Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.11.2018 Анатоля Мышкевіча аштрафавалі на 14 базавых
14 базавых адзінак адміністрацыйнага штрафу прысудзіў суддзя Ленінскага раёна Гародні Дзмітрый Бубенчык гарадзенцу Анатолю Мышкевічу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
12.11.2018 Берасце: затрыманага ў нядзелю "чалавека-ліса" выпусцілі з ІЧУ
Чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода завяршылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з берасцейскіх актывістаў Канстанціна Астапука.
09.11.2018 Актывісты падалі заяўку на правядзенне акцыі ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну
Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ Віталь Амяльковіч і Павел Батуеў восьмага лістапада падалі заяўку на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага паўстання 1920 года.
08.11.2018 "Долой самодержавие!" ацанілі ў 30 базавых велічынь
Суддзя Руслан Гурын вынес пастанову аб прыцягненні Лаўрэнцьева да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, або 735 рублёў.
08.11.2018 У Курапатах затрыманы дэмакратычны актывіст Дзяніс Урбановіч
Міліцыя абвінавачвае Урбановіча па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ўвечары 29 кастрычніка.
08.11.2018 Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат "Долой самодержавие!"
Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай, відаць ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.
08.11.2018 Гарадзенская міліцыя апытала актывістаў пра Дзень памяці паўстанцаў
7-га лістапада афіцыйна выходны дзень гарадзенская міліцыя вырашыла прысвяціць апытанню гарадзенскіх актывістаў пра іх удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.
31.10.2018 Берасце: чарговы штраф блогеру Пятрухіну
У судзе Ленінскага раёна Берасця – чарговы суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным. На гэты раз пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены па ч.3 арт. 23.34 (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
30.10.2018 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 29 кастрычніка ў Менску
29 кастрычніка 2018 году ў Менску адбылася акцыя "Ланцуг памяці", прысьвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 году
29.10.2018 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу «Дзяды» 28 кастрычніка ў Менску
28 кастрычніка 2018 году ў Менску адбыліся традыцыйныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў «Дзяды».
29.10.2018 Разгляд адміністрацыйнай справы блогера Пятрухіна перанесены на 31 кастрычніка
Разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Пятрухіна перанесены на 31 кастрычніка. Берасцейскі блогер хадайнічаў перад судом аб азнаямленні з матэрыяламі справы.
29.10.2018 Цяпер Рымашэўскі не зможа быць заяўнікам масавых акцый яшчэ год
Суд Мінскага раёну 29 кастрычніка асудзіў сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага да штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў (735 рублёў).
29.10.2018 Пад час Дзядоў міліцыя цікавілася назіральнікамі ControlBY
Пад час традыцыйнага шэсця на Дзяды ў Курапаты 28 кастрычніка супрацоўнік міліцыі на некаторы час затрымаў двух назіральнікаў ControlBY.
28.10.2018 “Да асобага распараджэння”: у Берасці працягваецца пратэст супраць будаўніцтва АКБ
Пасля затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна Берасця сёння пакарміць галубоў, стала яшчэ болей. Больш за 200 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся на плошчы Леніна 28 кастрычніка.
26.10.2018 Яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода АКБ засудзілі ў Берасці
У Берасці 26 кастрычніка – працяг суду над сябрам ініцыятыўнай групы супраць завода АКБ Дзем’янам Лепясевічам. Яго абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП).










