Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
24.11.2017 Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў
Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэсліваюць, што існуючы Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» не адпавядае ні Канстытуцыі краіны, ні ўзятым Беларуссю на сябе міжнародным абавязальніцтвам, паколькі фактычна знішчыў магчымасць выказвання меркавання ў форме мірнага сходу.
22.11.2017 Светлагорскім актывістам забаранілі праводзіць экалагічны пікет
Праз пікет актывісты горада хацелі выказаць занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя ў выніку ўвода ў дзеянне завода беленай цэлюлозы, супраць будаўніцтва якога яшчэ ў 2012 годзе падпісаліся 10191 жыхароў горада і Светлагорскага раёна.
21.11.2017 “Матчынаму руху 328” у чарговы раз адмовілі ў правядзенні мітынгу
Мінгарвыканкам абгрунтаваў адмову тым, што на гэты самы час ў парку Дружбы народаў было запланавана іншае мерапрыемства. Але насамрэч ніякага мерапрыемства не было.
20.11.2017 Мінгарсуд 22 лістапада разгледзіць скаргу Уладзіміра Някляева на арышт
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, якога асудзілі да 10-суткавага арышту нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.
20.11.2017 Вячаслава Сіўчыка другі раз за тры дні аштрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту
20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь.
20.11.2017 Міклаш Харасці заклікаў улады Беларусі адмовіцца «ад крыміналізацыі іншадумства»
Нядаўнія арышты і затрыманні двух палітычных апанентаў па надуманых абвінавачваннях - яшчэ адна праява цыклічнага характару рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта заявіў Спецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.
14.11.2017 “Марш абураных беларусаў-2.0”: пераслед ўдзельнікаў набывае масавы характар
Беларускія суды працягваюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту – “Марша абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Каля 15 чалавек пакараныя штрафамі, некалькі атрымалі арышты, многія чакаюць прызначэння судовага паседжання.
13.11.2017 Міліцыя запалохвае мазырскага ўдзельніка акцыі пратэсту 21 кастрычніка
Адгалоскі "Марша абураных беларусаў-2.0" дакаціліся і да Мазыра: участковы распытваў мазыраніна аб тым, колькі яму заплацілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску
13.11.2017 Уладзімір Някляеў: Яны думаюць, што любога можна зламаць…
Былы палітвязень Уладзімір Някляеў распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і галоўнага рэдактара «СБ» Паўла Якубовіча, а таксама пра тое, як улады “перавыхоўваюць” найбольш актыўных лідараў апазіцыі.
10.11.2017 Суды "шчыруюць" над удзельнікамі “Маршу абураных беларусаў-2.0”
Больш за дзесяці чалавек падвергліся адміністратыўнаму пераследу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Пратаколаў складзена яшчэ болей і таму суды будуць працягвацца і надалей.
10.11.2017 Сяргей Фалейчык таксама аштрафаваны за інтэрвію
У судзе Кобрынскага раёна 9 лістапада разглядалася адміністратыўная справа, заведзеная на Сяргея Фалейчыка. Ён таксама даў інтэрв'ю незалежным СМІ, што было расцэнена, як "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".
09.11.2017 Раман Пратасевіч: Пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі
Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзеў 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў “Маршы абураных беларусаў-2.0” і пакаралі штрафам.
08.11.2017 Алег Мацкевіч: Мой зварот у пракуратуру патрапіў, як кажуць, у мэйнстрым
Пракуратура Мінскай вобласці адказала на зварот барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча, які прасіў правесці праверку па факце трагічнай гібелі салдата ў барысаўскай вайсковай часці, што знаходзіцца ў Печах.
08.11.2017 Справа Фалейчыка: Падобна, што за інтэрв'ю незалежным СМІ цяпер ідуць пад суд
У судзе Кобрынскага раёна 9 лістапада будзе разглядацца адміністратыўная справа, заведзеная на Сяргея Фалейчыка. Ён таксама даў інтэрв'ю незалежным СМІ, што было расцэнена, як "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".
06.11.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Дзяды» 5 лістапада ў Мінску
Па выніках акцыі "Дзяды" назіральнікі рэкамендуюць удзельнікам адмовіцца ад некарэктных лозунгаў з выкарыстаннем мовы варожасці, а праваахоўнікам - эфектыўней рэагаваць на пагрозы ў адрас удзельнікаў мірных сходаў.










