Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.05.2017 Судовае рэха першамайскай акцыі пратэсту
Суд Цэнтральнага раёну Мінска разглядае адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.
15.05.2017 Пінск: судовы канвеер за «Маршы недармаедаў» працягваецца
У Пінску павялічылася колькасць рэпрэсаваных за сакавіцкія акцыі недармаедаў з 12 да 18 грамадзян. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.
10.05.2017 Пасля збіцця падчас акцыі 25 сакавіка здароўе Валерыя Шчукіна значна пагоршылася
Пасля выпіскі з ваеннага шпіталя вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін знаходзіцца дома, але з кватэры ўжо практычна не выходзіць.
07.05.2017 Затрыманы праваабаронца Павел Левінаў знаходзіцца ў Віцебскай бальніцы
Адразу пасля затрымання ў доме брата Левінава даставілі ў гарадскі пасёлак Багушэўск для складання пратаколу, а затым перавезлі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Там ён паказаў свае медыцынскія дакументы, якія носіць з сабой.
06.05.2017 Праваабаронца Павел Левінаў затрыманы
Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэта па Віцебскай вобласьці Павел Левінаў быў затрыманы ўвечары 5 траўня ў вёсцы Нярэйша Сеньненскага раёну, у доме брата Андрэя. Пра здарэньне паведамляе “Віцебская вясна”.
05.05.2017 “З рэчамі – на выхад!” або Каму чакаць пратаколаў за Першамай
Пад час разгляду судом Цэнтральнага раёна Мінска адміністрацыйнай справы лідэра руху “Разам” Вячаслава Сіўчыка стаў вядомы змест аднаго з дакументаў, які быў далучаны да матэрыялаў справы палітыка.
05.05.2017 Яўгена Афнагеля пакаралі арыштам на 15 сутак
Разгляд справы каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, якога 4 траўня чакалі ў судзе Цэнтральнага раёна, прайшоў у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
04.05.2017 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Паўла Левінава
На тое, каб выкласьці сутнасьць адміністрацыйнай справы і прэтэнзіі скаржніка, судзьдзі спатрэбілася ўсяго паўтары хвіліны.
04.05.2017 Наталля Папкова адбывае “суткі” па ранейшым прысудзе, за Першамай - аштрафаваная
Высветлілася, што актывістка Наталля Папкова, затрыманая 1 траўня ў Мінску, у ЦІПе на Акрэсціна адбывае 15-суткавы арышт паводле прысуду суда Ленінскага раёна Брэста ад 19 красавіка. За ўдзел у мінскай акцыі дзяўчына асуджана да штрафу.
03.05.2017 У Берасці пакаралі арыштамі Аляксандра Кабанава і Зміцера Гарбунова
У судзе Ленінскага раёна Берасця разглядаюцца адміністрацыйныя справы блогера Зміцера Гарбунова і грамадскага актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава.
03.05.2017 Cустракаць Статкевіча апроч родных прыйшлі і міліцыянты
Пра тое, што 3 траўня сустракаць Мікалая Статкевіча з ЦІП пасля 5 суткаў арышту, прыйшлі не толькі родныя і сябры, але і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе Марына Адамовіч.
02.05.2017 У рэгіёнах судзяць затрыманых у звязку з акцыямі 1 траўня
У Гомелі і Брэсце 2 траўня судзяць актывістаў і журналістаў, затрыманых напярэдадні і падчас акцыяў пратэсту, якія адбыліся 1 траўня. Пакаранні розныя - суткі і штрафы.
02.05.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства 1 траўня ў Мінску
1 траўня 2017 года ў Мінску праходзіла акцыя, анансаваная як святочны сход з нагоды Дня працы.
02.05.2017 Свабода мірных сходаў у Беларусі. Абмеркаванне за круглым сталом
Пытанні свабоды мірных сходаў абмяркоўваліся ў Мінску на круглым стале з удзелам беларускіх і замежных праваабаронцаў.
02.05.2017 У Мінску асудзілі ўдзельнікаў "Першамаю"
2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыліся суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту, што прайшла ў цэнтры сталіцы 1 траўня.










