Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
22.08.2018 Актывістак БХД будуць судзіць за Курапаты у дзень памяці ахвяр сталінізму
Актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыну Захараву і Алену Янушкоўскую 23 жніўня будуць судзіць у Віцебску за ўдзел у Курапацкай вахце 8 жніўня.
21.08.2018 Алесь Бяляцкі: “Падзеі 1968 года нагадваюць пра важнасць салідарнасці, якая патрэбна Беларусі і цяпер”.
21 жніўня споўнілася 50 гадоў з моманту ўвода войскаў краін сацыялістычнага блоку ў Чэхаславакію. Гэта стала сканчэннем “Пражскай вясны” – кароткага перыяда дэмакратычных рэформаў і лібералізацыі ў ЧССР. Разам з тым трагічныя падзеі 1968 года не пакінулі абыякавымі савецкіх дысідэнтаў, якія, разумеючы магчымыя негатыўныя наступствы, не пабаяліся правесці акцыі нязгоды і салідарнасці.
17.08.2018 Брэсцкі абласны суд не ўбачыў розніцу паміж зборам подпісаў і масавым мерапрыемствам
15 жніўня ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленкі - актывістаў, якія ранеё былі асуджаны за збор подпісаў за адстаўку мясцовых старшыняў выканкамаў, паведамляе "Берасцейская Вясна".
14.08.2018 Шасцёра магілёўцаў накіравалі ў ААН свае пярэчанні беларускім уладам
Чакаць рашэння Камітэта па правах чалавека ААН прыйдзецца доўга, але яно будзе на карысць грамадзян, упэўнены праваабаронца Барыс Бухель.
14.08.2018 Гомель: «Паведамляльны характар» масавых мерапрыемстваў у дзеянні
Кіраўнік гомельскага офіса ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак лічыць, што рэзананс, які ствараюць пастаянныя забароны мірных сходаў, наносіць значна большую шкоду іміджу дзяржавы на міжнародным узроўні, чым калі б чыноўнікі дазволілі грамадзянам правесці тое ці іншае мерапрыемства.
13.08.2018 На актывістку Таццяну Кім склалі пратакол за Курапаты
Увечары 11 жніўня каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім.
06.08.2018 Праваабаронцаў будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Аюба Ціціева
У сераду ў Чачні Шалінскі гарадскі суд працягне разглядаць справу Аюба Ціціева. У той жа час у Маскве будуць судзіць Алега Арлова і Святлану Ганушкіна за акцыю ў падтрымку Аюба.
06.08.2018 «Вясна» просіць спецдакладчыка Дэвіда Кайе заступіцца за ЛГБТК-актывістку Віку Біран
ПЦ "Вясна" звярнуўся да спецдакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне з просьбай ўступіць у камунікацыю з беларускімі ўладамі і заклікаць іх спыніць пераслед ЛГБТК+актывісткі Вікторыі Біран
06.08.2018 Севярынца асудзілі на дзесяць сутак за абарону Курапатаў
Суд Фрунзенскага раёну пакараў 10 суткамі Паўла Севярынца, аднаго з лідэраў пратэстаў супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, піша радыё «Свабода».
03.08.2018 КДБ "дараваў" Віцы Біран фота з плакатам?
Cуд Ленінскага раёна г. Мінска спыніў адміністрацыйную справу па ч. 1 арт. 23.34 КаАП супраць ЛГБТК-актывісткі Вікі Біран за фота з плакатам "Самі вы падробка" каля будынку КДБ.
03.08.2018 Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за прэс-канферэнцыю ў Курапатах
За ўдзел у прэсавай канферэнцыі каля брамы рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах палітыка Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
02.08.2018 Абаронцы Курапат ідуць на суды
У судах Мінска 2 жніўня запланаваны разгляд адміністрацыйных спраў палітыка Анатоля Лябедзькі і актывісткі Маі Навумавай.
30.07.2018 Праваабаронцы супраць пераследу за выказванне меркавання ў сацсетках
Гомельскія праваабаронцы апавясцілі гарвыканкам аб правядзенні 15 жніўня спецыяльнага пікету, мэтай якога з'яўляецца зварот увагі грамадскасці на частыя выпадкі пераследу уладай грамадзян за выказванне сваіх меркаванняў у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт.
27.07.2018 «Астравецкі шлях» у Маладзечне: 4 удзельнікі і 20 сілавікоў
Анансаваная загадзя акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС мусіла адбыцца ў Маладэчна 26 ліпеня. Аднак ў гарадскім парку каля памятнага знака «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» сабралася некалькі чалавек і два дзесяткі супрацоўнікаў у цывільным.
26.07.2018 Пікет забараніць можна, а салідарнасць?
Праваабаронца ПЦ “Вясна” Уладзімір Целяпун спрабаваў абскардзіць рашэнне Мазырскага райвыканкама аб забароне пікета салідарнасці з прафсаюзам РЭП, тым самым дамагчыся законнасці ў гэтым пытанні.










