Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
04.04.2019 У Магілёве з'явіцца яшчэ адно месца для масавых мерапрыемстваў
Магілёўскі юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Барыс Бухель звярнуўся ў гарвыканкам з патрабаваннем тэрмінова давесці да ладу рашэнне Магілёўскага гарвыканкама пра правядзенне масавых мерапрыемстваў.
04.04.2019 Суд паменшыў штраф праціўніку будаўніцтва акумулятарнага завода
Брэсцкі абласны суд 3 красавіка разгледзеў скаргу праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Віталя Казака.
03.04.2019 Віцебскіх актывістаў будуць судзіць за святкаванне Дня Волі
Уладзімір і Яраслаў Кійко 24 сакавіка ўшанавалі БНР-101 ускладаннем кветак да помнікаў князю Альгерду і Уладзімеру Караткевічу. Праз тыдзень на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь.
02.04.2019 Праваабаронца ідзе ва-банк: пададзена скарга на рашэнне суддзі Шурына
Брэсцкі абласны суд прызначыў на 3 красавіка разгляд скаргі праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь
01.04.2019 Сусветная грамадзянская супольнасць звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека
Асамблея НДА Беларусі разам з 25 іншымі арганізацыямі з усяго свету пад эгідай Сусветнага руху за дэмакратыю накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека супольную пазыцыю што да будучых заўвагаў агульнага парадку па артыкуле 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (свабода сходаў).
01.04.2019 Берасце: як кармілі галубоў у нядзелю
Трэція выходныя запар на плошчы Леніна Берасця можна пабачыць дзяцей. Тут арганізоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку і для маленькіх берасцейцаў.
29.03.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Інакш - ніяк
Неяк на днях, чарговы барзапісец-калюмніст вядомай дзяржаўнай мега-газеты "Советская Белоруссия" (яна ж Беларусь сегодня) нехта Андрэй па прозвішчу Мукавозчык вырашыў ментарскім тонам павучаць нас уму-розуму ў сваім артыкуле, прысвечанаму нядаўняму затрыманню рок-музыкаў 25 сакавіка Менску.
29.03.2019 Валянцін Стэфановіч пра затрыманні на Дзень Волі: "Нечаканасцю гэта ў нас не стала"
Для беларускага дэмакратычнага грамадства, магчыма, пэўнай нечаканасцю сталі апошнія затрыманні падчас святкавання Дня Волі, піша Радыё Рацыя.
28.03.2019 За акцыю на Кастрычніцкай плошчы — штраф 1020 рублёў
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 28 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі Алены Талстой, якая на Дзень Волі на Кастрычніцкай плошчы прыкавала сябе ланцугом да слупа і трымала ў руках плакат з надпісам «Дзень Волі ў няволі. Свабоду народу!». Акцыя працягвалася каля 10 хвілін і скончылася затрыманнем.
27.03.2019 Справаздача па маніторынгу мірных сходаў 25 сакавіка ў Мінску
25 сакавіка 2019 года ў Мінску прайшлі некалькі мірных сходаў, прысвечаных 101 гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
26.03.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 24 сакавіка 2019 года ў Мінску
24 сакавіка 2019 года ў Мінску ў Кіеўскім скверы прайшоў мірны сход, прысвечаны 101-м угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
26.03.2019 Дашкевіча аштрафавалі за выступ на Дзень Волі на 45 базавых
Актывіста Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Яго абвінавачваюць у парушэнні ч.2 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На судзе высветлілася, што яго судзяць за заклік прыйсці ў Курапаты.
26.03.2019 Мінгарвыканкам забараніў святкаваць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Пікет, як паведамляе Прэс-служба аргкамітэта па стварэнні НБП ў Беларусі, планавалася правесці 30 сакавіка каля стэлы «Мінск - горад-герой», размешчанай на праспекце Пераможцаў.
25.03.2019 Беларусь, 25 сакавіка… Хроніка затрыманняў
Праваабаронцы цягам дня збіраюць інфармацыю пра магчымае супрацьдзеянне супрацоўнікаў міліцыі грамадзянскай актыўнасці і прэвентыўныя затрыманні актывістаў. Агулам у гэты дзень было затрымана больш 15-ці чалавек.
25.03.2019 Як святкавалі Дзень Волі ў Мінску. Фотарэпартаж
Святкаванне Дня Волі адбылося ў Кіеўскім скверы Мінску 24 сакавіка. Сонечнае надвор’е, добрая музыка і светлыя людзі склаліся ў яркае святочнае пано, якое перадае фотарэпартаж, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”.










