Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
13.02.2009 Сход грамадзкіх аб’яднаньняў Гомельшчыны не дазволены
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт не даў дазволу на правядзеньне сходу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятыў Гомельскай вобласьці.
13.02.2009 У пікетах супраць АЭС ізноў адмоўлена
Чарговыя спробы грамадскіх актывістаў Вілейкі і Маладзечна правесці пікеты супраць пабудовы АЭС не атрымалі поспеху. Вілейскі і Маладзечанскі выканаўчыя камітэты далі адмоўныя адказы на заявы актывістаў.
13.02.2009 У глыбоцкім касцёле забаранілі прэзентацыю кнігі "Жаўнеры БНР"
У касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім забаранілі прэзентацыю кнігі гісторыка Алега Латышонка "Жаўнеры БНР". Пра гэта паведамляе рэгіянальны партал "Весткі.info". Хто менавіта прыняў рашэнне пра забарону — не паведамляецца.
12.02.2009 Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам
Малады Фронт падае скаргу ў суд на Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, якія пратэрмінаваў адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця і канцэрта 14 лютага.
11.02.2009 Лявон Баршчэўскі: “Любы чалавек па Канстытуцыі мае тыя ж правы, што і тая рада пры Адмінстрацыі”
На прэс-канферэнцыі, прысвечанай святкаванню 25 сакавіка Дня Волі, лідэры Партыі БНФ агучылі патрабаванні, якія будуць выказаныя ўладам падчас шэсця. Адначасова, старшыня Партыі Лявон Баршчэўскі вельмі катэгарычна выказашўся наконт грамадска-кансультатыўнай ды іншых рад, створаных у апошні час пры розных дзяржструктурах, назваўшы іх “бутафорскімі”.
05.02.2009 У Мастах дэпутату адмовілі ў правядзенні пікету
Дэмакратычны дэпутат збіраўся інфармаваць грамадзян пра сітуацыю ў краіне ў сувязі з паглыбленнем крызісу. Ён лічыць патрэбным прыцягнуць увагу грамадскасці і ўлады да таго, што з-за росту цэн на камунальныя паслугі і дэвальвацыю рубля пагоршыўся матэрыяльны стан жыхароў горада.
03.02.2009 У Дзень Волі апазыцыя ня пойдзе на Бангалёр
У панядзелак, 2 лютага, кіраўнікі Партыі БНФ падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця i мітынгу, прымеркаваных да чарговых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе
03.02.2009 Берасцейская апазіцыя падвяргаецца дыскрымінацыі
Да такой высновы прыйшоў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, калі атрымаў адказ з Берасцейскага гарвыканкама на свой запыт пра мерапрыемствы, што праходзілі не на стадыёне “Лакаматыў”, на якія гарвыканкам даваў дазвол.
27.01.2009 У Мастах дэпутат хоча правесці інфармацыйны пікет пра сітуацыю ў краіне
Дэпутат Мастоўскага раённага Савету, актывіст Руху “За Свабоду” Дзмітрый Кухлей падаў заяву на дазвол на правядзенне пікету, які ён запланаваў на 9 лютага на плошчы Леніна перад будынкам мясцовага райвыканкама.
24.01.2009 Брэсцкая БСДП (Грамада) заклікае грамадзян падтрымаць пратэст
Брэсцкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікала грамадзян падтрымаць пратэст на забарону пікета наконт пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну.
23.01.2009 IBB адмовіў хрысціянскім дэмакратам у правядзенні ўстаноўчага з'езду
Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB адмовіў аргкамітэту па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” у прадастаўленні памяшкання для правядзення Устаноўчага З'езду БХД 28 лютага 2009 г.
22.01.2009 Віцебскія ўлады не дазволілі ўшанаваць памяць Высоцкага
Прадстаўнік БХК у Віцебскай вобласьці Павал Левінаў хацеў правесьці акцыю, прысьвечаную памяці актора і барда Ўладзімера Высоцкага. Але гарвыканкам ня даў на гэта дазволу.
19.01.2009 У Слоніме ўлады не дазволілі фронтаўцам правесці ў цэнтры горада пікет
Слонімскія ўлады не дазволілі фронтаўцам вулічную акцыю ў цэнтры горада. Заяўка на правядзенне пікету была пададзеная ў райвыканкам прадстаўнікамі мясцовай філіі грамадскага аб'яднання БНФ “Адраджэнне” Іванам Бядко і Іванам Шэгам. Меркавалася, што падчас акцыі будзе выказаны пратэст супраць пагаршэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва
12.01.2009 Пікеты ў Берасці забаронены
Заяўнікі пікетаў у Берасці грамадскія актывісты Раман Кісляк, Ірына Лаўроўская і Дзяніс Турчыняк атрымалі з гарвыканкама адмову на пікеты за подпісам нам. старшыні Хафізава.
09.01.2009 Мінгарвыканкам не падтрымаў антыалкагольны марш
Арганізатары мерапрыемства вырашылі ўстрымацца ад правядзення несанкцыянаванай акцыі.










