Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

У Мінску пасля акцыі затрыманыя Севярынец і Вінярскі

01.05.2017 У Мінску пасля акцыі затрыманыя Севярынец і Вінярскі

Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў Мінску, затрыманыя палітык Павел Севярынец, які выступаў на мітынгу і ачольваў калону дэманстрантаў, а таксама актывіст Максім Вінярскі.

У Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу былі затрыманыя журналісткі і палітычны актывіст

01.05.2017 У Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу былі затрыманыя журналісткі і палітычны актывіст

Марына Драбышэўская і Ларыса Шчыракова, якія падчас акцыі вялі стрым, былі затрыманыя без тлумачэння прычынаў і дастаўленыя ў Чыгуначны РАУС. Пра гэта паведамляе Белсат.

У Берасці і Баранавічах затрымлівалі за «чыстыя аркушы»

01.05.2017 У Берасці і Баранавічах затрымлівалі за «чыстыя аркушы»

У Берасці 1 траўня ўсіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы, затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь», яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».

З Кастрычніцкай дэманстранты прайшліся да Незалежнасці. За імі - аўтазакі

01.05.2017 З Кастрычніцкай дэманстранты прайшліся да Незалежнасці. За імі - аўтазакі

У Мінску 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы, дзе анансавалася акцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу, сабраліся журналісты, міліцыя, людзі ў цывільным і напачатку зусім нешматлікія ўдзельнікі акцыі.

На праўладным мітынгу ў Магілёве затрымалі распаўсюднікаў бюлетэня “За справядлівы свет”

01.05.2017 На праўладным мітынгу ў Магілёве затрымалі распаўсюднікаў бюлетэня “За справядлівы свет”

Міліцыя нейтралізавала магілёўскіх кіраўнікоў партыі левых «Справядлівы свет» за тое, што ў іх у торбах былі незабароненыя законам інфармацыйныя бюлетэні, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.

Арганізатары адмовіліся ад «Маршу салідарнасці» 1 траўня

01.05.2017 Арганізатары адмовіліся ад «Маршу салідарнасці» 1 траўня

Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне акцыі па маршруце, указаным Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў у заяўцы.

У Магілёве заяўніка акцыі пратэсту цэлы дзень пратрымалі ў міліцыі

29.04.2017 У Магілёве заяўніка акцыі пратэсту цэлы дзень пратрымалі ў міліцыі

Актывіста Рамана Мішчанку, які публічна заявіў аб правядзенні пратэстнай акцыі 1 траўня, пасля затрымання дзень пратрымалі ў Ленінскім РАУС, парэкамендаваўшы ўстрымацца ад любых мітынгаў.

Наваполацкі суд спыніў разгляд скаргі на рашэнне гарвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

27.04.2017 Наваполацкі суд спыніў разгляд скаргі на рашэнне гарвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

Суд задаволіў хадайніцтва прадстаўніцы гарвыканкама аб спыненні разгляду скаргі, у якой праваабаронца прасіў адмяніць рашэнне, якім ўлады замацавалі аплату паслугаў па абслугоўванні масавых мерапрыемтсваў.

Справаздача па выніках маніторынгу акцыі “Чарнобыльскі шлях-2017” у Мінску 26 красавіка

27.04.2017 Справаздача па выніках маніторынгу акцыі “Чарнобыльскі шлях-2017” у Мінску 26 красавіка

26 красавіка 2017 года ў Мінску праходзіла традыцыйная акцыя з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Аналітычны агляд па адміністрацыйных працэсах у судах Мінска 27 сакавіка (інфаграфіка)

26.04.2017 Аналітычны агляд па адміністрацыйных працэсах у судах Мінска 27 сакавіка (інфаграфіка)

На падставе інфармацыі, сабранай назіральнікамі Грамадзянскага кантролю, праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі аналітычны агляд судовых паседжанняў і доступу ў суды г. Мінска падчас адміністрацыйных працэсаў 27 сакавіка па масавых затрыманнях, якія адбыліся ў сталіцы 25 і 26 сакавіка 2017 г.

«Чарнобыльскі шлях-2017»: маршрут, планы, лозунгі

26.04.2017 «Чарнобыльскі шлях-2017»: маршрут, планы, лозунгі

26 красавіка ў Менску праходзяць дзьве акцыі на 31-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Абедзьве — шэсьце ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы і мітынг у Кіеўскім скверы — санкцыянаваныя ўладамі. Пра планы арганізатараў напярэдадні даведалася “Свабода”.

Фотаздымкі “сутачнікаў-недармаедаў” вывесілі на стэндзе ў брэсцкім пастарунку

26.04.2017 Фотаздымкі “сутачнікаў-недармаедаў” вывесілі на стэндзе ў брэсцкім пастарунку

Актывіст Андрэя Шарэнда паведаміў, што ў пастарунку пры транспартнай міліцыі ў Брэсце з’явіўся стэнд з фотаздымкамі ўдзельнікаў “маршаў недармаедаў”.

Праваабаронцу Таццяну Рэвяка асудзілі на 20 базавых велічынь

26.04.2017 Праваабаронцу Таццяну Рэвяка асудзілі на 20 базавых велічынь

Судом Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 красавіка праваабронца Таццяна Рэвяка была аштрафаваная на 20 базавых велічынь у сувязі з затрыманнем падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 26 сакавіка.

Леаніду Кулакову – новы штраф і суд па пазбаўленні правоў кіроўцы

21.04.2017 Леаніду Кулакову – новы штраф і суд па пазбаўленні правоў кіроўцы

У судзе Першамайскага раёна Мінска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат.

Леаніду Кулакову, які выйшаў на волю, перадалі новыя позвы і вестку пра канфіскацыю аўтамабіля

19.04.2017 Леаніду Кулакову, які выйшаў на волю, перадалі новыя позвы і вестку пра канфіскацыю аўтамабіля

Пасля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства