Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
22.07.2019 Ці ёсць альтэрнатывы мірным сходам у Беларусі?
Валанцёрка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Гурко прааналізавала, якія яшчэ спосабы ўплыву на ўладу і яе рашэнні можа выкарыстоўваць грамадзянская супольнасць для адстойвання сваіх правоў.
19.07.2019 «Мала прыняць добры закон: трэба яго ўкараніць у практыку»
Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч распавяла Беларускаму дому правоў чалавека пра круглы стол, прысвечаны свабодзе сходаў, які прайшоў у Вене ў пачатку ліпеня 2019 года.
19.07.2019 Праваабаронцы прэзентавалі змены ў заканадаўстве для НКА і развіталіся з крымінальным артыкулам 193.1
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі 18 ліпеня прэзентавалі ў Мінску агляд “Змены прававога становішча некамерцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі” за першае паўгоддзе 2019 года.
17.07.2019 Арганізатары #БНР101 прапанавалі міліцыі міравое пагадненне
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 17 ліпеня распачалося судовае паседжанне па аплаце паслугаў міліцыі на святкаванні Дня Волі 2019. Арганізатары просяць прызнаць, што праваахоўныя органы не выканалі свае абавязкі і прызнаць дамову з імі несапраўднай. У сваю чаргу міліцыя хоча спагнаць з іх болей за 7300 рублёў.
17.07.2019 Магілёўская чыноўніца законна не дазваляла пікеты за сваю адстаўку?
Як перадае mspring.online, намесніца старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алла Галушка так і не была прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці за тое, што яна, самастойная разглядаючы заяўкі актывістаў на пікеты за сваю адстаўку, забараняла іх правядзенне.
15.07.2019 Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў
15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя.
15.07.2019 Брэст: Кармленне галубоў і прагулка, затрыманняў не было
Кармленне і прагулка па горадзе прайшлі пад пільнай увагай міліцыі, але затрыманняў не было.
15.07.2019 МУС адказаў Севярынцу: паборы будуць
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую “Пастанову №49” Савета Міністраў аб аплаце за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы.
12.07.2019 Светлагорскі эка-актывіст звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека
12 ліпеня светлагорскі эка-актывіст Анатоль Змітровіч звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека, піша Гомельская Вясна. На міжнародным узроўні ён аспрэчвае рашэнні беларускіх судоў з адмовай у правядзенні ў 70-тысячным горадзе мітынгу пратэсту, звязанага з экалагічнай праблемай горада.
10.07.2019 Гарадзенскага гісторыка аштрафавалі за расцяжку над Нёманам
Суд не стаў на бок гарадзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, які 18-га чэрвеня выйшаў на мост праз Нёман і вывесіў расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідскім ЖКГ”. На паседжанні 10 ліпеня ён атрымаў штраф за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
09.07.2019 Свабода сходаў без дыскрымінацыі. У Вене праходзіць круглы стол БДІПЧ АБСЕ
Беларусь на круглым стале прадстаўляюць праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч і юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Зміцер Чарных.
08.07.2019 Грэка-католікам выставілі рахунак за пілігрымку. Яна адмененая
9 ліпеня павінна была распачацца пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.
08.07.2019 Алена Маслюкова: «На жаль, Вярхоўны суд не стаў на бок правоў чалавека»
Праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова і экаактывіст са Светлагорску Анатоль Змітровіч атрымалі ад Вярхоўнага суда адмову ў задавальненні скаргаў на рашэнні Светлагорскага раённага суда, якімі іх аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
08.07.2019 Гарвыканкам Бярозаўкі тройчы адмовіў Вітольду Ашурку правесці пікет
На гэты раз мясцовыя бюракраты абгрунтавалі сваё рашэнне тым, што Вітольд Ашурак зусім нядаўна быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным інфармацыйным пікеце.
05.07.2019 Маладафронтаўцаў аштрафавалі за бервяно на ўездзе ў рэстаран «Поедем поедим»
У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў.










