Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Тыдзень у Мінску пачаўся з судоў

10.04.2017 Тыдзень у Мінску пачаўся з судоў

Сёння ў сталічных судах разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадскіх актывістаў, якія бралі ўдзел у акцыях па абароне ахоўнай зоны Курапатаў, каля будынку КДБ у Мінску, а таксама на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка.

Пінскі суд працягвае практыку “парнага пакарання” за акцыю 26 сакавіка

07.04.2017 Пінскі суд працягвае практыку “парнага пакарання” за акцыю 26 сакавіка

7 красавіка вынесены чарговы прысуд: грамадскі актывіст Ігар Салавей атрымаў 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі і 10 базавых велічыняў штрафу за нібыта непадпарадкаванне АМАПу падчас затрымання.

У Пінску актывіст Алесь Рамановіч асуджаны да штрафу і арышту

06.04.2017 У Пінску актывіст Алесь Рамановіч асуджаны да штрафу і арышту

Штрафам у 40 базавых велічынь за непадпарадкаванне міліцыі і арыштам на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі суд пакараў удзельніка пінскага «марша недармаедаў» Алеся Рамановіча.

У Бабруйску дазволілі мітынг за правы і свабоды грамадзянаў

06.04.2017 У Бабруйску дазволілі мітынг за правы і свабоды грамадзянаў

Бабруйскі гарвыканкам дазволіў правесці 9 красавіка мітынг за правы і свабоды грамадзянаў, заяўку на які падавала кіраўніца суполкі прафсаюзу РЭП Галіна Смірнова. Праўда для збору грамадзянаў па-ранейшаму адведзены стадыён на ўскрайку горада, паведамляе “Свабода”.

У Воршы судзілі Ігара Казмерчака

06.04.2017 У Воршы судзілі Ігара Казмерчака

Рэдактара аршанскага незалежнага партала www.orsha.eu Ігара Казмерчака выклікалі ў міліцыю 5-га красавіка на 16.00 у сувязі з акцыяй 12 сакавіка ў Оршы, нібыта на размову.

Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

05.04.2017 Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.

Адвакату Аляксандра Баразенкі не ўдалося абскардзіць прысуд

05.04.2017 Адвакату Аляксандра Баразенкі не ўдалося абскардзіць прысуд

Мінскі гарадскі суд 5 красавіка разглядаў скаргу затрыманага журналіста «Белсату» Аляксандра Баразенкі.

Максіму Вінярскаму, які адбывае пакаранне на Акрэсціна, далі яшчэ 10 сутак за Курапаты

05.04.2017 Максіму Вінярскаму, які адбывае пакаранне на Акрэсціна, далі яшчэ 10 сутак за Курапаты

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі падчас адбыцьця арышту за Дзень Волі атрымаў яшчэ 10 сутак за Курапаты. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла Вольга Нікалайчык, якая выйшла на волю з Акрэсьціна па абедзе 4 красавіка.

У Пінску пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту

05.04.2017 У Пінску пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту

У судзе Пінскага раёна на 5 красавіка прызначаны суд над мясцовым жыхаром Іванам Жуком за акцыю пратэсту 26 сакавіка. А на наступны дзень прызначаныя суды над актывістамі Алесем Рамановічам, Ігарам Салаўём і Дзмітрыем Тарасюком. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП РБ.

У Магілёве, магчыма, зменяцца правілы правядзення масавых мерапрыемстваў

04.04.2017 У Магілёве, магчыма, зменяцца правілы правядзення масавых мерапрыемстваў

Мясцовыя праваабаронцы атрымалі адказ з аблвыканкама, які дае надзею на змякчэнне умоў для правядзення мітынгаў і сходаў.

Віталя Рымашэўскага за марш 17 лютага аштрафавалі на 45 базавых велічынь

04.04.2017 Віталя Рымашэўскага за марш 17 лютага аштрафавалі на 45 базавых велічынь

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 красавіка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за яго ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага.

“Дробную хуліганку” Таццяну Рэвяка чакае суд

04.04.2017 “Дробную хуліганку” Таццяну Рэвяка чакае суд

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 красавіка будзе разглядацца адміністрацыйная справа праваабаронцы Таццяны Рэвяка. Яе вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

У Мінску асуджаны ўдзельнік пятнічнай акцыі каля КДБ

03.04.2017 У Мінску асуджаны ўдзельнік пятнічнай акцыі каля КДБ

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала пісьменніка Анатоля Кудласевіча за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 КаАП) штрафам у 10 базавых велічынь.

Магілёўская міліцыя выгароджвае дэпутата Марзалюка

01.04.2017 Магілёўская міліцыя выгароджвае дэпутата Марзалюка

Пасля мітынгу пратэсту 15 сакавіка затрымалі амаль усіх выступоўцаў, акрамя дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў не ўбачылі ў яго дзеяннях складу правапарушэння, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.

Баранавіцкі суд далучыў да матэрыялаў справы “недарамаеда” справаздачу назіральнікаў, але іх высновы праігнараваў

31.03.2017 Баранавіцкі суд далучыў да матэрыялаў справы “недарамаеда” справаздачу назіральнікаў, але іх высновы праігнараваў

У Баранавічах адбыўся суд над Яўгенам Жураўскім, які падчас мітынгу “недармаедаў” выступіў з прамовай пра адсутнасць працы ў горадзе. Наста Лойка, яка ажыццяўляла назіранне за акцыяй і была сведкай на судзе, даводзіла, што падчас акцыі ніхто не парушаў грамадскага парадку, выступоўцы рэалізоўвалі сваё права на мірныя сходы. Аднак суддзя Аксана Копач падчас вынясення рашэння кіравалася іншымі меркаваннямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства