Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
01.10.2018 “Кармленне галубоў” у Берасці завяршылася затрыманнямі
Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая атрымала назву “кармленне галубоў”, 30 верасня ў Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.
28.09.2018 Вольгу Маёраву пакаралі за збор подпісаў на вуліцы ў абарону жывёл
Суд Цэнтральнага раёна Менска 28 верасня пакараў аўтарку ініцыятывы «Мы з табой у адным доме» Вольгу Маёраву штрафам у памеры 20 б.в. або 490 беларускіх рублёў.
27.09.2018 Светлагорск: Улады не жадаюць, каб гараджане ўздымалі пытанні экалагічнай бяспекі
Светлагорскі райвыканкам адмовіў у правядзенні ў горадзе мітынгу па праблемах, звязаных з працаю завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), пабудаванага кітайскімі спецыялістамі.
27.09.2018 Віцебскі абласны суд пакінуў без зменаў прысуды актывісткам БХД за Курапаты
Віцебскі абласны суд 26 верасня пакінуў у моцы прысуды актывісткам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяне Севярынец і Ірыне Захаравай за акцыю ў Курапатах пад Менскам 8 жніўня.
26.09.2018 Абаронцам Курапатаў прыходзяць пратаколы за ўдзел у акцыі 9 верасня
«Лісты шчасця» па пошце атрымалі Дзяніс Івашын, Вольга Нікалайчык, Аляксей Марачкін, Валер Мазынскі, Віталь Рымашэўскі, Алена Талстая, Ганна Шапуцька, Таццяна Севярынец.
25.09.2018 Кіраўнік партыі БНФ паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады
Інтарэсы старшыні партыі “Беларускі народны фронт” Рыгора Кастусёва ў Камітэце па правах чалавека абараняе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
24.09.2018 Збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл завяршыўся выклікам у суд
У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаннем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.
24.09.2018 Суды над Маслюковай і Змітровічам за флэшмоб у Светлагорску працягнуцца 3 кастрычніка
Улады Светлагорска помсцяць актывістам, якія занепакоеныя экалагічнай сітуацыяй у рэгіёне ў сувязі з пускам завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), які атручвае навакольнае асяроддзе.
20.09.2018 Наступствы светлагорскага флэшмобу - затрыманні і пратаколы
20 верасня праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову выклікалі ў мясцовы РАУС у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
19.09.2018 КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.
19.09.2018 Старшыня Віцебскага аблсуду адмяніў рашэнне аб пакаранні актывіста за Дзень Волі
Разгледзеўшы ў парадку нагляду скаргу віцебскага актывіста Міколы Качурца на рашэнне суддзі Ўладзімера Царыкава (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску) ад 26 сакавіка 2018 году, старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак пастанавіў гэтае рашэнне скасаваць.
19.09.2018 На абаронцу Курапатаў склалі пратакол за плакат «Гэць рэстаран КДБ»
На грамадскую актывістку Ніну Багінскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол пасля таго, як 18 верасня пенсіянерка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плакатам «Гэць рэстаран КДБ».
18.09.2018 На Нарадзе АБСЕ агучаны праблемы з рэалізацыяй права на мірныя сходы
17 верасня ў межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, што адбываецца зараз у Варшаве, прайшло чарговае працоўнае паседжанне. Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які прымаў удзел у мерапрыемстве, падчас свайго выступу звярнуў увагу на ключавыя праблемы з рэалізацыяй права на свабоду мірных сходаў, што існуюць у Беларусі.
17.09.2018 Светлагорск: Праваабаронца атрымала папярэджанне ад пракурора
Алену Маслюкову выклікаў пракурор раёна А. Яўсеенка і папярэдзіў аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, палічыўшы, што праваабаронца можа быць арганізатарам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
14.09.2018 Лябедзька абскарджвае ў КПЧ штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах
Гаворка ідзе пра максімальны штраф у 50 базавых велічынь (1225 руб.), які палітыку выпісала суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня за прэс-конфенцию 21 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты, каля рэстараннага комплексу "Поедем, поедим".










