Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
03.12.2018 Свіслач: суд за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
Чарговая адміністрацыйная справа ў Свіслачы будзе разгледжаная 3 снежня. На гэты раз судзяць праваабаронцу з Гародні Уладзіміра Хільмановіча, аднаго з удзельнікаў традыцыйнага фэсту Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
30.11.2018 Мірны сход у Слуцку прайшоў па-людску?
Як рэалізуецца мірны сход у Беларусі, якія "падводныя камяні" ўзнікаюць пры яго правядзенні, паспрабуем разабрацца на прыкладзе шэсця і мітынгу, прымеркаваныя 98-годдзю "Слуцкаму збройнаму чыну".
30.11.2018 “Кожны мае права”: Свабода мірных сходаў і асацыяцый
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” раскрываем права на мірныя сходы і асацыяцый.
30.11.2018 Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю нацыянальнага сцяга
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала 12 лістапада разгледзеў у парадку нагляду скаргу грамадскага актывіста Андруся Кешанюка. Ён пастанавіў выключыць з рашэнняў суду Першамайскага раёну Віцебску і Віцебскага абласнога суду згадку пра канфіскацыю рэчавых доказаў.
29.11.2018 Алена Маслюкова: Усё гнілое – і суды, і выбары, і ўлада
У Гомельскім абласным судзе 28 лістапада адбыўся разгляд скаргаў светлагорскіх актывістаў Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.
27.11.2018 Камітэт па правах чалавека пацвердзіў парушэнне правоў прафсаюзнага актывіста
У Камітэце па правах чалавека ААН прызналі, што беларуская дзяржава парушыла права сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака на мірны сход і выказванне меркавання.
27.11.2018 Гарадзенскія сілавікі ўз’еліся на хворага Мікалая Саляніка
Адміністрацыйны працэс у дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка адбыўся ўрэшце 26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна.
24.11.2018 У Магілёве суд адхіліў скаргу на забарону пікету, прымеркаванага да візіту Пуціна
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам з цэнтру «Вясна» пікет у падтрымку палітвязьня Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калёніі. Рашэньне чыноўнікаў актывісты палічылі незаконным і зьвярнуліся ў суд.
24.11.2018 Статкевіча асудзілі на 5 сутак за заклік у фэйсбуку на "Ланцуг памяці"
На момант публікацыі (23 лістапада 18.38) Мікола Статкевіч знаходзіцца на волі.
23.11.2018 Праваабаронцу “Вясны” Віктару Сазонаву прысудзілі штраф
Віктар Сазонаў сёлета прысутнічаў на мітынгу ў Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў, паколькі кожны год апошнім часам удзельнікі гэтай акцыі падвяргаліся пераследу.
23.11.2018 Берасцейскія актывісты абскардзілі штрафы ў абласным судзе. Безвынікова
Брэсцкі абласны суд 22 лістапада пакінуў 7 скаргаў грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка, без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. З гэтага дня пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню.
23.11.2018 Гародня: актывіст прыйшоў на суд з калодкай на ланцугу
22 лістапада Мікалай Салянік з'явіўся у суд Ленінскага раёну ў паласатай турэмнай робе. На шыі у яго быў металёвы ашыйнік, да якога прыкуты ланцуг. На ланцугу была замацаваная калодка.
22.11.2018 За ўшанаванне ля будынку КДБ памяці расстраляных – 35 базавых штрафу
22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.
21.11.2018 Гарадзенскага праваабаронцу будуць судзіць за мірны сход у Свіслачы
Віктар Сазонаў прысутнічаў у Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў.
20.11.2018 У Менску сарвалі канцэрт да Дня незалежнасці Польшчы
Польскія СМІ паведамляюць, што Саюзу палякаў у Беларусі не далі правесці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня незалежнасці Польшчы.










