Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
16.05.2019 Пенсіянерку аштрафавалі за плакат на чаробыльскай акцыі ў Мінску
Актывістку з Асіповіч Таццяну Барэль аштрафавалі на 382,5 рубля (15 базавых велічынь) за правядзенне адзіночнага пікету падчас несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 26 красавіка на ўгодкі чарнобыльскай аварыі.
16.05.2019 "Няма грошай на аплату міліцыі". Папулярныя фэсты Магілёва пад пагрозай
З-за новаўвядзенняў у Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», а менавіта з-за ўвядзення высокіх тарыфаў на аплату паслуг аховы грамадскага парадку, пад пагрозай апынулася правядзенне ў Магілёве некалькіх папулярных фестываляў.
16.05.2019 Сквер — гэта вам не фантан: Мінгарвыканкам не дазволіў мітынг “Маці 328”
Прадстаўнікі руху 18 траўня збіраліся патрабаваць на мітынгу амністыі для зняволеных і заканадаўчага размежавання адказнасці па “антынаркатычным” артыкуле.
14.05.2019 Галоўны ідэолаг Магілёва не дазволіла пікет за сваю адстаўку
Фармальна прычынай адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства стала адно слова ў заяве арганізатараў.
13.05.2019 Кляшчы сталі прычынай забароны масавых мерапрыемстваў у Берасці
Берасцейскія ўлады забаранілі правядзенне яшчэ 16 мітынгаў супраць акумулятарнага завода, запуск якога павінен адбыцца ў траўні.
13.05.2019 Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр
Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
11.05.2019 Зачараванае кола цынізму
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун распавядае пра сваё змаганне з чыноўнікамі за свабоду мірных сходаў.
10.05.2019 Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі
Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.
06.05.2019 Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода жорстка затрымалі на вачах у сына
5 траўня ў Брэсце міліцыянты жорстка затрымалі Віталя Шавяленкава — праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, адзначае Еўрарадыё. Затрыманне адбывалася на вачах малалетняга сына, якому чатыры з паловай гады.
03.05.2019 За прапанаваны шлюбным парам вінаградны сок - штраф 30 базавых велічынь
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 2 траўня, пасля двойчы адкладзеных з-за няяўкі сведак пасяджэнняў, усё ж такі паставіў кропку ў адміністрацыйнай справе супраць Віталя Максімава.
03.05.2019 Патрабуем ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з заяваў, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоды мірных сходаў.
03.05.2019 У Берасці падалі заяўкі на шэсць мітынгаў супраць завода АКБ
Група актывістаў другога траўня падала ў Берасцейскі гарвыканкам паведамленні пра правядзенне шасці мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
03.05.2019 Непаўнагадоваму актывісту вынеслі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху
Іларыёну Трусаву на Камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г. Мінска выпісалі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.
03.05.2019 Улады зладзілі турнір на самым забітым стадыёне горада. Толькі каб не даць правесці пікеты
Самі дзеці, склалася ўражанне, не зусім разумелі, што гэта за турнір. Адзін з хлопцаў на пытанне, што тут адбываецца, сказаў, што «футбол, трэнер запрасіў паўдзельнічаць». Але што менавіта гэта за турнір – ён не ведаў.
02.05.2019 Яшчэ адзін суд за адмову аплаціць паслугі міліцыі завяршыўся штрафам
Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня судзілі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка.










