Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
28.09.2017 Працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі папярэджання
У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 верасня вынесеныя пастановы аб прыцягненні да адміністратыўнай аказнасці актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Антона Жылко.
22.09.2017 Статкевіч затрыманы ў Менску. На волі ён прабыў тры тыдні
Як перадае Радыё "Свабода", на выхадзе зь менскага офісу прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.
20.09.2017 Блогера аштрафавалі за пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу»
Беспрацоўнага настаўніка Андрэя Павука з гарадскога пасёлка Акцябрскі суд аштрафаваў за адзіночны пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу».
19.09.2017 Мікалай Дзядок пра праверку па факту яго збіцця: “Пракуратура падала голас”
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска адмяніла рашэнне Следчага камітэта па Першамайскім раёне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця супрацоўнікамі АМАПа былога палітвязня Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка ў Мінску.
15.09.2017 Уладзімір Някляеў на 7 сутак кінуты за краты
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", Уладзімір Някляеў быў затрыманы сёння раніцай і асуджаны да 7 сутак арышту.
14.09.2017 Міліцыя закасала рукавы: будуць складаць пратаколы за Дзень вайсковай славы
Удзельнікі акцыі папярэджання і мітынгу ў Мінску 8 верасня, прымеркаваных да Дня беларускай вайсковай славы, атрымалі выклікі ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэння па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
13.09.2017 Пікет за адстаўку Валянціна Сукалы каштаваў актывісткам 690 і 1150 рублёў штрафаў
Актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» пакаралі штрафамі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі Валянціна Сукалы, які прайшоў у Менску 16 жніўня.
13.09.2017 Полацак: прафсаюзны пікет забаронены
Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзеньні пікету 16 верасьня. Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што такое рашэньне выканкаму парушае правы грамадзян, і што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе.
12.09.2017 Рэха абароны Курапатаў: Яроменку прапанавалі адбыць даўні арышт
Актывіст “Маладога фронту” Уладзь Яроменак 8 верасня атрымаў судовую пастанову аб вынясенні арышту на 3 сутак за абарону Курапатаў, якая была арганізаваная актывістамі супраць будаўніцтва ў ахоўнай зоне напрыканцы лютага - пачатку сакавіка 2017 года.
11.09.2017 Справаздача па маніторынгу Акцыі папярэджання і мітынгу ў Дзень беларускай вайсковай славы» 8 верасня ў Мінску
8 верасня 2017 года ў Мінску адбылася акцыя, прысвечаная Дню беларускай вайсковай славы, арганізаваная Беларускім Нацыянальным Кангрэсам.
08.09.2017 Акцыя папярэджання і мітынг у Дзень беларускай вайсковай славы
Дзень беларускай вайсковай славы будуць сёння адзначаць у Мінску акцыямі і мітынгамі дэмакратычная грамадскасць і актывісты розных партый і рухаў.
08.09.2017 Штраф за пікет супраць смяротнага пакарання
Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко пакаралі штрафам за пікет супраць смяротнага пакарання, які ён правёў 9 жніўня ў цэнтры горада.
08.09.2017 Пачаў працу сайт кампаніі па змене закону “Аб масавых мерапрыемствах”
На пачатку верасня Валанцёрская служба ПЦ "Вясна" запусціла сайт sxod.by, прысвечаны праву на свабоду мірных сходаў у Беларусі.
05.09.2017 Моладзь БНФ абскарджвае праз суд забарону жнівенскай дэманстрацыі
Моладзь БНФ звярнулася ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска з калектыўнай скаргай на рашэнне Мінгарвыканкама аб адмове ў правядзенні дэманстрацыі і змене месцы збору ўдзельнікаў масавага мерапрыемства.
01.09.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства ў Слуцку 1 верасня
1 верасня 2017 года ў горадзе Слуцку грамадзянскай актывісткай Алінай Нагорнай пры ўдзеле дзеяча мастацтва Аляся Пушкіна была арганізавана акцыя «Дзень ведаў - урок гісторыі».










