Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
05.03.2008 Суд указаў райвыканкаму на парушэнні заканадаўства
Суд Светлагорскага раёну пакінуў без змяненняў рашэнне мясцовай улады аб забароне пікетаў, але прыняў асобную пастанову аб парушэнні выканкамам Закону аб масавых мерапрыемствах.
04.03.2008 Па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня прад'яўленыя абвінавачаньні тром актывістам
Сёньня ў сьледчым аддзеле ГУУС Мінгарвыканкаму ўдзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня Пашкевічу Міхасю, Крываву Міхасю і Сяргееву Уладзіміру былі ўручаныя пастановы аб тым, што яны зьяўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.
04.03.2008 Ф.Вячорка: “Палову сьцягоў і ўлётак да масавых акцый адбірае міліцыя”
Сёньня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Франакам Вячоркам пра эфэктыўнасьць працы ў мабілізацыі прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў.
27.02.2008 Крымінальны перасьлед удзельнікаў мірнай акцыі прадпрымальнікаў працягваецца
На 28 лютага на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеям акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, выкліканыя 10 грамадзка-палітычных актывістаў
22.02.2008 Баранавіцкія ўлады не дазволілі прадпрымальнікам правесці сход
Баранавіцкім індывідуальным прадпрымальнікам гарадскія ўлады адмовілі ў правядзенні агульнага сходу з прадстаўнікамі ўлады. Ён быў запланаваны на 28 лютага.
21.02.2008 КДБ папярэдзіў актывіста гродзенскага руху “За Свабоду”
Эдвард Дмухоўскі сёння наведаў паводле позвы абласную ўправу Камітэта дзяржаўнай бяспекі, дзе атрымаў папярэджанне аб недапушчальнасьці дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
20.02.2008 Прадпрымальніка Ігара Ледніка папярэдзіла пракуратура
Барысаўская раённая пракуратура папярэдзіла вядомага актывіста прадпрымальніцкага руху Ігара Ледніка. Папярэджаньне вынесенае за аб’яву ў інтэрнэце пра мітынг прадпрымальнікаў 18-га лютага ў Менску.
19.02.2008 У Салігорску забаранілі прэзентацыю беларускамоўнага мульціка "Шрэк-3"
Аддзел адукацыi Салiгорскага райвыканкама забаранiў у школах горада прэзентацыю беларускамоўнага мульцiна «Шрэк-3», патлумачыўшы адмову пачаткам эпiдэмii грыпу. Прэзентацыя мусiла прайсцiся па салiгорскiх школах 22 i 27 лютага.
12.02.2008 Райвыканкам не дазволіў выданьне новых газэт
Горацкі райвыканкам не дазволіў партыйнаму актывісту Эдуарду Брокараву выдаваць газэты. Паводле пастановы, падпісанай старшынём райвыканкаму Міхаілам Анікеевым, у раёне афіцыйна выходзяць тры газэты, якія цалкам забясьпечваюць насельніцтва інфармацыяй
11.02.2008 МНС забараніла прымаць ў гарадзенскім офісе АГП больш за 15 чалавек.
Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП заявіў, што ва ўправе МНС яму ўручылі пастанову «пра прыпыненьне (забарону) працы арганізацыі». Пастановай загадана спыніць «правядзеньне на офісе АГП па адрасе Горадня, вул. Будзёнага, 48а‑100 мерапрыемстваў з масавым знаходжаньнем людзей».
11.02.2008 У Баранавічах міліцыя і амон заблакавалі цэнтральную плошчу
Сёньня ў Баранавічах праходзіць акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Больш за 200 прадпрымальнікаў, актывістаў грамадскіх рухаў і партый, сабраліся у гарадскім парку, нягледзячы на адмову гарадскіх уладаў у правядзеньні акцыі пратэсту
04.02.2008 Суд адхіліў скаргу аб адмове ў правядзеньні мірных сходаў
Больш за гадзіну цягнуўся судовы працэс 1 лютага ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, на якім юрыст Карней Пятровіч аргументавана даказваў суду незаконнасць забароны Баранавіцкім гарвыканкамам пікета жыхароў горада ў дазволеным уладамі месцы ў “маладым” парку.
04.02.2008 У Бабруйску для сустрэчы з Мілінкевічам памяшканьняў няма
Бабруйскія актывісты “Руху “За свабоду” атрымалі адказ з гарвыканкама наконт прадастаўленьня памяшканьня для правядзеньня сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Мерапрыемства было запланаванае на 9 лютага.
04.02.2008 Дашкевіча і Шылу не пусьцілі зь Беларусі
У суботу 2 лютага памежнікі ня выпусьцілі зь Беларусі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, а таксама сябру гэтай жа арганізацыі з Салігорску Івана Шылу.
04.02.2008 У Горадні спрабавалі перашкодзіць выступу Шалкевіча
У Горадні распачалі кампанію “Год незалежнасьці-2008” канцэртам менскага гурта “Рэха” і барда Віктара Шалкевіча. Падзея была прымеркаваная да 170-годзьдзя нараджэньня Кастуся Каліноўскага.










