Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
22.02.2018 Справаздача па маніторынгу мітынгу за дэкрыміналізацыю марыхуаны ў Мінску
17 лютага 2018 гадоў у горадзе Мінску праходзіў пікет у падтрымку адмены крымінальнага пакарання за захоўванне кантраляваных рэчываў у малых колькасцях.
20.02.2018 Праваабаронцы заклікалі вярнуць свабоду сходаў грамадзянам Беларусі
Кампанія «За свабоду мірных сходаў» распрацавала петыцыю на сэрвісе Zvarot.by, у якой указваецца на неабходнасць змены існуючага закона “Аб масавых мерапрыемствах».
13.02.2018 У Гомелі забаранілі шэсце ў падтрымку сайта "Хартыя'97"
Гомельскі гарвыканкам разгледзеў заяўку прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза РЭП у рэгіёне Віктара Казлова і Леаніда Судаленкі аб правядзенне вулічнага шэсця і ня даў на масавае мерапрыемства дазвол.
08.02.2018 "Канапляны" судовы марафон ў Мінску: усім - штрафы
У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 8 лютага за ўдзел у «канапляным калядаванні» будуць судзіць чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus.
01.02.2018 Кругі пекла: пасля судоў і штрафаў актывістаў “прэсуюць” судовыя выканаўцы
У апошні час да праваабаронцаў трапляе інфармацыя аб тым, што многія актывісты апазіцыйных партый і рухаў, якія зведалі адміністратыўны пераслед і атрымалі штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту, скардзяцца на дзеянні супрацоўнікаў упраўленняў прымусовага выканання - судовых выканаўцаў.
26.01.2018 Праваабаронца Алег Мацкевіч: За высокім бетонным плотам масавае мерапрыемства не правядзеш
Праваабаронца звяртае ўвагу на тое, што змест такіх тэрмінаў, як мітынг, вулічнае шэсце, дэманстрацыя, пікетаванне, вызначаных ў арт. 2 Закону “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, утрымлівае крытэрый публічнасці. Між тым, месца, усталяванае для правядзення масавых мерапрыемстваў рашэннем № 851 Барысаўскага райвыканкаму, крытэрыям публічнасці не адпавядае.
22.01.2018 Баранавічы: загадалі скласці пратакол апытання на ўдзельніка перадвыбарчага пікета
Баранавіцкі актывіст, кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў Рыгор Грык, праводзіў агітацыю і збор подпісаў каля Палескага рынку. Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі - лейтэнант Валошын і незнаёмы капітан і прапанавалі скласці пратакол апытання.
18.01.2018 Справу Пятра Маркелава за “канаплянае калядаванне” адправілі на дапрацоўку
“Канаплянае калядаванне”, зладжанае ў Мінску актывістамі ініцыятывы Legalize Belarus 25 снежня, для аднаго з ўдзельнікаў шэсця Пятра Маркелава завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.
11.01.2018 “Канапляная каляда” не спадабалася міліцыі: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы
За ўдзел у “Канаплянай калядзе”, якую зладзілі 25 снежня актывісты ініцыятывы Legalize Belarus, супрацоўнікі міліцыі распачалі адміністратыўны працэс. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў адзін з удзельнікаў каляднага шэсця Пётр Маркелаў.
10.01.2018 Сход пра сходы адбудзецца 15 студзеня ў Мінску
Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ 10 краінах свету – 15 студзеня (панядзелак) з 18:20 у Мінску.
05.01.2018 Шасцёра магілёўцаў звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН
Перад навагоднімі святамі шасцёра магілёўцаў накіравалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Увесну яны пацярпелі ад пераследаў уладаў за ўдзел у акцыях пратэсту.
03.01.2018 Мінчука асудзілі за рэпост ва УКантакце інфармацыі пра кастрычніцкую акцыю «Ланцуг памяці»
На падставе наяўнасці інфармацыі аб дачыненні Ігара Клешчука да незаконнага абароту наркотыкаў супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС правялі ў яго дома вобшук, канфіскавалі кампутарную тэхніку, а сам ён быў затрыманы. Пазней суд аштрафаваў яго за "публічны заклік да правядзення пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку".
03.01.2018 У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот Юрыя Казакевіча
У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраванае індывідуальнае паведамленне актывіста з Баранавіч Юрыя Казакевіча, якое тычылася парушэння права грамадзяніна на мірныя сходы з боку дзяржавы - Рэспублікі Беларусь.
27.12.2017 Апублікаваны агляд свабоды асацыяцыяў за 2017 год
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі апублікавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2017 год.
26.12.2017 Бярозаўскія праваабаронцы звяртаюцца да ўладаў
Да гэтага часу для масавых мерапрыемстваў дэмакратычнай супольнасці Бярозаўскі райвыканкам адвёў два месцы. Гэта два гарадскія стадыёны: адзін у цэнтры гораду, які вечна заняты, а другі- на ўскрайку гораду.










