Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
18.04.2018 У Мазыры ўжо 7 гадоў змагаюцца з рашэннем выканкама, якое абмяжоўвае свабоду мірных сходаў
Сябра ПЦ "Вясна" Уладзімір Целяпун з моманту прыняцця ў 2011 годзе рашэння мясцовага выканкама «Аб масавых мерапрыемствах» дамагаецца прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўствам.
13.04.2018 ААН разбярэцца, чаму ў Гомельскім рэгіёне забаранілі пікеты
Актывісткі з Гомеля Ала Раманчык і Наталля Шчукіна атрымалi паведамленне з Камітэта ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі іх сумеснай скаргі.
13.04.2018 Маладэчна: Заяўлены пікет да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС
У Маладзечанскі райвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
12.04.2018 Пашкадавалі: Барыса Хамайду аштрафавалі на 1 базавую велічыню
Адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў дачыненні да сямідзесяцігадовага актывіста Барыса Хамайды разглядае сёння суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
10.04.2018 А што, калі суд прызнае забарону шэсця на Дзень Волі незаконнай?
Cуд прызначыў разгляд скаргі “Народнай грамады” на забарону Мінгарвыканкама шэсця на Дзень Волі толькі на 23 красавіка.
04.04.2018 Колькі каштуе хвіліна мірнага сходу ў Беларусі?
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска аштрафаваў за несанкцыяваны пікет актывістаў Алеся Таўстыка на 15, а Пятра Маркелава і Вячаслава Касінерава на 25 базавых велічыняў кожнага.
04.04.2018 Суды за збор подпісаў працягваюцца. Эдуарду Пальчысу - 30 базавых!
Пасля дапрацоўкі пратакола блогера Эдуарда Пальчыса, які збіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы, 4 красавіка судзілі.
04.04.2018 У парламенце няма месца грамадству?
Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч паведаміў, што шырокага абмеркавання зменаў у закон аб масавых мерапрыемстваў не атрымаецца – у іх рамонт.
02.04.2018 У ААН паступяць яшчэ тры скаргі з Магілёва
Алег Аксёнаў, Алег Мяцеліца і Станіслаў Паўлінковіч вырашылі судзіцца з Рэспублікай Беларусь на міжнародным узроўні.
02.04.2018 Змаганне супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Брэсце працягваецца
На выходных у Брэсце праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода правялі дзве мірныя акцыі.
31.03.2018 Суд аштрафаваў актывістку з Дуброўна, якая збіралася ў Мінск на Дзень Волі
Суд Дубровенскага раёна аштрафаваў Наталлю Стрэльчанка на восем базавых велічынь за супраціўленне законным патрабаванням міліцыі. Яна плануе абскарджваць дадзенае рашэнне.
30.03.2018 Генпракуратура - праваабаронцу: Падстаў для запісу на асабісты прыём у Вас не маецца
Праваабаронца Алег Мацкевіч падаў заяўку Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку на асабісты прыём. Гэта адбылося пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” як неадпаведнага дзейнаму заканадаўству
30.03.2018 Суд за расцяжку “Свабоду Хартыі97”: штраф 20 базавых
Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка.
30.03.2018 Маёраву і Патапаву пакаралі штрафамі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы
Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.
30.03.2018 Аляксандр Кабанаў: Хтосьці вырашыў, што плошча не належыць людзям
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, блогер Аляксандр Кабанаў 29 сакавіка абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемствае паўторна на працягу года і пакараны судом Бярозаўскага раёна штрафам у 40 базавых велічынь.










