Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
19.12.2019 Журналістку Халіп будуць судзіць за публічнае выказванне свайго меркавання
На пятніцу 20 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы вядомай журналісткі і актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Ірыны Халіп. Судовае паседжанне адбудзецца ў судзе Партызанскага раёна Мінска ў 10 гадзін.
16.12.2019 Вярхоўны суд падтрымаў нерэгістрацыю “ЭкаБрэста”
Заснавальнікі «ЭкаБрэста» прасілі Вярхоўны суд абавязаць галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне.
15.12.2019 Вольга Быкоўская: Хіба што мой першы пратакол...
На актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі сёння ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
15.12.2019 "На Піцер!" Нядзельная акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй ў Гародні
Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.
14.12.2019 Схамянуліся. Удзельнікаў шэсця 7 снежня масава выклікаюць у міліцыю, нават у нядзелю
Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.
14.12.2019 Дэтэктыў па-полацку: Як хавалі блогера Круткіна пасля адбыцця арышту
У пятніцу 13 снежня полацкі блогер Алесь Круткін, які адседзеў 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку, выйшаў на волю. Міліцыянты адвезлі яго ў іншы канец гораду – далей ад сяброў, якія чакалі яго вызвалення каля цэнтральнага РАУС
13.12.2019 За што на гэты раз? У Мінску будуць судзіць блогера Шэрага Ката
Актывіста Зміцера Казлова, вядомага як вядомы як блогер Шэры Кот, чакае яшчэ адзін суд. На 19 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак у 9.15.
12.12.2019 Берасцейцаў працягваюць караць штрафамі
Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў 12 снежня на 40 базавых велічынь праціўніка акумулятарнага завода Аляксандра Марачэўскага.
12.12.2019 Мінск, Брэст, Віцебск… геаграфія судовых працэсаў на 12 снежня
Актывістку Ніну Багінскую 12 снежня чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Сустрэчы свабодных людзей”, якая адбылася ў Мінску 15 лістапада.
11.12.2019 Экс-кандыдатку ў дэпутаты судзяць за заклік на мітынг
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 11 снежня разглядае адміністрацыйную справу экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксаны Юшкевіч.
10.12.2019 Судзяць берасцейцаў: Сліжу – штраф у памеры 45 базавых
Суд Ленінскага раёна Берасця 10 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу Андрэя Сліжа.
10.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Вечар без гвалту” і падпісанне паштовак, лекцыя-дыскусія “Гендэрны гвалт – гэта толькі пра жанчын?”, спектакль “Родныя людзі” — усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі падчас “16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту”, якія заканчваюцца 10 снежня.
10.12.2019 Блогеру Круткіну, які адбывае арышт у Полацку, прысудзілі штраф у Мінску
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.
09.12.2019 Пікет забаранілі, а сквер не добраўпарадкоўваецца
9 снежня ініцыятыва “Маршыруй дзетка” планавала правесці пікет супраць гендарнага гвалту. Яго забаранілі з прычыны “добраўпарадкаванне сквера”. “Маршыруй дзетка” вырашыла праверыць, ці сапраўды ў скверы працуе тэхніка.
09.12.2019 Намесніка старшыні КХП БНФ аштрафавалі за Дзяды і мітынг у Курапатах
Мінскі раённы суд аштрафаваў Юрася Беленькага, намесніка старшыні КХП БНФ, на 765 рублёў.










