Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.10.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Марш абураных беларусаў»
21 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася акцыя «Марш абураных беларусаў 2.0.", арганізаваная Беларускім Нацыянальным Кангрэсам.
21.10.2017 Якія грамадскія праваабарончыя кампаніі існуюць і куды яны рухаюцца - абмеркавалі ў межах Форуму
У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці.
21.10.2017 “Марш абураных беларусаў 2.0”: правакацыі, затрыманні, дождж і заява праваабаронцаў
Акцыя пратэсту пад назвай «Марш абураных беларусаў 2.0» прайшла сёння ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
21.10.2017 Удзельнікі праваабарончага форума патрабуюць вызвалення затрыманых актывістаў
Удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума рашуча пратэстуюць супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
19.10.2017 Сям'і Лагвінцоў - 70 базавых штрафу за ўрок гісторыі ў Слуцку
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.
18.10.2017 Мінскія суды: у “трэндзе” – “Моладзь БНФ” і Дзень ведаў у Слуцку
Услед за актывістамі “Моладзі БНФ” Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адмінсітратыўная справа Багдана Сакалова.
13.10.2017 Барысаўскі праваабаронца падаў заяўку на пікет за адстаўку Міністра абароны
Праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў у гарвыканкам заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай стала трагічная гібель салдата ў Пячах.
12.10.2017 Паўла Севярынца забралі на суткі
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 11 кастрычніка забралі пад арышт на 15 сутак.
12.10.2017 Каму – Дзень вайсковай славы, а каму – звычайны бізнэс: вынікі акцыі 8 верасня
Праваабаронцы прааналізавалі вынікі разгляду адміністратыўных спраў у судах. Малюнак атрымаўся зусім не аптымістычны. 6 удзельнікаў атрымалі аррышты, 16 – буйныя штрафы
12.10.2017 Міліцыянт склаў пратакол на актывістку РЭП прама ў бальніцы
11 кастрычніка ў Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласьці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.
09.10.2017 Заўзятара Аляксандра Вянгерскага аштрафавалі за акцыю пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017
Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.
07.10.2017 Змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” ― рэакцыя ўлады на веснавыя пратэсты
Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за прапанаванай зменай? На пытанні Еўрарадыё адказваюць праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч і адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч.
06.10.2017 Пяць пунктаў пра тое, чаму змены ў закон аб масавых мерапрыемствах нічога не мяняюць
Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці.
05.10.2017 Мінгарвыканкам адмовіў дэмакратычным прафсаюзам у правядзенні дэманстрацыі
БКДП лічыць незаконным прымус да змены фармату масавага мерапрыемтсва з дэманстрацыі на мітынг, паколькі правесці дэманстрацыю на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў, летнім тэатры парку 50-годдзя кастрычніка або каля фантана ў Кіеўскім скверы немагчыма
02.10.2017 Севярынцу прысудзілі 15 сутак арышту за акцыю 8 верасня
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска раніцай 2 кастрычніка адбыўся суд над палітыкам Паўлам Севярынцам за ўдзел у акцыі 8 верасня, паведамляе радыё "Свабода".










