Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Актывісту забаранілі правядзенне інфармацыйнага пікета ў Бярозаўцы

02.07.2019 Актывісту забаранілі правядзенне інфармацыйнага пікета ў Бярозаўцы

Грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, які нядаўна праводзіў пікет у Лідзе супраць забруджвання Дзітвы, зноў хацеў правесці інфармацыйную акцыю. У гэты раз — па пытанні ўсталявання помніка ў горадзе аднаму з заснавальнікаў Бярозаўскай гуты Юліусу Столле.

У парламенце не лічаць патрэбным адмяняць аплату паслуг на масавых мерапрыемствах

01.07.2019 У парламенце не лічаць патрэбным адмяняць аплату паслуг на масавых мерапрыемствах

У парламенце не лічаць неабходным адмяняць аплату паслуг дзяржаўных службаў на масавых мерапрыемствах. Гэта вынікае з адказу старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валянціны Ражанец на петыцыю з адпаведным патрабаваннем, апублікаваную на інтэрнэт-платформе па зборы подпісаў Petitions.by.

Чаму суддзі часцей спасылаюцца на міжнародныя стандарты аб правах чалавека?

28.06.2019 Чаму суддзі часцей спасылаюцца на міжнародныя стандарты аб правах чалавека?

Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" працягваюць весці кейс Марыі Тарасенка, якая спрабуе адстаяць сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў у гомельскім рэгіёне.

Актывіст паскардзіўся ў ААН на слуцкія ўлады. У другі раз

27.06.2019 Актывіст паскардзіўся ў ААН на слуцкія ўлады. У другі раз

Мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч звярнуўся з паведамленнем у Камітэт па правах чалавека ААН аб парушэнні Беларуссю яго права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Суд, буслы і рулетка

27.06.2019 Суд, буслы і рулетка

Некалькі дзён таму суд Брагінскага раёна адхіліў скаргу гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне ў раённым цэнтры вулічнага шэсця супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах.

Гародня: За расцяжку над Нёманам гісторыка Супрона будуць судзіць

25.06.2019 Гародня: За расцяжку над Нёманам гісторыка Супрона будуць судзіць

За адзіночны пікет супраць забруджвання ракі Нёман, які правёў гарадзенец Мечыслаў Супрон, яму пагражае адміністрацыйны суд. Пратакол складзены па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Суд аштрафаваў віцебчука “за арганізацыю выставы невядомага мастака”

24.06.2019 Суд аштрафаваў віцебчука “за арганізацыю выставы невядомага мастака”

Віцяблянін Дзяніс правёў 6 траўня ў прыватным памяшканні мастацкую выставу. А праз месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь, паведамляе "Віцебская Вясна".

Брэсцкая міліцыя праводзіць праверку некаторых аспектаў працы акумулятарнага завода

24.06.2019 Брэсцкая міліцыя праводзіць праверку некаторых аспектаў працы акумулятарнага завода

Чарговы нядзельны марш праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці сабраў каля 300 удзельнікаў.

Затрыманых учора актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі

22.06.2019 Затрыманых учора актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі

На волі трое актывістаў «Народнай грамады», якіх затрымалі 21 чэрвеня за пікет у фан-зоне ля Палацу спорту.

За пікет супраць забруджвання Дзітвы — па 10 базавых

20.06.2019 За пікет супраць забруджвання Дзітвы — па 10 базавых

Лідскі суд аштрафаваў 20 чэрвеня сябраў Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса на 255 рублёў кожнага, паведамляе pyx.by. Яны выйшлі да райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», каб прыцягнуць увагу да праблему забруджвання ракі.

Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"

20.06.2019 Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях.

Айцец Вікенцій аштрафаваны за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху"

19.06.2019 Айцец Вікенцій аштрафаваны за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху"

Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у Чарнобыльскім шляху (23.34 КаАП). Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска.

Міліцыя падала ў суд на арганізатараў мітынгу да Дня Волі

17.06.2019 Міліцыя падала ў суд на арганізатараў мітынгу да Дня Волі

Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму падало ў суд на заяўнікаў мітынгу-канцэрту на Дзень Волі. Судовае паседжанне ў судзе Цэнтральнага раёну Мінску ўжо прызначана на 24 чэрвеня.

Брэст і Светлагорск: экалагічны супраціў не спыняецца

17.06.2019 Брэст і Светлагорск: экалагічны супраціў не спыняецца

Нягледзячы на тое, што губернатар Берасцейшчыны Анатоль Ліс на мінулым тыдні прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода, у нядзелю 16 чэрвеня неабыякавыя грамадзяне зноў сабраліся на цэнтральнай плошчы Брэста. Пратэстоўцы кажуць, што будуць выходзіць “карміць галубоў”, пакуль завод не закрыюць канчаткова.

Суд пакінуў у сіле штрафы для арганізатараў Дня волі

11.06.2019 Суд пакінуў у сіле штрафы для арганізатараў Дня волі

Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб спагнанні з кожнага з арганізатараў Дня волі штрафа ў 30 базавых велічынь за несваечасовую аплату паслуг міліцыі падчас правядзення свята.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства