Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Праходзіць мітынг КХП-БНФ у Кіеўскім скверы, ёсць затрыманыя

24.03.2018 Праходзіць мітынг КХП-БНФ у Кіеўскім скверы, ёсць затрыманыя

Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.

Бабруйск: Міліцыя папярэдзіла актывістаў пра забарону правядзення пікету 24 сакавіка

24.03.2018 Бабруйск: Міліцыя папярэдзіла актывістаў пра забарону правядзення пікету 24 сакавіка

Падпалкоўнік Сяргей Рудзько прынёс сябрам дэмакратычнай супольнасці папярэджанне аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол правапарушэння, дата суда - невядомая

24.03.2018 Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол правапарушэння, дата суда - невядомая

Аднаму з лідэраў БНК Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за заклікі да ўдзелу ў “Маршы годнасці і волі” 25 сакавіка. Пратакол аб здзяйсненні правапарушэння па ч.3 арт. 23.34 КаАП складзены 21 сакавіка.

Афнагель атрымаў 10 сутак, Касавараў - 6 базавых штрафу. Абодвух судзілі па 23.34 КаАП

23.03.2018 Афнагель атрымаў 10 сутак, Касавараў - 6 базавых штрафу. Абодвух судзілі па 23.34 КаАП

Бліжэй да вечара нарэшце стала вядома, што Афнагель арыштаваны на 10 сутак. Арцёма Касаварава прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП. Суддзя палічыла фота са скульптурай гарадавога, якое актывіст зрабіў падчас раздачы ўлётак, незаконным пікетаваннем.

Леанід Кулакоў асуджаны на 10 сутак, Вольга Нікалайчык збірае торбу

23.03.2018 Леанід Кулакоў асуджаны на 10 сутак, Вольга Нікалайчык збірае торбу

Як паспеў паведаміць ПЦ "Вясна" сам актывіст Леанід Кулакоў, каля 12 гадзін міліцыя ўварвалася да яго ў хату, пасля таго, як ён пад пагрозамі быў вымушаны адчыніць ім дзверы.

Другі дзень збора подпісаў за беларускую мову - другія 50 базавых штрафу

23.03.2018 Другі дзень збора подпісаў за беларускую мову - другія 50 базавых штрафу

Актывіст Павел Пракаповіч другі раз за месяц атрымаў вялікі штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

У Мінску падчас раздачы ўлётак затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"

22.03.2018 У Мінску падчас раздачы ўлётак затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"

Непоўнагадовага Арсенія Д. адпусцілі праз тры з паловай гадзіны ўтрымання ў Маскоўскім РУУС. А Арцёма Касаварава, па словах дзяжурнага, адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна. Аднак у самом ЦІП кажуць, што Арцёма ў іх няма.

Актывісты - суду: “Забарона шэсцяў парушае права на мірны сход”

22.03.2018 Актывісты - суду: “Забарона шэсцяў парушае права на мірны сход”

Актывісты “Народнай грамады” звярнуліся ў раённы суд, каб ён прызнаў рашэнне Мінгарвыканкама па забароне дэманстрацыі 25 сакавіка незаконным.

Алесь Бяляцкі: “Мы пратэстуем супраць рэпрэсіўных дзеянняў улады перад Днём Волі”

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: “Мы пратэстуем супраць рэпрэсіўных дзеянняў улады перад Днём Волі”

Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі выказвае рашучую нязгоду з пераследам палітычных актывістаў напярэдадні 25 сакавіка.

Актывістка, у якой канфіскавалі запрашальнікі на "Дзяды", патрабуе маральную і матэрыяльную кампенсацыю

22.03.2018 Актывістка, у якой канфіскавалі запрашальнікі на "Дзяды", патрабуе маральную і матэрыяльную кампенсацыю

Разгляд справы будзе адбывацца ў судзе Завадскога раёна 27 сакавіка ў 9.15 ранку. Суддзя – Жанна Роўда.

“Вясна-2017”: “Адчуванне драматычнасці гісторыі, падмацаванае фатаздымкамі, склала аснову кнігі”

21.03.2018 “Вясна-2017”: “Адчуванне драматычнасці гісторыі, падмацаванае фатаздымкамі, склала аснову кнігі”

Праваабаронцы «Вясны» 21 сакавіка прэзентавалі фотаальбом з аднаіменнай назвай, прысвечаны леташнім падзеям.

Віцебск: Улады адказалі адмовай на заяўку наконт шэсця 25 сакавіка, а на мітынг - няма грошай

21.03.2018 Віцебск: Улады адказалі адмовай на заяўку наконт шэсця 25 сакавіка, а на мітынг - няма грошай

Для ўручэння афіцыйнага адказу заяўнік масавага мерапрыемства, актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзімер Кійко быў запрошаны ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Віцебска.

У Мінску шэсцяў не будзе!

20.03.2018 У Мінску шэсцяў не будзе!

У аўторак, 20 сакавіка Мінгарвыканкам даў адказы на заяўкі БНК і Аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР на правядзенне шэсцяў 25 сакавіка.

Аляксею Лойку ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

20.03.2018 Аляксею Лойку ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

Юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка атрымаў чарговы адказ ад Следчага камітэту Першамайскага раёна г. Мінска на сваю скаргу аб збіцці пры брутальным затрыманні падчас інструктажу назіральнікаў 25 сакавіка 2017 года.

Андрусь Кацапаў: “Я адзін з тых, каго незаконна затрымалі 25 сакавіка”

20.03.2018 Андрусь Кацапаў: “Я адзін з тых, каго незаконна затрымалі 25 сакавіка”

Андрусь Кацапаў на Дзень Волі-2017 проста аказаўся не ў тым месцы, не ў той час, як і іншыя 550 чалавек, якіх затрымалі на вуліцах сталіцы. Ужо год ён абскарджвае сваё незаконнае затрыманне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства