Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.04.2009 Магілёўскі суд адмовіў незалежнаму прафсаюзу
22 красавіка Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі на неправамерныя дзеяньні гарвыканкаму. Нагодай для суду сталася адмова выканаўчай улады рэгістраваць гарадзкую арганізацыю прафсаюзу. Чыноўнікі сваю пастанову аргумэнтавалі тым, што ў сьпісе выбарных органаў суполкі няма агульных інтарэсаў паводле роду дзейнасьці іх сяброў.
22.04.2009 Актывісты Баранавічаў настойліва дамагаюцца зменаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў
30 красавіка ў судзе г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна адбудзецца разгляд справы актывістаў дэмсілаў, якія выступаюць за адмену рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 17.01.2006 года №4 “Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў”. Праваабаронца Сяргей Гоўша, юрыст Карней Пятровіч і сябра “Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца лічаць, што гэты нарматыўны акт фактычна пазбаўляе магчымасці легальна праводзіць масавыя мерапрыемствы ў горадзе.
20.04.2009 Астравецкія чыноўнікі не дазваляюць абмяркоўваць АЭС
Астравецкі райвыканкам адмовіў актывістам грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства” прадставіць памяшканьне ў мясцовым кінатэатры для абмеркаваньня мэтазгоднасьці будаўніцтва АЭС.
17.04.2009 З’езд беларусаў свету пад пагрозай зрыву
Запланаванае на 18-19 ліпеня 2009 г. правядзенне чарговага, V з’езда беларусаў свету МГА "ЗБС “Бацькаўшчына” можа апынуцца пад пагрозай.
17.04.2009 Акцыя салідарнасці ў Менску скончылася разгонам
Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі і сем'ямі зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска завяршылася выцясненнем часткі яе ўдзельнікаў уздоўж ракі Свіслач за вуліцу Арлоўскую, што прыкладна за шэсць кіламетраў ад плошчы.
02.04.2009 Баранавіцкія чыноўнікі не дазваляюць рэалізаваць права на мітынгі
Прыхільнікі “Руху “За Свабоду” атрымалі адмоўны адказ на прапанову адмяніць рашэнне гарвыканкама “Пра парадак правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў”, якое робіць іх правядзенне амаль немагчымым.
01.04.2009 Улады далі дазвол на правядзенне ў Беларусі грандыёзнага рок‑фестывалю
Час оўпэн‑эйраў вярнуўся. 23 траўня на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок‑фэстываль «Bela music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок‑камандаў.
01.04.2009 Пікет не дазволілі
Гарадзенcкія ўлады не дазволілі суполцы прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці правесці пікет,запланаваны на 3 красавіка.
20.03.2009 Актывісты Баранавічаў - супраць рашэння гарвыканкама аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў
У Баранавічах група актывістаў дэмсіл звярнулася ў гарадскі савет дэпутатаў з просьбай адмяніць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 17 студзеня 2006 года № 4 "Аб парадку правядзення ў г. Баранавічы масавых мерапрыемстваў". Аналагічная просьба накіравана ў Брэсцкі аблвыканкам. Пад гэтымі дакументамі падпісаліся член БХК Карней Пятровіч, актывіст руху "За Свабоду" Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша.
19.03.2009 Дзень Волі ў Гародні не дазволілі
Гарадзенскія ўлады не дазволілі гарадской арганізацыі партыі Беларускі Народны Фронт правесці ў горадзе святкаванне Дня Волі.
13.03.2009 Набліжаецца 25 сакавіка, а адказу чыноўнікаў няма
Сёлетняя акцыя на Дзень Волі будзе “лакмусавай паперай” для беларускай улады на прадмет намераў па дэмакратызацыі ўнцутрыпалітычнага жыцьця ў краіне. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі казалі заяўнікі вулічнай акцыі на Дзень Волі лідэры Беларускага народнага фронту Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч
05.03.2009 Брэсцкі суд не адрэагаваў на дыскрымінацыю інвалідаў падчас пікетавання
Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Алена Дзенісенка адмовіла ў задавальненні скаргі правабаронцы Рамана Кісьляка і яшчэ трох заяўнікаў на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама не дазволіць ім пікет у цэнтры горада.
04.03.2009 Беларусы свету не могуць знайсці месца для правядзення З’езду
18 -19 ліпеня пройдзе V З’езд беларусаў свету, арганізатарам якога выступае Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Удзел у мерапрыемстве возьмуць дэлегаты з 29 краінаў. Пакуль застаецца няясным пытанне з памяшканнем для з’езду.
27.02.2009 Праваабаронцу забаранілі праводзіць пікет у Дзень беларускай міліцыі
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў атрымаў пісьмовую адмову з гарвыканкама на правядзенне пікету супраць парушэння правоў грамадзян супрацоўнікамі міліцыі.
17.02.2009 Касацыйная скарга сямі берасцейскіх актывістаў не задаволена
У Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сямі берасцейскіх актывістаў, Рамана Кісляка, Сяргея і Вольгі Вакуленка, Уладзіміра Красько, Віктара Клімуса, Яўгена Сашко і Зміцера Шыманскага, на рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 16 снежня 2008 года. Актывісты ў сваёй скарзе прасілі прызнаць рашэнне суда незаконным і парушаючым іх правы.










