Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
13.01.2020 Блогера Ціханоўскага адпусцілі, каб арыштаваць ў больш зручны момант
Як паведамляецца на сайце "Гомельскай Вясны", на свабоду стваральнік Youtube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі павінен быў выйсці 11 студзеня, аднак напярэдадні яго даставілі з ІЧУ ў суд, дзе дадалі яшчэ 15 сутак.
13.01.2020 Віцяблян, што выйшлі "за незалежнасць", чакаюць суды
Актывісткі Таццяна Севярынец і Алена Сцяпанава сабралі інфармацыю ў фэйсбуку пра суды над віцеблянамі, што выйшлі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і мінскіх актывістаў, што былі прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыествах.
13.01.2020 Актывісты і ўдзельнікі акцый супраць інтэграцыі працягваюць атрымліваць пратаколы
У дачыненні да сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора складзены пратакол правапарушэння па ч.1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня.
12.01.2020 Старшыню Партыі БНФ таксама чакае суд за акцыю 20 снежня
Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
10.01.2020 Рэпартаж з суда, дзе судзілі журналістку “Новага Часу”, дэпутата незалежнасці Беленькага, Юрыя Губарэвіча і іншых
Як праходзілі суды над людзьмі, якія рэалізоўвалі свае правы на мірныя сходы? Што казалі сведкі, якія сведчылі супраць іх? Якая атмасфера была ў судзе? Пра гэтае і іншае — ў рэпартажы “Вясны” з суда Першамайскага раёна г. Мінска.
09.01.2020 Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня
Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў.
09.01.2020 Украінскі ПЭН-цэнтр заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі
Сябры Украінскага ПЭН-цэнтру заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пераслед грамадзкіх дзеячоў і пісьменнікаў, якія з'яўляюцца тварам сучаснай беларускай літаратуры і прадстаўляюць культуру Беларусі ва ўсім свеце.
09.01.2020 Барыса Хамайду аштрафавалі на 810 рублёў за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага
У Чыгуначным судзе Віцебску 9 студзеня суддзя Юры Урбан палічыў даказаным факт адміністрацыйнага правапарушэння, у якім абвінавачвалі Барыса Хамайду. Выйшаўшы на адзіночны пікет, па меркаванню суда грамадскі актывіст парушыў парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП)
03.01.2020 Да Стаса Шашка ўжо пяты дзень не пускаюць адваката
Да арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту Стаса Шашка ужо пяты дзень не пускаюць адваката.
31.12.2019 "Навагоднія суткі". Падтрымай паштоўкай тых, хто выходзіў за незалежнасць
Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы. Прапаноўваем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі.
31.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка: Суды і дзесяткі асуджаных. Каментар эксперта: Праваабаронца Наталля Сацункевіч аналізуе бягучую сітуацыю з пакаранымі актывістамі/ Каментар: Пікеты супраць хатняга гвалту прайшлі ў Мінску 28 і 29 снежня.
31.12.2019 Судовы канвеер працягваецца ў Мінску. Працэсы масава пераносяць на наступны год
З раніцы 30 снежня ў судах Мінска пачаліся працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
30.12.2019 Блогер Шэры Кот пад арыштам
Блогер Зміцер Казлоў не змог з’явіцца ў суд у Мінску, паколькі яго пасадзілі ў ІЧУ ў Оршы. Пра гэта паведамляецца на сайце orsha.eu.
29.12.2019 Каго з актывістаў чакаюць суды 30 снежня? Расклад паседжанняў
У судах Мінска на 30 снежня прызначаны шэраг працэсаў над актывістамі і актывісткамі, што прынялі ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных массавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
29.12.2019 «Падалі 38 заявак на 10 дзён запар». У Мінску прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту
29 снежня, у Кіеўскім скверы г. Мінска прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту. Што для гэтага прыйшлося зрабіць арганізатарам?










