Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
25.04.2019 Міліцыя расплаціцца за знішчаны нацыянальны сцяг
Суд Першамайскага раёну г. Віцебску 24 красавіка вынес рашэнне па пазову актывіста Міколы Качурца, які намагаўся, каб яму вярнулі незаконна канфіскаваны на БНР-100 бел-чырвона-белы сцяг. Але, як стала вядома пазней, сцяг быў знішчаны.
24.04.2019 У Брэсце судзяць праціўнікаў акумулятарнага завода
Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка.
24.04.2019 Кулакоў — суду: У мяне няма грошай на штраф, дайце арышт
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаў Кулакова вінаватым паводле ч.3 арт. 23.34 і пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў, што складае 1147,5 беларускіх рублёў.
23.04.2019 У Гародні судзілі Анжаліку Борыс, але ад адміністрацыйнай адказнасці вызвалілі
Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка разглядае адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс.
23.04.2019 Правядзенне мірных сходаў пад пагрозай: кошты за паслугі міліцыі непад'ёмныя
Аплата паслуг аховы грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў робіцца рэальнай праблемай для іх арганізатараў і ставіць правядзенне саміх мерапрыемстваў пад пагрозы.
23.04.2019 "Чарнобыльскі шлях" пад пытаннем: няма сродкаў на аплату паслуг міліцыі
Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з аплатаю паслуг па ахове шэсця і мітынга 26 красавіка.
22.04.2019 У Магілёве хочуць правесці «Манстрацыю»
Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і праваабаронцы ПЦ «Вясна» напачатку траўня збіраюцца правесці абсурдны пікет «Манстрацыя». Апавяшчэнне ўжо накіравана гарадскім уладам.
22.04.2019 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед берасцейскіх актывістаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае судовы пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, а таксама 17 экалагічных актывістаў, якія былі затрыманыя 12 і 14 красавіка ў межах пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.
22.04.2019 Анжаліку Борыс будуць судзіць за "несанкцыянаванае” свята “Казюкі”
Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, на старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне па арт 23.34 КаАП, а менавіта за "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята "Казюкі".
22.04.2019 Берасце: Некалькі праціўнікаў завода АКБ правялі па тры гадзіны ў пастарунку
У Ленінскім РАЎС Берасця 21 красавіка на Людмілу Карчэўскую, Адяксандра Казлянку, Аляксандра Марачэўскага, Ірыну і Эдуарда Сіліцкіх склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння паводле арт. 23.34 за выказванне “грамадзка-палітычных думак...”
19.04.2019 Актывістаў будуць судзіць за «малітву ў недазволеным месцы»
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў і Яўген Афнагель атрымалі міліцэйскія пратаколы, паводле якіх яны абвінавачваюцца ў тым, што маліліся без дазволу Мінгарвыканкама.
19.04.2019 Грамадзянскі кантроль: мірныя сходы і суды. Запрашаем на навучанне
Жадаеш даведацца, што такое грамадзянскі кантроль? Хочаш зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам? Валантэрская служба ПЦ “Вясна” кліча за новымі ведамі!
19.04.2019 Рэха дня Волі-2019: на заяўнікаў склалі пратаколы
Заяўнікі мітынгу і канцэрту 24 сакавіка ў Мінску Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў і Мікалай Казлоў паведамілі ўчора ў сацыяльных сетках, што атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння
18.04.2019 Брэст: усе суды з 18 красавіка перанесены на наступны тыдзень (расклад судоў)
Усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца 18 красавіка, перанесены на 24,25 і 26 красавіка.
17.04.2019 Мазырскі праваабаронца працягвае "бадацца" з мясцовымі ўладамі
Праваабаронца Уладзімір Целяпун не атрымаў адказаў па сутнасці на свае звароты наконт дзейнасці заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Мазырскім раёне.










