Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
10.10.2018 "Адмяніць смяротнае пакаранне!" Пікет каля беларускай амбасады ў Лондане
У панядзелак восьмага кастрычніка каля амбасады Беларусі ў Лондане праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч разам з каардынатарамі Amnesty International Бары Хэем і Айшай Юнг правяла пікет за адмену смяротнага пакарання.
10.10.2018 Пакуль у Жэневе дзяржава кажа, што няма праблемаў з правамі, у Беларусі яны парушаюцца
Сістэматычна парушаюцца правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Правесці мірны сход у Беларусі па-ранейшаму амаль немагчыма.
10.10.2018 У Берасці засудзілі яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода АКБ
У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.
09.10.2018 Праваабаронцу са Светлагорска аштрафавалі на 25 базавых велічынь
9 кастрычніка праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Суддзя раённага суда Руслан Царук палічыў Маслюкову арганізатаркай флэшмобу супраць працы завода беленай цэлюлозы і прызнаў яе вінаватай у парушэнні часткі 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
09.10.2018 Кіроўца, што наехаў на актывістаў у Курапатах, усё ж прыцягнуты да адказнасці
Пасля скаргі ў пракуратуру і дадатковай праверкі ДАІ ўсё ж прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які напрыканцы жніўня наехаў на актывістаў ля рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах.
09.10.2018 Светлагорск: штрафы за патрабаванне чыстага паветра
Суд Светлагорскага раёна пакараў грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча штафам на 20 базавых велічынь.
08.10.2018 Наступствы берасцейскай акцыі: траіх актывістаў судзяць, адзін — у шпіталі
У судзе Ленінскага раёна Берасця 8 кастрычніка праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых у нядзелю ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
08.10.2018 Берасце: Амап затрымаў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода
На плошчы Леніна ў Брэсце, дзе па выходных збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, 7 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць чалавек.
04.10.2018 Пятрухіна і Астапука аштрафавалі за "кармленне галубоў"
Чацвёртага кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця працягнуўся разгляд адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, якія былі затрыманы пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
04.10.2018 Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на пікет “Не – смяротнаму пакаранню!”
Згодна з заявай аб правядзенні пікетавання, пададзенай праваабаронцам Леанідам Свецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы.
04.10.2018 Светлагорскія ўлады не здаюцца: праваабаронцу і актывіста чакае новы суд за флэшмоб
Супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак 3 кастрычніка склаў адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да праваабаронцы Алены Маслюкова і грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча.
04.10.2018 Паўла Севярынца чакае суд за пікетаванне ў Курапатах
Затрыманага 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Поедем поедим” у Курапатах Паўла Севярынца сёння чакае суд. Ноч палітык правёў у ІЧУ Мінскага раёна.
01.10.2018 Суд над светлагорскай праваабаронцай перанеслі на нявызначаны тэрмін
Суд над светлагорскай праваабаронцай Аленай Маслюковай, які першапачаткова быў перанесены на 3 кастрычніка, у гэты дзень не адбудзецца.
01.10.2018 Берасце: суды за "кармленне галубоў" працягнуцца 4 кастрычніка.
У судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
01.10.2018 КПЧ ААН: Трэба мяняць рашэнне Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах
Нагодай звярнуцца ў КПЧ для Паўла Левінава стаў шэраг забаронаў адзіночных пікетаў, заяўкі на якія ён падаваў у 2012 годзе. Усяго такіх пікетаў мусіла адбыцца пяць, і на ніводзін з іх мясцовыя ўлады не далі дазволу, спасылаючыся на рашэнне № 881.










