Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
21.01.2019 Затрыманая журналістка Вольга Чайчыц
Журналістка-фрылансер Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з польскім тэлеканалам „Белсат”, затрыманая 21 студзеня ля ўрочышча Курапаты пад Менскам.
18.01.2019 Чаму ўсе “свіслацкія” штрафы незаконныя? Адказваюць праваабаронцы
Апошні дзень Памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы, які прайшоў 27 кастрычніка 2018 году, прынёс для грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны вялікія штрафы. “Гарадзенская вясна” падводзіць сумныя вынікі гэтых ганебных для сілавых структур і судоў адміністрацыйных працэсаў.
18.01.2019 З 26 студзеня журналіст на акцыі абавязаны мець ясна бачны знак прадстаўніка СМІ
З 26 студзеня ўступаюць у сілу змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Адно з важных новаўвядзенняў датычыцца работы на масавых мерапрыемствах журналістаў.
17.01.2019 Беларусь у Сусветным дакладзе ад Human Rights Watch
У 2018 годзе грамадзянскія актывісты, адвакаты, праваабарончыя групы і незалежныя СМІ па-ранейшаму падвяргаліся ціску з боку ўладаў. Пра гэта гаворыцца ў Сусветным дакладзе 2019 праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
16.01.2019 З самаўпраўствам светлагорскіх уладаў будзе разбірацца абласны суд
Мясцовыя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў горадзе масавых мерапрыемстваў на спецыяльна вызначанай для гэтых мэтаў пляцоўцы – стадыёне “Папернік”, аднак ніводная з іх не была задаволеная.
14.01.2019 Каля 200 праціўнікаў завода АКБ выйшла на плошчу ў Берасці
У Берасці 13 студзеня зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года. Паводле дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, у 12.20 на плошчы знаходзілася каля 200 чалавек.
04.01.2019 Барысаў: Расчараваны ў беларускіх судах праваабаронца звярнуўся ў КПЧ
У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч просіць прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь правоў, замацаваных у п. 1 арт. 14, арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
03.01.2019 Чарговы штраф Мікалаю Саляніку. На гэты раз – за непадпарадкаванне міліцыі
У Гароднi ў судзе Кастрычнiцкага раёну прайшоў чарговы адмiністрацыйны працэс над актывістам Мiкалаем Салянiкам.
03.01.2019 Бяроза: Ці павялічаць колькасць месцаў для правядзення масавых акцый?
Бярозаўскія праваабаронцы зноў узнялі пытанне пра пашырэнне месцаў для масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне.
29.12.2018 Чарговы штраф за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы
Суд Свіслацкага раённага асудзіў чарговага грамадскага актывіста за сёлетні Свіслацкі фэст у гонар паўстанцаў 1863 года. Гарадзенцу Сяргею Верамеенку прысудзілі 15 базавых вялічыняў.
24.12.2018 Берасце: Праціўнікі будаўніцтва завода АКБ працягваюць крэатыўныя пратэсты. Фотарэпартаж
У нядзелю 23 снежня на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода на традыцыйную нядзельную акцыю, якая атрымала назву “кармленне галубоў”.
24.12.2018 Працяг свіслацкіх рэпрэсій: Мікалая Саляніка аштрафавалі на 25 базавых
Адміністрацыйны пераслед удзельнікаў штогадовага фэсту памяці паўстанцаў 1863 году працягваецца нават на самым завяршэнні года.
22.12.2018 Асудзілі "капітанаў папяровых караблікаў": усім па 490 рублёў штрафу
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.
21.12.2018 За “дэманстратыўныя ўдары ў звон” Урбановіча аштрафавалі на 40 базавых
Суддзя Лагойскага раёна Аксана Сарахман 18 снежня разглядзела адміністрацыйную справу па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у адносінах да старшыні “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча.
20.12.2018 Баранавіцкія праваабаронцы мяняюць практыку правядзення масавых мерапрыемстваў
Яны звярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам. На думку заяўнікоў мясцовае рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама не адпавядае дзейснаму заканадаўству і міжнародным стандартам.










