Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.11.2007 "Витебский курьер" зачынілі канчаткова?
Віцебскі аблвыканкам адклікаў уласны дазвол на перарэгістрацыю ЗАТ “Выдавецкі дом "Витебский курьер", дадзены ў кастрычніку бягучага году. Недзяржаўная газэта, якая спыніла выхад увесну гэтага году паводле тэхнічных прычынаў і ўнутраных канфліктаў у рэдакцыйным асяродку, страчвае апошнюю магчымасьць аднаўленьня свае дзейнасьці.
22.11.2007 Упраўленне ідэалагічнай работы Магілёва прызнала свае памылкі
Гэта стала вядома з пісьмовага адказа актывістам Свабоднага прафсаюза Беларускага спадарам Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну.
15.11.2007 Канцэрт «Нейра Дзюбеля» забаронены
Прэзентацыя новага альбома вядомага рок-гурту «Нейра-Дзюбель», якая павінна была прайсці сёння ў менскім клубе «Фартуна», забароненая. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр групы Аляксандр Кулінковіч, «у клуб патэлефанавалі з выканкама Партызанскага раёна, а пасля прыйшлі людзі з КДБ».
14.11.2007 Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну супрацоўніцу Міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (Стакгольм, Швецыя) Наталлю Аляксееву
Наталля Аляксеева прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" у ноч з 11 на 12 лістапада з прадстаўніком шведскай арганізацыі "Вердандзі" для планавання сумесных з беларускімі сацыял-дэмакратамі і прадстаўнікамі грамадскасці мерапрыемстваў дапамогі жыхарам Гомеля і Светлагорска, якія пакутуюць на алкагольную і наркатычную залежнасць.
30.10.2007 Ігара Лялькова аштрафавалі за правядзенне ўстаноўчага сходу “Руху За Свабоду”
Суд Мінскага раёна аштрафаваў актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Лялькова на 930 тысяч беларускіх рублёў за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства “апазіцыйнага характару – схода руху “За свабоду Беларусі”, на якім прысутнічала больш за 250 чалавек” у жніўні гэтага года.
30.10.2007 Ленінскі суд Менску не задаволіў скаргу праваабаронца Алега Воўчака да пракуратуры.
29 кастрычніка пачаўся разгляд скаргі праваабаронцы Алега Волчака на дзеяньні пракуратуры, якая адмовілася расьсьледаваць ягонае зьбіцьцё падчас мінулай прэзыдэнцкай кампаніі. Сёньня судзьдзя Ігар Германовіч абвесьціў рашэньне - ён стаў на бок пракуратуры Ленінскага раёну.
29.10.2007 Арганізатарам Антыкамуністычнага форуму адмовілі ў арэндзе залі
Старшыня аргкамітэту па арганізацыі Форуму “У будучыню — без камунізму” Алесь Міхалевіч атрымаў адказ ад кіраўніцтва Палацу культуры МАЗ на пададзеную просьбу аб арэндзе памяшканьня для правядзеньня мерапрыемства. У лісьце, датаваным 19 кастрычніка, дырэктар ПК “МАЗ” А. Лонскі адмовіў у арэндзе залі, матывуючы гэта тым, што 3 лістапада, калі адбудзецца Форум “У будучыню – без камунізму”, у ПК “МАЗ” будзе праводзіцца культурна-спартыўнае сьвята ВА “БелаўтаМАЗ”.
29.10.2007 Дэмакратычная грамадзкасьць у Беларусі адзначыла Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Грамадзкі аргкамітэт ушанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў абвясьціў 2007-мы Годам памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, а 29 кастрычніка — Днём памяці. Правесьці мітынг-рэквіем ва ўрочышчы Курапаты ўлады не дазволілі.
23.10.2007 Дзяды: шэсьце ў Менску дазволенае
Менгарвыканкам дазволіў правесьці 28 кастрычніка ў нядзелю шэсьце ў Менску з нагоды Дня памяці продкаў. Пра гэта ?адыё Свабода паведаміў прэсавы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал. ?аней Менаблвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысячаў чалавек.
18.10.2007 Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу
Прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзеньне 22 кастрычніка мітынгу, на які зьбіраліся запрасіць супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі і камітэту эканомікі гарвыканкама, каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеньнях у дробным прадпрымальніцтве.
14.10.2007 ЯНУШ АНЫШКЕВІЧ: МНЕ НЕ НАЗВАЛІ НІЯКІХ П?ЫЧЫН, ПА ЯКІХ МОЙ УЕЗД У БЕЛА?УСЬ СТАЎ НЕМАГЧЫМЫМ
Сёння на польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі затрымалі намесніка старшыні Еўрапарламента Януша Анышкевіча, які ехаў ў Мінск на Еўрапейскім марш. У эксклюзіўным інтэрв'ю ?ацыі Анышкевіч распавёў пра акалічнасці ягонай паездкі ў Беларусь.
12.10.2007 Суд адмовіў у рэгістрацыі маладым сацыял-дэмакратам
12 кастрычніка Вярхоўны суд адхіліў скаргу Маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
11.10.2007 Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.
За ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязьня Паўла Севярынца "Лісты з лесу" суд пакараў актывістаў штрафам, палічыўшы мерапрыемства несанкцыянаваным.
28.09.2007 Горадня: пікетаў супраць адмены льготаў не дазволілі
27 верасьня сябры гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі 21 адмову з гарвыканкаму — менавіта столькі заявак і падавалі на правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў.
26.09.2007 Актывісты Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці пачалі атрымліваць адмоўныя адказы ад выканаўчых камітэтаў на правядзенне пікетаў у абарону сацыяльных гарантый грамадзян.
Сябры абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Берасцейскай вобласці падалі каля 60 заяў на правядзенне пікетаў у знак нязгоды з прыняццем новага Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".










