Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

02.05.2008 Просіце пікет – атрымайце сустрэчную акцыю

Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі Сяргей Меркулаў у чарговы раз забароніў правядзенне незапланаванга вертыкаллю мерапрыемства.

30.04.2008 Моладзевая актывістка прыцягнутая да адміністратыўнай адказнасьці

Камісія па справах непаўнагадовых Чыгуначнага райвыканкаму Віцебску вынесла папярэджаньне моладзевай актывістцы Партыі БНФ Юлі Міхайлавай. Прычына - удзел дзяўчыны ў акцыі салідарнасьці 16 красавіка. Яшчэ дзьве актывісткі Моладзі БНФ Хрысьціна і Вікторыя Чыж выкліканыя на паседжаньне гэтай жа камісіі 2 траўня.

30.04.2008 Медыйная выстава без незалежных СМІ

28 красавіка ў Мінску распачалася ХІІ Міжнародная выстава “СМІ ў Беларусі – 2008”, на якой не прадстаўлена аніводнага незалежнага грамадска-палітычнага беларускага выдання.

25.04.2008 Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі

25 красавіка суд Мінскага раёну прызнаў актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурну віноўным у правапарушэньні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП РБ, і пакраў штрафам у памеры 15 базавых велічыняў.

25.04.2008 Бабруйскі праваахоўны рэйд

У рэгіёнах міліцыянты выяўляюць патэнцыйных удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху"

25.04.2008 У Гомелі 7 сутак арышту атрымала Марыя Тульжанкова

25 красавіка суд Навабеліцкага раёну Гомелю вынес рашэньне пакараць ўдзельніцу гістарычнай экскурсіі па арт. 23.34 КаАП на 7 сутак адміністратыўнага арышту.

25.04.2008 Заяўнікаў Чарнобыльскага шляху папярэдзілі ў пракуратуры

24 красавіка чацьвёра заяўнікаў дэмакратычнай акцыі былі выкліканыя ў сталічную пракуратуру, дзе адбылася сустрэча з пракурорам Менску Мікалаем Куліком. Аляксандар Мілінкевіч на сустрэчу не зьявіўся.

23.04.2008 Канфіскаваныя абсалютна ўсе ўлёткі да "Чарнобыльскага шляху"

Паводле зьвестак «НН», сёлета КГБ сканфіскавала ўсе да аднае ўлёткі і абвесткі да шэсьця: і тыя, што рыхтаваў БНФ, і тыя, што АДС, і Руху за Свабоду.

23.04.2008 Асуджаныя па “справе 14-ці” будуць абскарджваць прысуды ў вышэйшай інстанцыі

22 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Ільіна прыгаварыла маладзёвага актывіста Андрэя Кіма да пазбаўлення волі на паўтара года з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш прыгавораны да штрафа ў 100 базавых велічынь кожны; Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Таццяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў - да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу на два гады.

22.04.2008 Менгарвыканкам зьмяніў прапанаваны заяўнікамі маршрут "Чарнобыльскага шляху"

21 красавіка адбыліся перамовы заяўнікаў Чарнобыльскага Шляху з прадстаўнікамі Менгарвыканкаму Генадзем Курбекам, пракурорам Аляксеем Стукам і намесьнікам кіраўніка аддзела грамадзкай бясьпекі Мельнікам. Дэлегацыя заяўнікаў адмовілася пачынаць перамовы, пакуль іх здымае невядома тэлебачаньне. Відэакамэра была прыбраная.

21.04.2008 Заяўнікаў Чарнобыльскага Шляху выклікалі ў Менгарвыканкам

21 красавіка ў Менгарвыканкам на 15:00 выкліканыя заяўнікі акцыі Чарнобыльскі Шлях. Сёньня - апошні дзень, калі ўлады павінны даць адказ на заяўку.

21.04.2008 Пракурор патрабуе для Кіма 2 гады турмы

Пракурор запрасіў пакараць Андрэя Кіма 2 гадамі пазбаўленьня волі агульнага рэжыму. Моладзевых актывістаў М. Пашкевіча, А. Дубскага і А. Бондара – па 2,5 гады абмежаваньня волі (хіміі), астатнім – па 2 гады папраўчых працаў без накіраваньня в папраўчыя ўстановы. Адвакат Тацяны Цішкевіч Аляксандр Галіеў хадайнічае, каб дзяўчыну вызвалілі ад адбыцьця пакараньня.

21.04.2008 Працэс па "справе 14-ці" завяршаецца

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы у 11 гадзінаў пачаўся працяг разгляду крымінальнай справы па абвінавачанньню 10 моладзевых актывістаў у актыўных дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Абвешчана пра завяршэньне судовага сьледзтва. Судзьдзя Алена Ільіна адхіліла хадайніцтва пра допыт сьведкаў з боку абароны. Пашкевічу і Койпішу судзьдзя вынесесла судовую перасьцярогу. Пачаліся судовыя спрэчкі. Выступае пракурор.

21.04.2008 Улады не дазволілі сустрэчу мінчукоў з Мілінкевічам

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. Ціценкоў лічыць яе не адпавядаючай заканадаўству.

18.04.2008 З’езд АГП пройдзе на офісе БНФ

Чарговы XI з`езд Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запланаваны на 20 красавіка, будзе складацца з афіцыйнай і неафіцыйнай частак. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 17 красавіка паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства