Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
30.03.2017 Заява Міжнароднага ПЭН-клуба з нагоды жорсткага разгону мірных пратэстаў у Беларусі
Пасля жорсткага разгону мірных пратэстаў на тэрыторыі ўсёй Беларусі Міжнародны ПЭН-клуб запатрабаваў, каб беларускія ўлады неадкладна вызвалілі ўсіх арыштаваных падчас пратэстаў і спынілі міліцэйскі гвалт.
30.03.2017 15 базавых велічынь за заклік да ўдзелу ў Дні Волі
29 сакавіка Слуцкі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу абласнога каардынатара руху «За свабоду» Віталя Амяльковіча, абвінавачанага па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (прызыў на несанкцыянаванае мерапрыемства). Пра гэта паведамляе Беларускае Радыё Рацыя".
29.03.2017 Спецдакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў праінфармавалі аб затрыманні назіральнікаў за акцыяй да Дня Волі
БХК і ПЦ "Вясна" 28 сакавіка накіравалі Спецдакладчыку ААН па пытаннях аб свабодзе мірных сходаў і свабодзе асацыяцый Майна Кіяі сумеснае паведамленне пра затрыманне 25 сакавіка ў офісе "Вясны" назіральнікаў, праваабаронцаў і журналістаў, якія сабраліся для каардынацыі дзеянняў па назіранні за масавай акцыяй да Дня волі.
29.03.2017 Эксперты ААН асуджаюць узнаўленне масавага гвалту супраць мірных дэманстрантаў і патрабуюць вызваліць затрыманых
Заяву спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харасці падтрымалі іншыя спецдакладчыкі - па пытанні свабоды мірных сходаў і аб'яднанняў, па становішчы праваабаронцаў і па пытанні свабоды меркаванняў і выказвання.
28.03.2017 Кароткая даведка назіральнікаў па выніках "суднага дня" 27 сакавіка
27 сакавіка ў Мінску і шасці рэгіянальных гарадах Беларусі прайшлі суды над затрыманымі падчас пратэстных акцый 25 – 26 сакавіка. Праваабаронцы и назіральнікі ажыццяўлялі маніторынг судовых працэсаў.
28.03.2017 “Грамадзянская салідарнасць” патрабуе рашучых захадаў міжнароднай супольнасці супраць рэпрэсій у Беларусі
Платформа “Грамадзянская салідарнасць” асуджае масавыя арышты і міліцэйскі гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў і патрабуе моцнай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці.
28.03.2017 Заява МЗС Польшчы ў сувязі з падзеямі ў Мінску
Міністэрства замежных спраў з занепакоенасцю адзначыла спосаб, якім улады Беларусі перашкаджалі правядзенню мірнага пратэсту ў Мінску 25 сакавіка 2017 года.
28.03.2017 У Віцебску 27 сакавіка асудзілі адзінаццаць чалавек
У дапаўненне інфармацыі пра асуджэнне і арышт 27 сакавіка ў Віцебску праваабаронцаў Леаніда Свеціка і Кастуся Мардвінцава, стала вядома яшчэ пра дзесятак адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі акцыі пратэсту. “Вясну” аб гэтым праінфармаваў мясцовы журналіст.
27.03.2017 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 26 сакавіка
Масавае мерапрыемства было сарванае супрацоўнікамі міліцыі, а большасць яго ўдзельнікаў затрыманы. Паколькі пры гэтым парушэнняў грамадскага парадку і агрэсіўных дзеянняў з боку ўдзельнікаў зафіксавана не было, назіральнікі расцэньваюць затрыманні як адвольныя.
27.03.2017 “Беларусь павінна прызнаць права свайго народа на мірны пратэст і спыніць пераслед праваабаронцаў”
Міжнародныя арганізацыі FIDH і OMCT у сумеснай заяве асудзілі затрыманні праваабаронцаў, назіральнікаў і журналістаў у офісе ПЦ "Вясна" 25 сакавіка.
27.03.2017 МЗС Вялікабрытаніі: Сіла і запалохванні супраць удзельнікаў мірных сходаў не могуць быць апраўданы
Заява МЗС Вялікабрытаніі з нагоды дэманстрацый у Беларусі.
27.03.2017 Андрэа Рыгоні заклікае да неадкладнага вызвалення затрыманых беларускіх актывістаў
"Масавыя затрыманні — не рашэнне наяўнасці крытыкі і іншадумства, яны толькі аддаляюць краіну ад еўрапейскіх стандартаў павагі свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека”.
26.03.2017 У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі
Акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх актывістаў, якая прайшла 26 сакавіка ў Кіеве каля Амбасады Рэспублікі Беларусь, сабрала каля 100 удзельнікаў.
26.03.2017 Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ асудзіў «непатрэбнае прымяненне сілы» беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў
«Пасля ўчорашніх падзей і апошніх дзён я зноў заклікаю беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання любых санкцый або непатрэбных сіл для падаўлення іншадумства і права на свабоду сходаў», - сказаў Лінк.
26.03.2017 Разгон акцыі на Кастрычніцкай плошчы
Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Таццяна Рэвяка, разам з ёй у аўтазак пасадзілі яшчэ 9 чалавек. Таксама затрыманы кіраўнік Арт-Сядзібы Павел Белавус, блогеры Раман Пратасевіч, Руслан Кісялёў, Стась Карпаў.










