Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

20.10.2008 Вярхоўны суд адмовіў А.Шарэнду, аштрафаванаму за акцыю прадпрымальнікаў

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу брэсцкага актывіста апазіцыі Андрэя Шарэнды. Апазіцыянер абскарджваў штраф у 50 базавых велічыняў за ўдзел 21 студзеня 2008 года ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.

17.10.2008 Беларускаму народнаму фронту не далі памяшканьняў для сьвяткаваньня юбілею

Беларускаму народнаму фронту “Адраджэньне”, які 19-га кастрычніка сьвяткуе 20-годдзе свайго стварэньня, уладамі адмоўлена ў прадастаўленьні вялікіх памяшканьняў у Менску для правядзеньня юбілейных урачыстасьцяў.

16.10.2008 Епіскапа змясьцілі ў ізалятар

Памежнікі затрымалі ў аэрапорце “Менск-2” і зьмясьцілі ў ізалятар для дэпартаваных асобаў эпіскапа Вэніяміна Бруха. Прычыну дэпартацыі і затрыманьня яму не паведамілі.

14.10.2008 Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?

14 кастрычніка Амбасада Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі нечакана і без тлумачэньня прычынаў адмовіла ў прадстаўленьні Шэнгенскіх візаў вядомым у Беларусі праваабаронцам і журналістам Уладзімеру Лабковічу, Алене Лапцёнак і Сяргею Сысу.

13.10.2008 Настаўнікаў не пускалі ў Горадню

У Горадні 11 кастрычніка зьбіралі настаўнікаў польскай мовы з вобласьці, а таксама зь некаторых іншых гарадоў краіны. З гэтай нагоды адбылася імша ў Брыгіцкім касьцёле і афіцыйная частка ў рэстарацыі “Гродна”, дзе ўручалі дыплёмы, а затым быў канцэрт. Мерапрыемства арганізавалі Генконсульства РП у Горадні, грамадзкая арганізацыя “Мацеж школьна” і Саюзу палякаў на чале з А.Борыс.

30.09.2008 Мінск адмовіў журналістам у перадачы тэлеінтерв’ю з Мілінкевічам

Тэлерадыёкампанія “Мір” адмовіліся забяспечваць перадачу відэасігналу для ўкраінскага “5-га канала” і польскага канала “TVN24”. Замежныя журналісты планавалі інтэрв’ю ў прамым эфіры з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

Лідэру Руху “За Свабоду” не дазволілі прайсці ў будынак тэлерадыёкампаніі. Замежным журналістам адмовілі ў паслугах адзінага ў Мінску цэнтра перадачы відэаінфармацыі, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і аплату перадачы відэасігналу. Лідэр Руху “За Свабоду” мусіў адказваць на пытанні журналістаў па тэлефоне.

26.09.2008 Акцыя 28 верасня забаронена

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў правядзенне 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску акцыі пратэсту.

22.09.2008 Брэсцкія актывісты патрабуюць афіцыйных тлумачэнняў гарвыканкама

Актывісты Руху “За Свабоду” Раман Кісляк, Сяргей Вакуленка, Андрэй Шарэнда і Зміцер Шыманскі звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем афіцыйнага тлумачэння рашэння №1715 “аб вызначэнні пастаяннага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Брэсце”.

17.09.2008 Збітыя ў Мінску спецназам апазіцыянеры пададуць скаргі ў пракуратуру

Пацярпелыя падчас разгону акцыі салідарнасці ў Мінску 16 верасня апазіцыянеры маюць намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры.

17.09.2008 Улады Барысава забаранілі хрысьціянскі фэстываль

Улады Барысава забаранілі праводзіць фэстываль хрысьціянскай музыкі. Яго пачатак быў прызначаны на 17 гадзін 16 верасня, заканчэньне — на 21 верасьня. Арганізатарамі фэстывалю выступілі прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай канфэсіяў. Удзел у ім меліся прыняць каля сотні музыкаў і сьпевакоў з розных рэгіёнаў Беларусі.

04.09.2008 Пікеты аб зніклых забароненыя

Суд Ленінскага раёну Берасьця 3 верасня адмовіў актывістам апазыцыі Андрэю Шарэндзе і Віталю Сымоніку ў задавальненні скаргі на забарону праводзіць 7 ліпеня пікет, прымеркаваны да восьмых угодкаў знікнення Зміцера Завадскага.

04.09.2008 Друкарня адмовілася рабіць улёткі на “тарашкевіцы”

Паводле Тацяны Севярынец, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, адмову друкаваць яе інфармацыйныя ўлёткі яна пачула ад начальніцы вытворчага аддзелу дзяржаўнай віцебскай друкарні.

28.08.2008 Улады забаранілі мітынг у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў правядзенне 31 жніўня ў цэнтры сталіцы мітынга супраць ваенных дзеянняў у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. Заяўку на правядзенне 31 жніўня ў цэнтры Мінска акцыі супраць ваенных дзеянняў у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі падавалі актывісты моладзевага крыла Беларускага народнага фронту.

25.08.2008 Брэсцкія "дробныя хуліганы" падалі ў суд скаргу на гарвыканкам

19 актывістаў дэмакратычных сілаў з розных гарадоў Брэсцкай вобласці падалі ў суд скаргу на рашэнне брэсцкага гарвыканкама, які забараніў правядзенне "Марша "дробных хуліганаў".

19.08.2008 Менгарвыканкам лічыць прэс-канфэрэнцыю Казуліна непажаданай

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар IBB адмовіў Аляксандру Казуліну ў правядзеньні прэсавай канфэрэнцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства