Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
02.05.2019 Вольга Кавалькова: Няхай Канстытуцыйны суд дасць ацэнку той прававой калізіі, якую маем зараз
Палітык кажа, што зараз практычна немагчыма правесці акцыю любога фармату, бо ў партый і грамадскіх арганізацый праблемы з фінансамі.
01.05.2019 Брэсцкіх актывістаў выклікалі ў пракуратуру
Намеснік пракурора горада г. Брэста 30 красавіка выклікаў пецярых актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ. У пракуратуры г. Брэста іх афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння Закона "Аб масавых мерапрыемствах».
30.04.2019 Вольга Кавалькова: Запыталася колькі пратаколаў склалі, сказалі – на ўсіх
Сустаршыня ствараемай партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што атрымала пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка.
30.04.2019 БХД збірае подпісы за адмену пабораў з царкоўных мерапрыемстваў
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пачала збор подпісаў супраць абавязковых выплатаў за царкоўныя і касцёльныя мерапрыемствы, уведзеных сумнавядомай пастановай Саўміну нумар 49, паведамляе сайт krynica.info.
30.04.2019 Яшчэ два праціўнікі акумулятарнага завода аштрафаваны ў Берасці
Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. На наступны дзень Алесь Абляк атрымаў 25 базавых велічынь.
30.04.2019 Свой – чужы. Першамай у Беларусі не для ўсіх
Паўсюдна ў краіне гарадскія ўлады не даюць дазволы на правядзенне акцый, прысвечаных святкаванню Першамая, спасылаючыся на запланаваныя раней мерапрыемствы.
29.04.2019 Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН
Экалагічная актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова абскарджвае рашэнне суда па справе забароны мітынгу, падчас якога планавалася прыцягнуць увагу да праблем, якія стварае жыхарам горада завод беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада, паведамляе "Гомельская Вясна".
29.04.2019 «Берасцейцы супраць свінцу» - назва першамайскага мітынгу ў Берасці
Заяўка на правядзеньне мітынгу па паведамляльным прынцыпе была пададзеная ў гарвыканкам 19 красавіка. На раніцу 29 красавіка лістоў з забаронамі актывісты не атрымалі, піша «Брестская газета».
29.04.2019 Хацелі спыніць грамадзянскі пратэст, а забаранілі пілігрымкі вернікаў
Пастановай Саўміна ў студзені 2019 году зацверджана «Палажэнне аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца міліцыяй, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства». Відавочна, пастанова была прынята, каб адбіць ахвоту ў палітычна актыўнай часткі грамадзян арганізоўваць вулічныя мерапрыемствы.
29.04.2019 За неаплату паслуг міліцыі арганізатараў Дня волі аштрафавалі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка распачаўся адміністрацыйны працэс над арганізатарамі Дня волі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту.
29.04.2019 Затрыманых у суботу маладафронтаўцаў будуць судзіць
Па словах актывіста Валерыя Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адклiканнi з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча падчас Чарнобыльскага шляху.
28.04.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 26 красавіка 2019 года ў Мінску
26 красавіка 2019 года года ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
26.04.2019 Чарнобыльскі шлях-2019: нягледзячы на адмену, людзі выйшлі на акцыю
Хоць арганізатары акцыі афіцыйна адмовіліся ад правядзення акцыі “Чарнобыльскі шлях” праз непад’ёмныя кошты за паслугі міліцыі, людзі ўсе роўна збіраюцца ля кінатэатру “Кастрычнік”.
26.04.2019 Трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце
У Брэсце - трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
25.04.2019 Упершыню за 30 гадоў у Мінску не будзе традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху»
Арганізатары традыцыйнага шэсця Чарнобыльскага шляху паведамілі, што адмаўляюцца ад традыцыйнага шэсця і мітынгу. Пра гэта яны заявілі на прэс-канфэрэнцыі 25 красавіка.










