Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў моладзевым актывістам у іх просьбе ўсталяваць на будынку мясцовага краязнаўчага музэю інфармацыйную шыльду ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі.

19.12.2008 Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена

Сёння 18 снежня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі на забарону правядзення ў горадзе “Марша дробных хуліганаў". Але паколькі на разгляд справы не з’явіліся прадстаўнікі Берасцейскага гарвыканкама, то судовае паседжанне было вырашана перанесці на 8 студзеня, каб абавязаць прысутнічаць хоць аднаго прадстаўніка гарвыканкама.

15.12.2008 У Мінску забаранілі святкаванне гадавіны Белсату і паказ беларускіх кліпаў

Мінскаму клубу “Акварыум”, дзе 12 снежня мела адбыцца вечарына з нагоды гадавіны працы тэлеканалу “Белсат”, забаранілі праводзіць мерапрыемствы з-за дрэннага санітарнага стану клуба. На святкаванне былі запрошаныя вядомыя музыканты, пісьменнікі і журналісты.

09.12.2008 Улады Віцебску не жадаюць нагадаць гараджанам пра правы чалавека

Віцебскі праваабаронца, сябра БХК Павел Левінаў звярнуўся ў мясцовы гарвыканкам з прапановай падчас юбілейнай дэкады Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека зрабіць усё магчымае для распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння гэтага дакумента. Гарадскія ўлады фактычна праігнаравалі прапанову праваабаронцы, спаслаўшыся на планавае мерапрыемства.

04.12.2008 Мазырскія улады не дазволілі правядзеньне пікету "камунізм пад трыбунал"

Пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, ля помніка Леніну

04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты

Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту.

03.12.2008 Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца

Менгарвыканкам не дазволіў правесьці 8 сьнежня пікет на плошчы Незалежнасці каля помніка Ўладзімеру Леніну. Заява аб правядзеньні пікета, пададзеная маладафронтаўцамі Настай Палажанкай, Аляксеем Янушэўскім і Настай Лойкай, задаволена не была.

02.12.2008 Віцебск: праваабаронцу не далі дазволу на пікеты

Сябра БХК Павал Левінаў меркаваў правесьці шэраг пікетаў да 60-х угодкаў Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, якія адзначаюцца сёлета.

У адказ на ягоную заяўку з гарвыканкаму прыйшла адмова за подпісам намесьніка старшыні Паўла Лосіча. Спадар Лосіч адмовіў праваабаронцу з тае прычыны, што пікеты меркавалася правесьці ў жылых мікрараёнах, а не ў адмыслова вызначаных гарвыканкамам месцах — ва ўскраінных гарадзкіх парках.

01.12.2008 Сарваная вечарына, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну

Як паведамляе сайт Аляксандра Мілінкевіча, ад гаспадара менскага клюбу, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, супрацоўнікі спэцслужбаў запатрабавалі скасаваць дамову аб арэндзе залі.

27.11.2008 Кацора патрабуе пакараць ідэолага за бяздзеянні

Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора звярнуўся ў раённую пракуратуру з патрабаваннем пакараць галоўнага ідэолага вобласці Анатоля Кацілу.

25.11.2008 Берасьцейскія праваабаронцы падалі заяўкі на правядзеньне мітынгу і дэманстрацыі 10 снежня

Берасцейскія праваабаронцы накіравалі гарадзскім уладам дзве заяўкі на правядзеньне акцый, прысвечаных 60-годдзю прыняцьця ААН Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У Сусьветны дзень абароны правоў чалавека 10 снежня яны яшчэ раз хочуць зьвярнуць увагу да праблемаў з правамі чалавека ў нашай краіне, нагадаць жыхарам Берасьця пра Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

20.11.2008 Чаму не дазваляюць мітынгі?

Каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласьці Уладзімер Кацора патрабуе ад ідэолагу аблвыканкама даць патрэбныя рэкамендацыі для складання заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства.

13.11.2008 Астравецкім актывістам адмовілі ў правядзенні пікетаў

Астравецкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў грамадскім актывістам Мікалаю Уласевічу і Івану Круку ў правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну інфармацыйных пікетаў. Заяўкі падаваліся на правядзенне ў лістападзе пяці інфармацыйных пікетаў (двух у Астраўцы, па аднаму ў Міхалішках, Варнянах і Гервятах) супраць пабудовы на тэрыторыі раёну атамнай электрастанцыі.

03.11.2008 У Драгічыне міліцыя не дала правесці «Дзяды»

У Драгічыне 2 лістапада давялося адмяніць прызначаную талаку па ўборцы і ўшанаваньні месца пахаваньня ўдзельнікаў вызваленчага паўстаньня 1863 года. Ініцыятар плянаванай акцыі “Дзяды”, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека паведаміў “Радыё Свабода”, што на мэце было ўсталяваць новы крыж у памяць забітых.

31.10.2008 Чыноўнікі забаранілі дабрачынны канцэрт

Сталічны выканкам забараніў правядзеньне 1-га лістапада на сталічнай Плошчы Бангалёр дабрачыннага канцэрта ў межах агульнанацыянальнае кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”, дзе меліся выступіць вядомыя беларускія выканаўцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства