Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
29.12.2019 У Мінску прайшлі пяты мітынг і шэсце супраць інтэграцыі з Расіяй, стаяў «жывы ланцуг».
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй прайшла ў Мінску 29 снежня. Як паведамляе Радыё Свабода, у мітынгу і шэсці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек.
29.12.2019 «Задушаная голымі рукамі». У Мінску пікетавалі супраць хатняга гвалту
Актывісткі ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» упершыню правялі пікет за прыняцце закону супраць хатняга гвалту, паведамляе belsat.eu. Акцыя адбылася ў мінскім парку Дружбы народаў. Удзельнікі зачытвалі гісторыі ахвяраў хатняга гвалту і ставілі подпісы за падтрымку закону, які мог бы абараніць тых, хто пакутуе ад збіцця і гвалту дома.
28.12.2019 ПЭН-цэнтр заклікае ўлады спыніць пераслед удзельнікаў пратэстаў
Заява была прынятая ў сувязі са шматлікімі прысудамі ўдзельнікам акцый у абарону незалежнасці за апошнія некалькі дзён.
28.12.2019 Чарговыя "навогоднія суткі" прысудзілі маладафронтаўцу
Як паведамляе тэлеграм-канал Маладога Фронта, актывіст Максім Урбановіч быў затрыманы 27 снежня і асуджаны паводле артыкула 23.34 КаАП да 15 сутак арышту.
27.12.2019 Блогера уoutube-канала «Страна для жизни» таксама адправілі на суткі
Адпаведнае рашэнне вынес суд Савецкага раёна г. Гомеля.
27.12.2019 Суды над Кулаковым: 10 сутак арышту і 100 базавых штрафу
Сярод іншых удзельнікаў акцый пратэсту за незалежнасць судзяць і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова.
26.12.2019 Пачаўся пераслед удзельнікаў акцыі за незалежнасьць у Лідзе
На аднаго з удзельнікаў акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая на выходных прайшла ў Лідзе, склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Таксама шукаюць іншых удзельнікаў, у школьных чатах рассылаюць папярэджванні, піша "Радыё Свабода".
26.12.2019 26 снежня - больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці
26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана 15 судовых пасяджэнняў.
24.12.2019 У Мінску ўсё ж пройдуць пікеты супраць хатняга гвалту
28 і 29 снежня ў Мінску ўдзельніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
24.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча. Што асаблівага ў гэтым чарговым растрэле і што аб’ядноўвае гісторыі ўсіх пакараных? Распавядзе праваабаронца Андрэй Палуда.
23.12.2019 У Гародні асудзілі Мікалая Саляніка за арганізацыю "Жывога ланцугу"
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Народнай грамады” Мікалая Саляніка.
21.12.2019 Пінск далучыўся да акцый пратэсту супраць "паглыблення інтэграцыі" з Расіяй
Група неабыякавых пінчукоў сабралася 20 снежня ў 18.00 каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна, каб выказаць сваё стаўленне да захадаў Беларусі і Расіі па “паглыбленні інтэграцыі”.
20.12.2019 Больш за 1500 удзельнікаў. Новая акцыя пратэсту супраць інтэграцыі прайшла ў Мінску
Сёння, 20 снежня, у Мінску праходзіць новая акцыя за незалежнасць Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй. Пачатак яе запланаваны на 18.00 на Кастрычніцкай плошчы.
19.12.2019 Амаль 40 чалавек ужо выклікалі ў міліцыю для складання пратаколаў і прафілактычных гутарак
На ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, якая адбылася ў Мінску 7 і 8 снежня пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.
19.12.2019 У Мінску затрымліваюць актывістаў, якія выходзілі на мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй
У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў знаходзяцца Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Дзяніс Урбановіч. Паўла Севярынцу асудзілі да 15 сутак, але пакуль не затрымалі.










