Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
20.12.2018 Гародня: Саляніка засудзілі за турэмную калодку
У судзе Ленінскага раёна Гародні 20 снежня разглядаецца справа актывіста Мікалая Саляніка. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а насамрэч за тое, што на мiнулы суд прыйшоў у турэмнай робе з калодкай.
20.12.2018 Папяровыя караблікі ад Расійскай амбасады “плывуць” у суд
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.
18.12.2018 "Дзіўна, з якой зацятасцю ўлады Беларусі абмяжоўваюць свабоду сходаў"
17-18 снежня ў Вене (Аўстрыя) праходзіць трэці круглы стол, арганізаваны БДІПЧ АБСЕ па маніторынгу мірных сходаў. У яго працы прымаюць удзел праваабаронцы з Беларусі Наталля Сацункевіч і Дзмітрый Чарных.
18.12.2018 Лепельскіх баптыстаў пакаралі за распаўсюд хрысціянскай літаратуры
У Лепелі за спевы і распаўсюд хрысціянскай літаратуры каля мясцовага рынку былі затрыманыя баптысцкія вернікі – сужэнцы Андрэй і Таццяна Фокіны. Іх прызналі вінаватымі ў парушэннм закону аб масавых мерапрыемствах паводле часткі 3 артыкулу 23.34 КаАП.
17.12.2018 Прызначаныя новыя суды за ўдзел у Свіслацкім фэсце
Сталі вядомыя даты яшчэ двух адміністрацыйных судоў у дачыненні да ўдзельнікаў Свіслацкага Дня памяці паўстанцаў 1863 году.
16.12.2018 Шоў з гусаком ў Пінску палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам
Фан-сустрэчу са сваімі падпісчыкамі ў Пінску хлопцы правялі 18 лістапада ў 15:00. Хлопцы са сваімі сябрамі залезлі на пастамент каля помніка Леніна, пастаялі, паказалі жывога гусака, пагутарылі з фанатамі, пафатаграфаваць, школьнікі знялі на відэа блогераў, а потым усе разышліся.
13.12.2018 Скарга праціўніка будаўніцтва завода АКБ Астапука разгледжаная фармальна
У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.
13.12.2018 Брэст: улады забаранілі правядзенне двух мітынгаў супраць акумулятарнага завода
Са студзеня гэтага года актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў Брэсце і Брэсцкім раёне 32 мітынгаў, 12 пікетаў і чатырох дэманстрацый, улады санкцыянавалі толькі адну.
12.12.2018 У Курапатах зноў затрыманні. Падрабязнасці
Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ.
10.12.2018 Актывісты БСДП затрыманыя за пікет у падтрымку правоў чалавека
Алесь Абрамовіч і Сяргей Падзолка ў Міжнародны дзень правоў чалавека зладзілі пікет каля Палацу Рэспублікі ў Мінску. Іх затрымалі.
10.12.2018 Дзень правоў чалавека па-віцебску: Улады забаранілі праваабарончы пікет
Імпрэза, у якой меркаваўся ўдзел дзесяці чалавек, мусіла адбыцца на адной з трох пляцовак у горадзе, якія адмыслова адведзеныя Віцебскім гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы.
07.12.2018 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Слова праваабаронцам. Частка 3
“Вясна” распытала беларускіх праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бастунца, чаму Дэкларацыя застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.
06.12.2018 Брэсцкі аблсуд разгледзеў скаргі журналістак-фрылансераў Тамары Шчапеткінай і Міланы Харытонавай
У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна.
05.12.2018 Віцебск: праваабаронцы падалі заяўку на пікет 10 снежня
Імпрэза, у якой паводле заяўкі возьмуць удзел дзесяць чалавек, мусіць адбыцца 10 снежня – менавіта ў гэты дзень 70 гадоў таму Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
03.12.2018 У Свіслачы аштрафавалі чарговага актывіста
Уладзімір Хільмановіч ужо шосты беспадстаўна засуджаны за Дзень памяці герояў, які традыцыйна праходзіць у канцы кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.










