Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
24.05.2018 За cхаваны пад маскай твар на Першамаі непаўнагадоваму вынеслі папярэджанне
Вячаслава Сідарэнку камісія па справах непаўнагадовых прызнала вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое адбылося 1 траўня ў Кіеўскім скверы.
23.05.2018 Адбыліся суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі за свабоду палітвязняў
23 траўня ў судзе Першамайскага раёна адбылося паседжанне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Галіны Лагацкай.
23.05.2018 Справу Касінерава за пікет «Дэкрыміналізацыя 328» адправілі на новы разгляд
Мінгарсуд адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 4 красавіка 2018 года, якім актывіст быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў.
22.05.2018 Адбыліся чарговыя суды за пікет перад "Чарнобыльскім шляхам"
У Першамайскім судзе 21 траўня прысудзілі штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай за пікет, які прайшоў у Мінску 26 красавіка перад "Чарнобыльскім шляхам".
17.05.2018 Замест позвы на прафілактычную размову — аўтазак
Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Мінгарвыканкама адказаў на скаргу аднаму з затрыманых на плошчы Якуба Коласа 25 сакавіка.
16.05.2018 Агляды ў актывістаў у звязку з акцыяй на трасе М1 супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Як стала вядома ПЦ "Вясна", як мінімум у трох чалавек раніцай 16 траўня прайшлі агляды кватэраў, якія былі звязаныя з падазрэннем іх удзелу ў акцыі па перакрыцці трасы М1 пад Брэстам 5 траўня.
14.05.2018 Актывісты РЭП гатовыя падтрымаць лідэраў прафсаюза
Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Рэчыцы Аляксандр Навуменка падаў заяўку ў райвыканкам на правядзенне 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
11.05.2018 Берасце: суд выносіць штрафы блогерам
У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.
10.05.2018 Civil Rights Defenders: абвінавачванні супраць Таццяны Мастыкінай мусяць быць знятыя
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні супраць назіральніцы Таццяны Мастыкінай і іншых назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне павагі і абароны фундаментальнага права на свабоду сходаў.
08.05.2018 Суд над берасцейскімі зборшчыкамі подпісаў перанесены на 11 траўня
У другой палове дня 7 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.
04.05.2018 Генпракуратура “забылася“ на арышт Леаніда Кулакова
Актывіст атрымаў адказ на сваю скаргу ў Генеральную пракуратуру, у якой прыводзіў мноства фактаў парушэнняў яго працэсуальных правоў і прасіў адмяніць рашэнне суда Першамайскага раёна, які ў ягонай адсутнасці аштрафаваў яго. Але пракуратура не ўбачыла падстаў для адмены судовага рашэння.
03.05.2018 Блогер Пятрухін абскарджвае прэвентыўнае затрыманне напярэдадні акцыі
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Ніна Герасімук 3 мая разгледзела скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на ягонае адвольнае затрыманне 23 сакавіка напярэдадні масавага мерапрыемства, якое планавалася правесці ў Берасці.
02.05.2018 Суды за акцыі на Першамай і новыя затрыманні
Адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў разглядае 2 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска.
02.05.2018 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 1 траўня 2018 года ў Мінску
1 траўня 2018 года года ў Мінску прайшоў мітынг, прысвечаны Святу працы і арганізаваны незалежнымі прафсаюзамі.
30.04.2018 У Берасці прайшоў найбуйнешы за апошні час у Беларусі мітынг
Мітынг, які адбыўся 29 красавіка ў Берасці, сабраў больш за 2000 чалавек. Вялікая колькасць удзельнікаў тлумачыцца тым, што пытанне ўзнятае чатырма берасцейкамі, тычыцца экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне.










