Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Справу праваабаронцы Рамана Кісляка суд адправіў на дапрацоўку

25.10.2018 Справу праваабаронцы Рамана Кісляка суд адправіў на дапрацоўку

Міліцыя палічыла, што Раман Кісляк, знаходзячыся ў натоўпе пад час мітынгу 14 кастрычніка,, падтрымліваў тых, хто сабраўся на плошчы Леніна.

Новы тыдзень у Берасці пачаўся з судоў і штрафаў (табліца)

22.10.2018 Новы тыдзень у Берасці пачаўся з судоў і штрафаў (табліца)

У пятніцу ў ізалятар часовага ўтрымання былі змешчаныя яшчэ чацвёра праціўнікаў шкоднай вытворчасці. Гэта Валерый Фамінскі, Дзямян Лепясевіч, Алесь Аблака і Андрэй Шарэнда. Сёння іх чакаюць суды за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці

21.10.2018 Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці

Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую.

У нядзелю ў берасцейскай міліцыі – “дзень адчыненых дзвярэй”?

21.10.2018 У нядзелю ў берасцейскай міліцыі – “дзень адчыненых дзвярэй”?

Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка

19.10.2018 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед праваабаронцы з Брэста Рамана Кісляка.

Берасце: 12 судоў прайшло, апошні перанеслі на 24 кастрычніка

19.10.2018 Берасце: 12 судоў прайшло, апошні перанеслі на 24 кастрычніка

Разгляд адміністрацыйнай справы праваабаронцы Рамана Кісляка, які меў адбыцца 18 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця, перанесены на 24 кастрычніка. Аб пераносе паведамляе сайт “Берасцейскай Вясны”.

Берасце: праваабаронцу Рамана Кісляка чакае суд

18.10.2018 Берасце: праваабаронцу Рамана Кісляка чакае суд

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 кастрычніка будзе разгледжаная адміністрацыйная справа праваабаронцы Рамана Кісляка. Паседжанне прызначанае на 15 гадзін.

Суды за пікет "Білет на той свет"

17.10.2018 Суды за пікет "Білет на той свет"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.

Праваабаронца са Светлагорска абскарджвае ў судзе адмову ў правядзенні мірнага сходу

17.10.2018 Праваабаронца са Светлагорска абскарджвае ў судзе адмову ў правядзенні мірнага сходу

16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.

Пятрухін і Кабанаў атрымалі па пяць сутак за ўдзел у мітынгу “Не – заводу АКБ!”

16.10.2018 Пятрухін і Кабанаў атрымалі па пяць сутак за ўдзел у мітынгу “Не – заводу АКБ!”

У Берасці 16 кастрычніка працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.

Каля будынку Генштаба затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"

16.10.2018 Каля будынку Генштаба затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"

Яны праводзілі пікет у межак грамадскай кампаніі "Білет на той свет". Актывістаў павезлі ў Цэнтральны РУУС.

Мая Наумава шукае абароны ў ААН

16.10.2018 Мая Наумава шукае абароны ў ААН

Актывістка з Мінска Мая Наумава, якая атрымала за салідарнасць з прафсаюзам РЭП буйны штраф,  падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Жанчына лічыць, што беларускія ўлады парушылі яе права на мірны сход і выказванне меркавання.

Берасце: удзельнікаў мітынгу супраць будаўніцтва завода АКБ пакаралі штрафамі і арыштам

15.10.2018 Берасце: удзельнікаў мітынгу супраць будаўніцтва завода АКБ пакаралі штрафамі і арыштам

У судзе Ленінскага раёна Берасця праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.

Нядзельнае “кармленне галубоў” у Берасці: больш за 10 затрыманых

14.10.2018 Нядзельнае “кармленне галубоў” у Берасці: больш за 10 затрыманых

Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі. 

Берасцейскіх актывістаў масава выклікаюць у пракуратуру. Іх афіцыйна папярэджваюць

10.10.2018 Берасцейскіх актывістаў масава выклікаюць у пракуратуру. Іх афіцыйна папярэджваюць

Аляксандр Кабанаў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракурора аб "недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства