Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
04.11.2017 У Брэсце падчас арышту актывістку Наталлю Папкову асудзілі яшчэ на 15 сутак
Наталля Папкова асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі «Марш абураных беларусаў 2.0» супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, якая прайшла ў Мінску 21 кастрычніка, піша інтэрнэт-газета naviny.by.
04.11.2017 Суд спыніў справу актывіста зь Ліды, абвінавачанага ў закліку да несанкцыянаванай акцыі
Актывіст распавёў Свабодзе, што міліцыянты ў судзе настойвалі на тым, што ён сам напісаў і разьмясьціў артыкул на «Хартыі-97» з заклікам да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня. "Я прызнаў, што ў артыкуле ёсьць мае словы, але заявіў суду, што ня маю дачыненьня да меркаваньня аўтара, якое мне прыпісваюць".
03.11.2017 Мікалая Статкевіча, які адбывае арышт, асудзілі яшчэ на 10 сутак
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведаміла БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч.
03.11.2017 Затрымалі актывістку з запрашальнікамі на дазволеную ўладамі акцыю "Дзяды"
На станцыі метро “Магілёўская” супрацоўнікі міліцыі раніцай 3 лістапада затрымалі актывістку КХП-БНФ Алу Гуцаву, якая раздавала мінакам запрашэнні на акцыю ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага рэжыму “Дзяды”.
03.11.2017 Даў інтэрвію пра "Акцыю папярэджання" – атрымай пратакол
Услед за адміністратыўнай справай Уладзіміра Някляева, якога звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП на падставе каментара на сайце “Хартыі-97”, грамадскаму актывісту з Ліды Валеру Мінцу даслалі поштай пратакол адміністратыўнага правапарушэння з Лідскага РАУС.
02.11.2017 5 + 1 базавых велічынь - штрафы для мастака Алеся Пушкіна
Суд Крупскага раёна разглядзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна па арт. 23.34 КаАП за акцыю, якая адбылася 1 верасня.
02.11.2017 СК ізноў адмовіў Мікалаю Дзядку ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў
Следчая Венцель Т.В. у другі раз не знайшла складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія збілі Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка.
02.11.2017 Някляеў стаў першай ахвярай “жэстачайшай лібералізацыі”
Выпадак з спадаром Някляевым, асуджаным нібыта за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, дэманструе прававыя падыходы ўладаў, адлюстраваныя ў зменах у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Юрыст "Вясны" Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чым некаторыя змены абернуцца на практыцы.
01.11.2017 Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў
Cуд Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў на сайце “Хартыі'97” прызнаў паэта Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” і пакараў арыштам на 10 сутак.
30.10.2017 Барысаў: За патрабаванне адстаўкі Міністра абароны Мацкевіча і Абрамовіча пакаралі штрафамі
Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння на пікет, каб патрабаваць адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і актывіст Алесь Абрамовіч.
30.10.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Ланцуг памяці» 29 кастрычніка ў Мінску
29 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася жалобная акцыя «Ланцуг памяці», прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.
30.10.2017 Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў
Дзесяць хвілін спатрэбілася суддзі для прыняцця рашэння па адміністрацыйнай справе ў адносінах да актывіста Дзмітрыя Сільчанкі.
27.10.2017 У правядзенні ў Барысаве пікету за адстаўку Міністра абароны адмоўлена
Праваабаронцу Алегу Мацкевічу адмовілі ў правядзенні пікета 30 кастрычніка, мэтай якога былі патрабаванні адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.
26.10.2017 Нацболам забаранілі правесці пікет у абарону свабоды мірных сходаў
Пікет у абарону свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў нацыянал-бальшавікам правесці не дазволілі.
24.10.2017 Мінгарвыканкам забараніў пікетаваць Міністэрства абароны
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне 29 кастрычніка каля Міністэрства абароны пікету з нагоды сітуацыі ў беларускім войску, у тым ліку дзедаўшчыны і загадкавых смерцяў вайскоўцаў.










