Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
17.04.2008 На гарадзенскіх заяўнікаў сустрэчы з Мілінкевічам аказваецца ціск
Перад суботняй сустрэчай з Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую гарадзкія ўлады не далі, супрацоўнікі міліцыі актыўна шукаюць заяўнікаў мерапрыемства.
17.04.2008 Сяргея Абразоўскага зноў будуць судзіць
Супраць грамадзкага актывіста з пасёлку Дружны Сяргея Абразоўскага 28 красавіка распачынаецца новы судовы працэс.
14.04.2008 Пажарнікі закрылі офіс АГП у Гродне
Дзяржаўны інспектар па пажарнаму нагляду Іван Койта афіцыйна забараніў старшыні гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну выкарыстоўваць партыйны офіс для правядзення мерапрыемстваў, на якія збіраецца больш за 15 чалавек.
14.04.2008 У Светлагорску салдаты адпрацоўваюць "дзеянні пры масавых беспарадках"
Днямі прайшлі вайсковыя вучэнні. Іх сцэнар быў такі: нібыта ў горадзе адбываюцца масавыя беспарадкі.
11.04.2008 «Працэс 14-ці» ператвараецца ў «працэс 10-ці»
Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука, якія праходзяць па крымінальнай справе за вулічныя маніфэстацыі 10 студзеня, ня будуць судзіць 16 красавіка разам з іншымі паплечнікамі. Справа ў тым, што гэтая чацьвёрка несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі і перанесьлі. Дата судовага паседжаньня па гэтых актывістах пакуль ня вызначаная.
10.04.2008 Мясцовыя ўлады адмаўляюць у правядзеньні акцыі напаміну пра чарнобыльскую трагедыю
Калінкавіцкі райвыканкам ня даў дазволу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду Васілю Сіліверсту на правядзеньне 12 і 13 красавіка пікетаў пад назваю “Чарнобыль — наш боль”.
08.04.2008 Адмова райвыканкаму на правядзеньне сустрэчы з Мілінкевічам – парушэньне закону
Пракуратура Мазырскага раёну не знайшла парушэньняў Закону “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь” у дзеяньнях Мазырскага райвыканкаму, які адмовіў мясцовым жыхарам у правядзеньні сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам.
07.04.2008 Суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам прызначаны на 16 красавіка
Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакат прадпрымальніка Вера Страмкоўская.
25.03.2008 У.Навумаў не дазволіць апазіцыі прайсці сваім маршрутам у Дзень Волі
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў заявіў, што праваахоўныя органы будуць перарываць акцыю апазіцыі, калі яна не будзе адпавядаць зацверджанаму ўладамі маршруту.
24.03.2008 Міліцыянты папярэджваюць актывістаў
Да актывіста Руху “За Свабоду” з Кобрына Алеся Меха 23 сакавіка прыйшлі супрацоўнікі міліцыі Кобрынскага РАУС з патрабаваннем падпісаць дакументы, што актывіст папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і распаўсюд газет без выходных дадзеных.
21.03.2008 У Мазыры жадаюць сустрэцца з Аляксандрам Мілінкевічам
Група грамадзянаў г. Мазыра зьвярнулася ў Мазырскі гарвыканкам за дазволам правесці сустрэчу жыхароў г. Мазыра з грамадзкім дзеячом, лаўрэятам прэміі імя акадэміка А.Дз.Сахарава, Аляксандрам Мілінкевічам у Палацы культуры “Будаўнік” 29 сакавіка а 12-й гадзіне дня.
21.03.2008 Гомельскім студэнтам забаронена ўдзельнічаць у святкаванні Дня Волі
Адміністрацыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта папярэдзіла студэнтаў пра недапушчальнасць удзелу ў акцыі з нагоды Дня волі ў Мінску.
21.03.2008 Заяўнікам акцыі паабяцалі, што 25 сакавіка ўсе яны будуць на Акрэсціна
Заяўнікам акцыі з нагоды святкавання Дня Волі не дазволі сабрацца ў азначаным месцы, адправіўшы іх па традыцыі на Бангалор. Да таго ж у Мінгарвыканкаме папярэдзілі, што ў выпадку непадпарадкавання арганізатары мерапрыемства акажуцца ў спецразмеркавальніку на Акрэсціна
12.03.2008 Брэсцкія ўлады дазволілі пікет за вызваленне Аляксандра Казуліна
Брэсцкі гарвыканкам задаволіў заяўку на правядзенне пікета за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.
06.03.2008 Шчукін таксама ў сьпісе невыязных
Яшчэ адзін вядомы апазыцыянэр стаў невыязным. За мяжу ня выпусьцілі былога дэпутата парлямэнту Валера Шчукіна. «Днямі спрабаваў абсалютна легальна перасячы беларускую мяжу — мяне запрасілі ў Нямеччыну, — расказаў Валер Шчукін “Белорусскому партизану”. — Аднак памежнікі ня выпусьцілі з краіны — сказалі, што маё прозьвішча пазначана ў сьпісе тых, каму забаронена пакідаць межы Беларусі.










