Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

31.01.2008 Аляксандра Баразенку ня выпусьцілі за мяжу

Хлопец знаходзіцца ў базе асобаў, якім забаронены выяжджаць зь Беларусі. Памежнікі паведамілі, што ягоныя дадзеныя ў базу ўнесла Міністэрства абароны – нібыта за тое, што А.Баразенка мае запазычанасьць перад ваенкаматам.

18.01.2008 Улады спрабуюць нейтралізаваць актывістаў-прадпрымальнікаў у Баранавічах

Актывістам прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах уручаюць позвы ў райаддзел міліцыі на 21 студзеня. Такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць іх і не дапусьціць удзелу ў агульнарэспабліканскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прызначанай на гэты дзень. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, апроч позваў многіх прымушаюць падпісаць папярэджаньне аб адказнасьці за ўдзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

09.01.2008 Улады Гродна не дазваляюць рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках

На працягу апошняга месяца ўлады Гродна не дазваляюць у грамадскім транспарце рэкламу беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках.

14.12.2007 З 800 заявак на сацыяльныя пікеты ўлады пакуль ухвалілі толькі дзве

Толькі два пікеты з 800 на сённяшні дзень дазволілі мясцовыя ўлады – у Магілёве і Оршы. Нагадаем, 16 снежня напярэдадні адмены ў Беларусі льготаў у краіне мусіць прайсці “хваля” сацыяльных пікетаў, якія арганізуюць актывісты і прыхільнікі апазіцыйных партый і арганізацый.

14.12.2007 Не – мітыгну ў Талачыне! Вырашаюць мясцовыя ўлады ўжо другі раз

Група грамадзянаў у гарадзе Талачын Віцебскай вобласьці ўжо другі раз падае да мясцовых ворганаў улады заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту супраць бяспраўя, што адбываецца ў мясцовых праваахоўных ворганах. І другі раз гэта заяўка адхіляецца. У чым сутнасьць талачынскай справы? Паставіў перад сабой пытаньне менскі карэспандэнт Полькага радыё Янка Хамовіч.

10.12.2007 Адмовілі ў праве на пікет да Дня правоў чалавека

Чатыры жыхары Баранавіч, што падалі заяву на пікет і атрымалі адмову гарвыканкама, хочуць набыць гарадскім чыноўнікам акуляры.

07.12.2007 Суддзя Казлоў падзяляе думку віцебскіх улад аб тым, што пікеты трэба ладзіць у лесе

Рэгіянальны кіраўнік БХК на Віцебшчыне Павел Левінаў падаў у суд скаргу на Віцебскі гарвыканкам за адмову ў правядзеньні пікетаў, прымеркаваных да гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Аднак суддзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебска Эдуард Казлоў не палічыў доказы праваабаронцы пераканаўчымі і падтрымаў пазіцыю мясцовых уладаў, якія мяркуюць, што праводзіць акцыі трэба ў дазволеных месцах на ўскрайку гораду, у лесапарку.

07.12.2007 Баранавіцкія чыноўнікі “гуляюць” з грамадзянамі па сваіх правілах

“… Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць у дазволе на правядзеньне пікета ў сувязі з тым, што заява не адпавядае патрабаваньням арт.4, арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У заяве не ўказаны меры па забеспячэньню грамадскага парадку і бяспекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства, меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства….” Такі шаблонны адказ атрымалі заяўнікі пікету з нагоды гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Д. Касцюкевіча.

06.12.2007 Актывісты апазыцыі падалі больш за 800 заявак на правядзеньне пікетаў 16 сьнежня.

Гэтыя акцыі пратэсту скіраваны супраць скасаваньня льготаў. Зьявіліся ўжо першыя адмовы на правядзеньне пікетаў. Таксама актывісты апазыцыі працягваюць абскарджваць у судзе падобныя адмовы.

У сьвеце – правы чалавека, а ў Берасьці – футбол

06.12.2007 У сьвеце – правы чалавека, а ў Берасьці – футбол

Напярэдадні чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека у Берасцейскі гарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў 9 снежня на вуліцы Леніна (побач з фантанам) і на стадыёне “Лакаматыў”.

03.12.2007 Магілёў: Актывісты будуць судзіцца з кіраўніком справамі гарвыканкаму

Заяўнікі пікетаў за вызваленьня Аляксандра Казуліна зьбіраюцца судзіцца з кіраўніком справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігарам Аўсеенкам. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў і Сяргей Фамін вінавацяць чыноўніка ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, парушэньні Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

03.12.2007 Пікетаваць можна ў лесе за горадам

Пікет у Віцебску, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 снежня, праводзіць забаронена. Пра гэта з адказу намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама Паўла Лосіча стала вядома заяўніку акцыі, кіраўніку Віцебскай філіі БХК Паўлу Левіну.

30.11.2007 Адміністратыўная камісія аштрафавала сям'ю салігорскіх моладзевых актывістаў Шылаў на 80 базавых велічыняў

28 лістапада адміністратыўная камісія ў Салігорску вынесла рашэньне па справах моладзевых актывістаў Івана і Ільлі Шыла, якія абвінавачваліся ў правядзеньні несанкцыянаваных акцыяў 16 кастрычніка і 7 лістапада. Сума вынесеных штрафаў па 5 адміністратыўных пратаколах складае больш за тысячу даляраў - 2 мільёны 480 тысяч рублёў (80 базавых велічынь).

27.11.2007 Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ

Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.

26.11.2007 Баранавіцкія чыноўнікі не дазволілі літаратарам збірацца ў Доме культуры

Баранавіцкія мастакі і літаратары з творчага згуртавання “Святліца” атрымалі адказ ад гарадскіх уладаў на сваю просьбу выдзяліць для паседжанняў памяшканне. Чыноўнікі адказалі: не!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства