, анархістаў і сяброў апазыцыйных партыяў у Беларусі.










