Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
31.07.2017 У Пінску сябра Руху «За Свабоду» судзяць за ўдзел у веснавой акцыі
Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня пачаў у другі раз разглядаць справу сябра Руху «За Свободу» Алеся Аўсеенкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі пратэсту 26 сакавіка.
26.07.2017 Пінск: Аляксандра Аўсеенку чакае новы суд за сакавіцкую акцыю
Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня паўторна разгледзіць адміністратыўную справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксандра Аўсеенкі. Яго аштрафавалі за ўдзел у сакавіцкай акцыі пратэсту, але Брэсцкі абласны суд у апеляцыйным парадку адмяніў гэтае рашэнне.
25.07.2017 Леанід Кулакоў: Не выключана, што на Акрэсціна я патраплю хутчэй, чым на новы суд
Актывіст Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда Першамайскага раёна Мінска аб тым, што на 27 ліпеня прызначаная дата разгляду адміністратыўнай справы за ўдзел у акцыі 7 ліпеня.
20.07.2017 Летняе зацішша скончылася – у судах ізноў аўрал
Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра семярых ўдзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Магчыма, судоў сёння будзе болей.
18.07.2017 У Мінску ўсё па-ранейшаму: суды і пратаколы
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
17.07.2017 Па-ранейшаму пікеты ў Віцебску пад забаронай
Пікет супраць правядзеньня вучэньняў «Захад-2017» мусіў прайсьці 15 ліпеня а 12-й гадзіне ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў Віцебску – у месцы, адмыслова адведзеным рашэньнем гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы.
13.07.2017 Любоў Санкевіч пакаралі штрафам 26 базавых велічынь
Актывістку з Бабруйска Любоў Санкевіч пакаралі быццам за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, што прайшла 22-га чэрвеня ў Менску, а фактычна за інтэрв’ю незалежным СМІ.
07.07.2017 Барысаўскі райвыканкам задаволіў патрабаванні праваабаронцы
Некалькі гадоў барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч беспаспяхова дабіваўся адмены неканстытуцыйных, на яго думку, патрабаванняў барысаўскай ўлады да арганізатараў масавых мерапрыемстваў, піша сайт ex-Press.by.
03.07.2017 Справаздача па назіранні за масавым мерапрыемствам «За мірную Беларусь» 3 ліпеня 2017 года
3 ліпеня 2017 года на Кастрычніцкай плошчы, а потым на праспекце Незалежнасці да Касцёла святых Сымона і Алены ў Менску праходзіла акцыя «За мірную Беларусь».
27.06.2017 Ад Віталя Рымашэўскага патрабуюць выплату 2000 рублёў за штрафы
Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага патэлефанаваў судовы выканаўца і заявіў, што ў яго не аплачана два штрафы на агульную суму каля 2000 рублёў. Пра гэта паведамляе прэсавая службва БХД.
23.06.2017 Справаздача па маніторынгу пікету 22 чэрвеня ў Мінску
22 чэрвеня ў Мінску адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі па «справе патрыётаў».
21.06.2017 Назіральніцу з Беларусі прыемна ўразілі дзеянні кіеўскай паліцыі пад час «Маршу роўнасці»
Назіральніца з Беларусі Таццяна Мастыкіна найперш адзначае як станоўчую практыку максімальнае забеспячэнне бяспекі для ўсіх тых, хто прыйшоў на акцыю, а таксама прадуманасць шляхоў адыходу удзельнікаў.
20.06.2017 Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў Ежы Грыгенчу ў правядзенні пікету
Гарадзенскі гарвыканкам афіцыйным лістом за подпісам намесніцы старшыні Зоі Кулешы адмовіў грамадскаму актывісту Ежы Грыгенчу ў правядзенні пікету.
19.06.2017 Назіральніка з Беларусі збілі пасля “КіеўПрайду”
На актывіста ініцыятывы #ControlBY, які ў групе назіральнікаў ажыццяўляў маніторынг “Маршу роўнасці” ў межах “КіеўПрайду-2017”, напалі праціўнікі ЛГБТ-супольнасці.
19.06.2017 Баранавіцкія актывісты звярнуліся ў КПЧ
15 чэрвеня баранавіцкія актывісты “Руху за Свабоду” Ўладзімір Гундар і Юры Казакевіч звярнуліся у КПЧ з паведамленнем на незаконныя дзеянні міліцыі і суда, якія прыцягнулі іх да адміністратыўнай адказнасці за збор подпісаў па наданню бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гістарычнай каштоўнасці.










