Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
12.09.2018 У Светлагорску замест мітынгу супраць «смярдзючага» заводу пройдзе свята БРСМ
Райвыканкам адмовіў ініцыятыўным грамадзянам Светлагорску ў правядзенні мітынгу супраць «смярдзючага» заводу. Мясцовыя жыхары планавалі 15 верасня правесці масавае мерапрыемства з патрабаваннем спыніць шкодныя выкіды ад заводу беленай цэлюлёзы.
10.09.2018 Таццяна Кім атрымала штраф за Курапацкую вахту
Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяны Кім. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены яшчэ 11 жніўня.
09.09.2018 Масавы мірны сход у абарону Курапатаў праходзіць у Мінску
Людзі выйшлі на пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу "Поедем, поедим" ў Курапатах.
06.09.2018 Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні акцыі салідарнасці з незалежнымі СМІ і прафсаюзамі
Мінгарвыканкам адмовіў у задавальненні заяўкі на правядзенне 15 верасня акцыі салідарнасці з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі і прафсаюзамі, адзін з ініцыятараў мерапрыемства Віталь Рымашэўскі.
05.09.2018 Спецдакладчыкі праінфармаваныя пра пераслед актывістаў за акцыю салідарнасці з лідарамі РЭП
"Вясна" праінфармавала спецыяльных дакладчыкаў Савета па правах чалавека ААН пра пераслед грамадзянскіх актывістаў, якія правялі 24 жніўня акцыю салідарнасці з асуджанымі кіраўнікамі незалежнага прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам.
05.09.2018 Актывістак аштрафавалі за «віцебскую вахту» ў Курапатах
За ўдзел у пікетаванні рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў суд Віцебскага раёну аштрафаваў Алену Янушкоўскую на 13 базавых велічыняў, у Першамайскім райсудзе г. Віцебску штрафамі па 12 базавых пакаралі Ірыну Захараву і Таццяну Севярынец.
05.09.2018 Вінярскі і Нікалайчык абскарджваюць прысуды за акцыю падтрымкі прафсаюза РЭП
Мінскія актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі падалі касацыйныя скаргі на прысуды раённых судоў за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП 24 жніўня каля Дома правасуддзя.
05.09.2018 “Ляпіла на плот чыстыя лісты, з якіх утварыўся надпіс “Абудзіцеся – зачыніцеся”
Актывістку Маю Навумаву чакае суд за ўдзел у акцыі пратэсту каля рэстарана “Поедем поедим”, якая адбылася ў Курапатах 11 жніўня 2018 года. Яе вінавацяць во ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.2 арт. 23.34 КаАП.
04.09.2018 Актывістка дамагаецца кампенсацыі за канфіскацыю запрашальнікаў на “Дзяды”. Суды супраць
Актывістка КХП БНФ Ала Гуцава працягвае дамагацца аднаўлення сваіх парушаных правоў. Яна мае намер спагнаць кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды з ГУУС Мінгарвыканкама, чые супрацоўнікі ў лістападзе мінулага года незаконна затрымалі актывіствку і канфіскавалі ў яе запрашальнікі на дазволенае ўладамі мерапрыемства.
04.09.2018 Прысуд па Курапатах будзе абскарджаны ў Камітэт ААН па правах чалавека
31 жніўня ў Мінскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык патрабаваў ад суду вышэйшай інстанцыі скасавання рашэння суда Партызанскага раёну Менску ад чацвёртага ліпеня, які пакараў Рыгора Кастусёва штрафам на 735 рублёў па арыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.
31.08.2018 Актывісты абскарджваюць штрафы за акцыю салідарнасці каля Дома правасуддзя
Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя.
29.08.2018 Актывістка з Калінкавіч абскардзіла буйны штраф за салідарнасць з прафсаюзам РЭП
29 жніўня актывістка з райцэнтра Калінкавічы Тамара Зайцава звярнулася ў касацыйную інстанцыю Мінгарсуда са скаргай на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які прысудзіў ёй буйны (612,50 руб.) штраф за ўдзел у акцыі салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП.
27.08.2018 У панядзелак - суды за акцыю салідарнасці з прафсаюзам РЭП
У судзе Маскоўскага раёна Мінска ў панядзелак адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 24 жніўня ўдзельнікаў акцыі пратэсту каля Дома правасуддзя
24.08.2018 Затрыманых каля Дома правасуддзя павязуць на Акрэсціна
Адзін з міліцыянтаў Маскоўскага РУУС паведаміў, што усіх затрыманых “афармляюць на суткі” і чакаць іх сёння не мае сэнсу.
23.08.2018 «Недастаткова доказаў»: у Віцебску скасавалі два суды супраць абаронцаў Курапатаў
Два раённыя суды Віцебску адначасова скасавалі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскай і Ірынай Захаравай, прызначаныя на 23 жніўня.










