Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
31.08.2017 У Гомелі актывіста будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў
Мікалая Пяшко абвінавачваюць у правядзенні ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Падставай для складання пратаколу сталі фотаздымкі з месца правядзення пікета, зробленыя з камераў відэаназірання ўнівермага «Гомель».
28.08.2017 "Кэгэбісты выкарысталі АМАП у сваіх мэтах і ўцягнулі міліцыю ў гэтую брудную справу"
Юрысту Праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксею Лойку Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця падчас уварвання ў офіс арганізацыі сёлета 25 сакавіка.
28.08.2017 Марына Адамовіч: Магчыма, Міколу перад 8 верасня зноў затрымаюць ці ўвогуле не выпусцяць з ЦІП
Жонка Мікалая Статкевіча даведалася, што палітык арыштаваны на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе 30 сакавіка. Пры гэтым яму ніхто не паведамляў ні пра заведзеную справу, ні пра рашэнне суда, пра які ён таксама не ведаў.
25.08.2017 КПЧ ААН прызнаў парушэнне Беларуссю правоў 12 актывістаў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркавання
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы актывістаў АГП з Гомеля на правядзенне мірных сходаў і выказванне свайго меркавання. Адпаведнае рашэнне па справе “Зінаіда Шуміліна і іншыя (№2142/2012)” прынятае на апошняй 120-й сесіі КПЧ, якая прайшла ў Жэневе ў ліпені бягучага года, паведамляе “Гомельская вясна”.
24.08.2017 Што дазволена БРСМу – забаронена РЭПу
Калінкавіцкія ўлады адмовілі актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Дзянісу Рабянку ў правядзенні пікету ў цэнтры горада. Ён хацеў выказаць салідарнасць з патрапіўшымі пад крымінальны пераслед Генадзем Фядынічам і палітвязнем Ігарам Комлікам.
22.08.2017 Магілёў: Улады зрабілі ўсё, каб пікетаў не было
Магілёўскія актывісты прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) паскардзіліся на фактычную немагчымасць правесці акцыі салідарнасці са сваімі калегамі.
17.08.2017 ЛГБТ-актывісты і контрдэманстранты на адным маршруце. Як прайшоў адэскі "Марш роўнасці"
У мінулую нядзелю, 13 чэрвеня, у Адэсе адбылося шэсце прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці «Марш роўнасці Odessa Pride 2017». На мерапрыемстве прысутнічалі нацыянальныя назіральнікі з «ОЗОН», а таксама валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна» у якасці прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі назіральнікаў.
14.08.2017 За мітынг 3 ліпеня Мікалая Статкевіча асудзілі да 15 сутак арышту
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.
11.08.2017 Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 BYN за мітынг у Курапатах
Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.
08.08.2017 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў першую “дармаедаўскую”скаргу
Цяпер ураду Беларусі давядзецца шукаць адказ на пытанне, чаму за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах» улада пераследвае апанентаў арыштамі і штрафамі, не суразмернымі сярэдняй заработнай плаце ў краіне.
04.08.2017 Суды за 3 ліпеня: Марыне Адамовіч штраф, разгляд па справе Статкевіча перанесены
4 жніўня ў 10.00 суд Ленінскага раёна г. Мінска разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 3 арт. 23.34 КаАП ў дачыненні да Марыны Адамовіч.
04.08.2017 Актывіста БХД Паўла Пракаповіча прысудзілі да арышту завочна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні адміністратыўным арыштам каардынатара БХД па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча.
03.08.2017 Непаўнагадовай дзяўчыне пагражалі крымінальнай справай, а вынеслі папярэджанне
Бацька непаўнагадовай дзяўчыны М. з Ваўкавыску Васіль Валашчук паведаміў ПЦ “Вясна”, што супрацоўнік міліцыі пагражаў яго дачцэ крымінальнай справай за ўдзел у мітынгу.
02.08.2017 Баранавіцкі актывіст звярнуўся ў КПЧ
Актывіст Юры Казакевіч звярнуўся па дапамогу ў Баранавіцкае аддзяленне Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, дзе Сяргей Гоўша і праваабаронца Аляксандар Вайцешык аказалі неабходную прававую дапамогу.
01.08.2017 Актывістаў судзяць за ліпеньскія мірныя акцыі пратэсту
Суд Першамайскага раёна г. Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова. Судзіць будуць і Вольгу Нікалайчык.










