Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
24.03.2019 Дзень Волі ў Мінску: затрыманы Зміцер Дашкевіч
Затрыманы актывіста Зміцера Дашкевіча пасля яго выступа на сцэне дазволенага ўладамі свята "Дзень Волі". Актывіст заклікаў прысутных прыйсці ў Курапаты, а таксама заклікаў павіншаваць з Днём Волі праваахоўнікаў і іншых.
24.03.2019 Мінск, Кіеўскі сквер: мітынг-канцэрт, дазволены ўладамі
У Кіеўскім скверы Мінска ў нядзелю 24 сакавіка адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
22.03.2019 Дзень Волі – 2019: што, дзе і калі
Прапануем падборку імпрэзаў і мерапрыемстваў, якія запланаваныя ў Беларусі ў гонар святкавання дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
18.03.2019 Дзень Волі ў цэнтры Мінска забаранілі
Мінгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках каля Палацу спорту і на плошчы Свабоды.
14.03.2019 Светлагорск: Каб не дазволіць шэсце да дня Канстытуцыі – вырашылі на суткі перакрыць вуліцу
Напярэдадні гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь экалагічныя актывісты Андрэй Смалянчук і Таццяна Наскова звярнуліся ў Светлагорскі райвыканкам за дазволам на правядзення шэсця, каб нагадаць пра артыкул 46 Канстытуцыі, у якім дэкларуецца, што “Кожны мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права…”
12.03.2019 Мазырскі праваабаронца: Як публічна выказваць меркаванне на агароджаным стадыёне?
Уладзімір Целяпун звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам за тлумачэннямі па рэалізацыі рашэння “Аб масавых мерапрыемствах”.
11.03.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 10 сакавіка ў Брэсце
10 сакавіка ў Брэсце прайшло традыцыйны мірны сход супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй.
11.03.2019 Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні Дня Волі на стадыёне "Дынама"
Заяўнікі правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама» атрымалі сёння адмову з Мінгарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Арцёма Цурана.
07.03.2019 Мінгарвыканкам адмовіў у святкаванні Дня Волі каля Вялікага тэатра
Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета.
06.03.2019 Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі занепакоены пераследам брэсцкіх эка-актывістаў
Як паведамляе "Экадом", Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі накіраваў Беларусі папярэднюю ацэнку выпадкаў пераследу актывістаў у сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода ў Брэсце.
06.03.2019 Абсурдныя плакаты, але выразныя мэты. У Мінску прайшоў пікет-манстрацыя
Мерапрыемства паказала, што ўвядзенне паведамляльнага прынцыпу правядзення масавых мерапремстваў ніяк не спрыяе рэалізацыі ў Беларусі права на свабоду мірных сходаў.
06.03.2019 Мікалая Дзядка аштрафавалі за акцыю "Свабоду палітвязням"
Анархіста Мікалая Дзядка даставілі ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля абеду 6 сакавіка.
05.03.2019 Шэсць чалавек пакараныя за акцыю на Кастрычніцкай плошчы, двое чакаюць суда
Сума штрафаў удзельнікам акцыі пратэсту на Кастрычнікай плошчы па стане на 4 сакавіка склала 4 462 рублі, альбо 2125 даляраў. Павел Севярынец атрымаў 10 сутак арышту.
04.03.2019 Манстрацыя “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” пройдзе ў Мінску
Валанцёры і валанцёры “Вясны” выйдуць 6 сакавіка на пікет-манстрацыю “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” у сталічны парк Дружбы народаў.
04.03.2019 Выклік у міліцыю за акцыю на Кастрычніцкай плошчы Мінска
Актывіст з Жодзіна Андрусь Кашэўскі атрымаў па пошце позву ў Цэнтральны РУУС Мінска.










